Эрменехільда Англада Камараса

Эрменехільда Англада Камараса
Фатаграфія
Дата нараджэння:

11 верасня 1872(1872-09-11)

Месца нараджэння:

Барселона, правінцыя Барселона, Каталонія, Іспанія

Дата смерці:

7 ліпеня 1959(1959-07-07) [1] (86 гадоў)

Месца смерці:

Порт-дэ-Пальенса [d], Іспанія

Грамадзянства:

Flag of Spain (1945-1977).svg  Іспанія

Род дзейнасці:

мастак, літограф

Вучоба:

Акадэмія Каларосі [d]
Акадэмія Жуліяна

Commons-logo.svg  Працы на Вікісховішчы

Эрменехільда Англада Камараса або Англада-і-Камараса ( ісп.: Hermenegildo Anglada Camarasa; 11 верасня 1871, Барселона — 7 ліпеня 1959, Мальёрка) — іспанскі (каталонскі) мастак.

Біяграфія і творчасць

Вучыўся ў барселонскай школе вытанчаных мастацтваў, і ў ранніх работах адчуваецца ўплыў яго настаўніка Мадэста Урхеля. У 1894 годзе Англада перабраўся ў Парыж, што дазволіла яму ў большай ступені вызваліцца ад залежнасцяў (зрэшты, уласны стыль Англады наследуе Дэга і Тулуз-Латрэку, збольшага і Клімту). Займаўся ў Акадэміі Жуліяна і Акадэміі Каларосі.

У 1901 разам з Сулаагай прыняў удзел у міжнароднай выставе ў Дрэздэне, меў вялікі поспех. У далейшым выстаўляўся па ўсім свеце, быў удастоены залатых медалёў у Венецыі (1907) і Буэнас-Айрэсе (1910). У 1939—1947 жыў у эміграцыі ў Францыі.