Ювеналіі

Ювеналіі (лац.: Juvenalia) - сцэнічныя гульні, заснаваныя рымскім імператарам Неронам у 60 годзе з нагоды дасягнення ім сталага ўзросту.

Гэта былі свайго кшталту аматарскія спектаклі, якія наладжваліся не ў грамадскім цырке, а ў прыватных дамах ці садах і адбываліся перад нешматлікай публікай. Нерон сам выступаў у гэтых спектаклях, разам са знатнымі рымлянамі, розных узростаў, без масак, удзельнічая ў выкананні грэчаскіх і рымскіх п'ес і мімаў як саліст і харыст. Падчас наступных імператараў пад назвай Ювеналій былі вядомы гульні, якія здзяйсняліся ў ппачатку года на Палацыі і складаліся з рыстанняў на калясніцах ці баёў са звярамі.

  • Літаратура

Літаратура

іншыя мовы
català: Juvenàlia
English: Juvenalia
español: Juvenalia
русский: Ювеналии