IBM PC

IBM PC
IBM PC 5150
ТыпПерсанальны камп'ютар
Выпушчаны12 жніўня 1981
Выпускаўся па2 красавіка 1987
ПрацэсарIntel 8088, 4,77 МГц
Памяць16–640 КБ
АСIBM BASIC / PC-DOS 1.0


IBM PC — першы масавы персанальны камп'ютар вытворчасці фірмы IBM, выпушчаны ў 1981 годзе.

Першы IBM PC меў працэсар Intel 8088 з частатой 4,77 МГц, ад 16 да 256 Кбайт аператыўнай памяці. Складаўся з гарызантальнага корпуса, з размешчанай у ім асноўнай платай, дзе змяшчалася 45 мікрасхем малой і сярэдняй ступені інтэграцыі, 10 ЗВIС — мікрапрацэсар i8088, кантролер прамога доступу да памяці i8237, кантролер перапыненняў i8259A, таймер i8254, кантролер паралельнага парта i8255A, мікрасхема запамінальнай прылады з BIOS, чатыры такія ж мікрасхемы з інтэрпрытатарам BASIC, і ад 9 да 36 мікрасхем дынамічнага АЗП 4116. У правым заднім вуглу корпусу знаходзіўся блок сілкавання з імпульсным пераўтваральнікам, а ў правай пярэдняй частцы было адведзена месца для размяшчэння аднаго ці двух дыскаводаў на гнуткіх магнітных дысках формфактара 5¼ цалі.

Мацярынская плата мадэлі 5150 мела 5 слатоў пашырэння, звычайна адно з іх было занята відэаадаптэрам, і яшчэ адно — кантролерам гнуткіх дыскаў. Для далучэння прынтара трэба было набыць адаптар паралельнага парта, а для далучэння мадэма — адаптар паслядоўнага парта. Прапаноўваліся і іншыя платы, у прыватнасці, для пашырэння аператыўнай памяці звыш 64 КБайт на мацярынскай плаце.

іншыя мовы
Alemannisch: IBM-PC
azərbaycanca: IBM PC
български: IBM PC
bosanski: IBM PC
dansk: IBM PC
Ελληνικά: IBM PC
español: IBM PC
eesti: IBM PC
euskara: IBM PC
suomi: IBM PC
français: IBM PC
galego: IBM PC
עברית: IBM PC
hrvatski: IBM PC
Bahasa Indonesia: IBM PC
italiano: PC IBM
日本語: IBM PC
қазақша: IBM PC
한국어: IBM PC
lietuvių: IBM PC
latviešu: IBM PC
Bahasa Melayu: Komputer Peribadi IBM
polski: IBM PC
português: IBM PC
română: IBM PC
русский: IBM PC
srpskohrvatski / српскохрватски: IBM PC
српски / srpski: IBM PC
svenska: IBM PC
Türkçe: IBM 5150
українська: IBM PC
Tiếng Việt: Máy tính cá nhân IBM
中文: IBM PC