Vetus Latina

Старонка кодэксу з Верчэлі (Codex Vercellensis) як прыклад Vetus Latina. Тут выяўленае Евангелле паводле Яна 16:23—30.

Vetus Latina (бел.: старая лаціна) — агульная назва ўсіх варыянтаў перакладаў Бібліі на познелацінскую мову, якія былі ў выкарыстанні да з'яўлення Вульгаты. Прычынай з'яўлення разнастайных лацінскіх перакладаў Бібліі было павелічэнне колькасці хрысціянскіх вернікаў, якія не валодалі грэчаскай мовай, што было ў сваю чаргу было следствам пашырэння ўплыву Рымскай імперыі і паступовага выцяснення грэчаскай мовы лацінай.

Стварэнне

Найстарэйшым дакументам, што згадвае існаванне лацінскага перакладу Новага Запавету, ёсць створаныя ў 180 годзе «Дзеянні мучанікаў са Сцыліі» (горада ў Паўночнай Афрыцы). Большасць вядомая перш за ўсё праз цытаванне ў творах Айцоў царквы (напрыклад, блаславёнага Аўгусціна). Часцей за ўсё пераклад адбываўся з Септуагінты (Стары Запавет) ці з грэчаскага арыгіналу (Новы Запавет). Новазапаветны тэкст адпавядае г. зв. заходняй тэкстуальнай традыцыі, імаверна выкарыстоўвалася лукіянава версія Септуагінты.

Да нашага часу збераглося каля 90 рукапісаў з познелацінскімі тэкстамі, якія, аднак, не дазваляюць узнавіць поўны тэкст Бібліі. Фрагменты кодэксу Vetus Latina з IV або V стагоддзя былі знойдзены, напрыклад, у бібліятэцы пры саборы горада Канстанц, калі ў XV стагоддзі разразалі старыя рукапісы і выкарыстоўвалі іх для ўзмацнення кніжных паліц. Большасць давульгатавых перакладаў ад пачатку не прызначаліся для выкарыстання дзе-небудзь яшчэ, акрамя чытання ў мясцовых хрысціянскіх суполках, падчас казанняў ці ў якасці лацінскай паловы дыглотаў (накшталт кодэксу Безы). Новы Запавет захаваўся ў асноўным у дзвюхмоўных грэка-лацінскіх ці гота-лацінскіх тэкстах.

іншыя мовы
العربية: فيتس لاتينا
беларуская (тарашкевіца)‎: Vetus Latina
български: Vetus Latina
català: Vetus Llatina
čeština: Vetus Latina
Deutsch: Vetus Latina
English: Vetus Latina
Esperanto: Vetus Latina
español: Vetus Latina
français: Vetus Latina
magyar: Vetus Latina
interlingua: Vetus Latina
Bahasa Indonesia: Vetus Latina
italiano: Vetus latina
Latina: Vetus Latina
Nederlands: Vetus Latina
polski: Vetus latina
português: Vetus Latina
srpskohrvatski / српскохрватски: Vetus Latina
Simple English: Vetus Latina
slovenščina: Vetus Latina
Tagalog: Vetus Latina
українська: Vetus Latina