Virtual International Authority File

Virtual International Authority File (VIAF)
URL:

VIAF.org

Камерцыйны:

Не

Тып сайта:

Пошукавая сістэма, электронны каталог

Рэгістрацыя:

Не

Мова(ы):

англійская

Уладальнік:

OCLC

Аўтар:

Joint project of four library organizations

Пачатак працы:

2012

Цяперашні стан:

Працуе і развіваецца

VIAF (англ.: Virtual International Authority File — Віртуальная міжнародная аўтарытэтная выява[1]) — віртуальная сістэма міжнародных стандартаў для аўтарытэтнай інфармацыі (напрыклад, інфармацыі пра творы і іх аўтарах). У распрацоўцы праекта ўдзельнічала некалькі найбуйнейшых сусветных бібліятэк, у тым ліку Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бібліятэка Кангрэса ЗША.[2][3]

VIAF з'яўляецца міжнародна прызнанай сістэмай класіфікацыі. Гэта сумесны праект некалькіх нацыянальных бібліятэк і кіруецца Анлайнавым камп'ютарным бібліятэчным цэнтрам (OCLC).[4] Праект быў ініцыяваны Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Кангрэса ЗША. Праект заснаваны ў 2000 годзе.[5]

Кароткая гісторыя праекта[3]

У красавіку 1998 года Бібліятэка Кангрэса ЗША (LC), Нямецкая бібліятэка (DNB) і OCLC прыступілі да стварэння канцэптуальнага праекта, каб звязаць бібліяграфічныя запісы для асабістых імёнаў у адзіную сістэму.

VIAF Кансорцыум быў сфарміраваны па пісьмовай згодзе LC, DNB і OCLC у жніўні 2003 года. Пагадненне было падпісана на 69-й Генеральнай канферэнцыі IFLA, якая адбылася ў Берліне.

Нацыянальная бібліятэка Францыі (BNF) далучылася да пагаднення аб кансорцыуме 5 кастрычніка 2007 года.

Гэтыя чатыры арганізацыі - LC, DNB, BnF і OCLC - узялі на сябе ролю кіраўнікоў у кансорцыуме, маючы агульную адказнасць за VIAF, хостынг VIAF і пастаўку праграмнага забеспячэння, а таксама бібліяграфічны змест даных. Іншыя арганізацыі пазней далучыліся да кансорцыума, падаючы зыходныя файлы і досвед для прасоўвання VIAF.

У 2010 годзе сярод кіраўнікоў устаноў пачаліся сур'ёзныя перамовы і дыскусіі па доўгатэрміновай арганізацыйнай дамоўленасці для VIAF. Пасля разгляду розных варыянтаў і прынцыпаў працы аўтары пагадзіліся аднесці VIAF да службы OCLC. У 2011 годзе былі абмеркаваны дэталі пераходу і пасля згоды ўсіх удзельнікаў у 2012 годзе пачаўся гэты пераход.

іншыя мовы
беларуская (тарашкевіца)‎: Virtual International Authority File
Esperanto: VIAF
suomi: VIAF
עברית: VIAF
Հայերեն: VIAF
occitan: VIAF
русский: VIAF
srpskohrvatski / српскохрватски: Virtualna međunarodna normativna datoteka
українська: VIAF