Югаславы

Югасла́вы, або югаславе́ны (сербахарв.: Jugoslaveni, Југославени) — сукупнасць паўднёваславянскіх народаў (сербаў, харватаў, баснійцаў-мусульман, чарнагорцаў, славенцаў і македонцаў), якія складалі насельніцтва колішняй Югаславіі, а таксама прадстаўнікі гэтага насельніцтва. Шаблон:Toc-left У канцы 1940-х гадоў колькасць югаславаў, якія пражывалі ў краіне (гэта значыць без уліку значнай дыяспары), перавышала 16 млн чалавек. Да пачатку 1980-х яна ўзрасла да 22,3 млн. У 1987 годзе натуральны прырост складаў 7 на 1000 чал., нараджальнасць — 15 на 1000 чал., смяротнасць — 9 на 1000 чал., дзіцячая смяротнасць — 25 на 1000 нованароджаных. Сярэдняя працягласць жыцця — 72 года[1].

Этнічная карта СФРЮ на 1991 год

Як этнонім

У паваеннай сацыялістычнай Югаславіі паняцце «югаславы» набыло квазіэтнічнае значэнне і стала пазначаць магчымасць альтэрнатыўнага нацыянальнага самавызначэння жыхароў краіны, незалежна ад нацыянальнасці — гэта значыць уключаючы як славянскія, так і неславянскія этнасы, напрыклад косаўскых албанцаў, венграў Ваяводзіны, нямецкай меншасці ў Славеніі, далмацінскіх італьянцаў і інш. Самавызначэнню югаславаў, у прыватнасці, спрыяла дзяржаўная падтрымка атэізму, паколькі асноўныя адрозненні паміж сербамі, харватамі і баснійцамі ляжалі менавіта ў рэлігійнай плоскасці (праваслаўе, каталіцтва і іслам).

Увядзенне і прасоўванне этноніма адлюстроўвала імкненне кіраўніцтва Югаславіі да большай уніфікацыі насельніцтва, развіццю наднацыянальнай самасвядомасці ва ўсіх народаў, якія насялялі саюзную федэратыўную дзяржаву (палітыка «братэрства і адзінства»). Глава югаслаўскай дзяржавы Іосіп Броз Ціта пісаў[2]:

Я жадаю ўбачыць той дзень, калі Югаславія зліецца ў адзіную агульнасць, калі яна больш не будзе толькі афіцыйна адзінай, але стане супольнасцю адзінай югаслаўскай нацыі.

З 1961 слова «югаславы» атрымала ў СФРЮ афіцыйнае прызнанне як этнонім. Дзяржаўны курс на паступовае пераасэнсаванне этнічнай прыналежнасці знаходзіў пэўнае паразуменне і падтрымку, асабліва ў нашчадкаў ад змяшаных шлюбаў[3]. Калі паводле перапісу 1971 югаславамі сябе вызначылі 273 077 чалавек (1,3 %), то ў 1981 — ужо 1 216 463 чалавека (5,4 %). Такім чынам, югаславаў у Югаславіі апынулася тады ўдвая больш, чым чарнагорцаў, адной з тытульных нацый федэрацыі (577 298 чал.). Найбольшая доля іх у той час была ў Сербіі (36 %) і Босніі і Герцагавіне (26 %). Паводле даных часопіса «Эксперт», у пачатку 1990-х гадоў, гэта значыць напярэдадні распаду Югаславіі, да 7 % яе насельніцтва вызначала сябе як югаславы[4].

Паштовая марка СССР, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Ціты, 1982 год, 6 капеек ( ЦФА 5269, Скот#5019)

Гл. таксама

іншыя мовы
العربية: يوغوسلاف
تۆرکجه: یوقسلاولار
bosanski: Jugoslaveni
català: Iugoslaus
čeština: Jugoslávci
Deutsch: Jugoslawen
English: Yugoslavs
español: Yugoslavos
فارسی: یوگسلاو
français: Yougoslaves
hrvatski: Jugoslaveni
magyar: Jugoszlávok
Bahasa Indonesia: Bangsa Yugoslavia
lietuvių: Jugoslavai
македонски: Југословени
Nederlands: Joegoslaven
română: Iugoslavi
русский: Югославы
srpskohrvatski / српскохрватски: Jugoslaveni
Simple English: Yugoslavs
slovenščina: Jugoslovani
српски / srpski: Југословени
svenska: Jugoslaver
Türkçe: Yugoslavlar
українська: Югослави