Этрускі

Этрускі
Terracotta sarcophagus in shape of an etruscan woman.jpg
Жанчына. Тэракотавая фігура
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Этрурыя
Мова Этруская мова
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы рэты

Этрускі ( лац. Etrusci, Tusci; грэч. Τυρσηνοί, Τυρρηνοί — старажытныя плямёны, якія ў I тыс. да н.э. насялялі паўночны захад Апенінскага п-ва (вобласць Этрурыя, цяпер Таскана) і стварылі развітую цывілізацыю, якая папярэднічала рымскай.

Гісторыя

Этрурыя на карце

Паводле паданняў, этрускі паходзілі з захаду Малой Азіі. Большасць сучасных навукоўцаў мяркуюць, што этрускі сфарміраваліся ў Італіі ў выніку складаных узаемаадносін мясцовых і прышлых этнічных груп, галоўным чынам з Усходу. Іх этнічнае фарміраванне завяршылася да VIII ст. да н.э. У VII ст. да н.э. ў этрускаў існавалі гарады-дзяржавы на чале з царамі, якія засяроджвалі ў сваіх руках ваенную, адміністрацыйную і жрэцкую ўладу. У канцы VII ст. да н.э. ўзнікла канфедэрацыя гарадоў (Веі, Цэрэ, Тарквініі, Вальсініі, Ветулонія і інш.), на чале якой стаяў вышэйшы магістрат і жрэц аднаго з гарадоў. У VI ст. да н.э. этрускі авалодалі Кампаніяй, далінай р. По і заснавалі там калоніі. Паводле падання, этруская дынастыя Тарквініяў правіла ў 616—509 да н.э. ў Рыме. У канцы VI — пач. V ст. да н.э. ўлада перайшла да арыстакратыі, вышэйшыя выбарныя пасады замяшчаліся вузкім колам асоб. У саюзе з Карфагенам этрускі каля 535 да н.э. перамаглі грэкаў-факейцаў, выцеснілі іх з Корсікі, непадзельна ўладарылі на Тырэнскім моры і пашырылі ўплыў на ўсю тэрыторыю Італіі. Аднак сацыяльныя супярэчнасді, адпор насельніцтва залежных зямель, знешнія напады (грэкаў у 524 і 474 да н.э., рымлян каля 509 да н.э., самнітаў у 423 да н.э., галаў каля 400 да н.э.) аслабілі канфедэрацыю этрускаў. У ІІІ ст. да н.э. ўся іх тэрыторыя трапіла пад уладу Рыма, хоць да 1 ст. да н.э. этрускія гарады зберагалі свой палітычны лад, культавыя ўстановы і культурную адметнасць. Хуткая раманізацыя этрускаў адбылася пасля перамогі Сулы (I ст. да н.э.) і падзелу Этрурыі.

іншыя мовы
Afrikaans: Etruskers
Alemannisch: Etrusker
asturianu: Etruscos
azərbaycanca: Etrusklar
تۆرکجه: اتروسک‌لار
беларуская (тарашкевіца)‎: Этрускі
български: Етруски
brezhoneg: Etrusked
català: Etruscs
corsu: Etruschi
čeština: Etruskové
Чӑвашла: Этрускăсем
Cymraeg: Etrwsciaid
dansk: Etruskere
Deutsch: Etrusker
Ελληνικά: Ετρούσκοι
Esperanto: Etruskoj
español: Etruscos
eesti: Etruskid
euskara: Etruriar
estremeñu: Etruscus
suomi: Etruskit
français: Étrusques
Frysk: Etrusken
galego: Etruscos
עברית: אטרוסקים
hrvatski: Etruščani
magyar: Etruszkok
Հայերեն: Էտրուսկներ
interlingua: Etruscos
Bahasa Indonesia: Etruskan
italiano: Etruschi
ქართული: ეტრუსკები
Kurdî: Etrûsk
Latina: Etrusci
Lëtzebuergesch: Etrusker
lumbaart: Etrusch
lietuvių: Etruskai
latviešu: Etruski
македонски: Етрурци
Nederlands: Etrusken
norsk nynorsk: Etruskarar
norsk: Etruskere
occitan: Etruscs
polski: Etruskowie
português: Etruscos
română: Etrusci
русский: Этруски
sicilianu: Etruschi
srpskohrvatski / српскохрватски: Etrurci
Simple English: Etruscan civilization
slovenčina: Etruskovia
slovenščina: Etruščani
shqip: Etruskët
српски / srpski: Етрурци
svenska: Etrusker
Kiswahili: Waetruski
Türkçe: Etrüskler
українська: Етруски
vèneto: Etruschi
Tiếng Việt: Văn minh Etrusca