Nintendo Entertainment System

Nintendo Entertainment System
Official Nintendo Entertainment System logoFamicom Family logo
Nintendo Family Computer (Famicom)Nintendo Entertainment System
ВытворцаNintendo
ТыпГульнявая прыстаўка
ПакаленнеТрэцяе
Дата выхаду15 ліпеня 1983 (Японія)
18 кастрычніка 1985 (ЗША)
1 верасня 1986 (Еўропа)
1987 (Еўропа/Аўстралія)
Discontinued1995 (ЗША)[1]
25 верасня 2003 (Японія)[2]
НосьбітКартрыдж
БэстсэлерSuper Mario Bros. (40,24 млн экз.)
Super Mario Bros. 3 (17,28 млн экз.)
ПапярэднікNintendo Color TV Game
ПаслядоўнікSuper Nintendo Entertainment System

Nintendo Entertainment System (NES) у Паўночнай Амерыцы і Еўропе, Famicom (ад FAMIly COMputer — сямейны камп'ютар) у Японіі, Hyundai Comboy у Паўднёвая Карэі  — васімібітная гульнявая кансоль, папулярная ў другой палове 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. На тэрыторыі Беларусі, Украіны і Расіі больш вядома пад назвай Dendy, найбольш вядомага неафіцыйнага клона.

Упершыню кансоль з'явілася на японскім рынку ў 1983 годзне пад назвай Famicom, а потым, перайменаваная ў NES, выйла ў Еўропе і ЗША у 1985 годзе. Навінка апынулася надзвычай удалай, і здолела заваяваць амаль увесь амерыканскі і японскі рынак. Кансоль з'явілася з вялікім пакетам гульняў, сярод якіх самым вядомым і прадаваным стала сямейства гульняў Super Mario Bros. Марыо стаў талісманам карпарацыі Nintendo. Усяго паводле афіцыйных звестак было прададзена больша за 60 млн. прыставак больш за 500 млн. носьбітаў гульняў.[3] Паколькі выхад кансолі адбыўся неўзабаве пасля крызісу гульнявой індустрыі, многія крытыкі менавіта ёй прыпісваюць адраджэнне гульнявога рынку і адкрыццё трэцяга пакалення відэапрыставак, бо ўдалыя апаратныя характарыстыкі і багатая бібліятэка гульняў выклікалі цікаўнасць як спажыўцоў, так і распрацоўнікаў, якія былі адвярнуліся ад гульнявой індустрыі пасля краху.[4]

З пачатку 1990-х гадоў папулярнасць NES пачала няўхільна зніжацца праз з'яўленне больш дасканалых 16-бітных прыставак, найперш Sega Mega Drive і наступнага пакалення кансоляў ад самой Nintendo — SNES/Super Famicom. Тем не менш выпуск кансолі працягваўся аж да 2003 году.[5]

Вытворчасць прыстаўкі была афіцыйна спынена ў 1995 годзн. Тем не менш, гульнявая бібліятэка NES даступная карыстальнікам большасці сучасных камп'ютарных сістэм праз эмулятары. Таксама ў гульні NES можна гуляць у Wii Virtual Console.

іншыя мовы
ქართული: Nintendo Entertainment System
македонски: Nintendo Entertainment System
sicilianu: NES
srpskohrvatski / српскохрватски: Nintendo Entertainment System
українська: Nintendo Entertainment System
吴语: FC游戏机
中文: 红白机
文言: 紅白機
粵語: 紅白機