Эпістэмалогія

Эпістэмалогія (ад грэч. ἐπιστήμη [эпіст'еме] веды + логія), Гнасеалогія (ад грэч. γνῶσις веды + логія) — вучэнне аб пазнанні; філасофскі тэрмін, які ўжываецца для абазначэння тэорыі навуковага пазнання. Вывучае суадносіны суб'екта і аб'екта ў працэсе пазнавальнай дзейнасці, магчымасці і межы пазнання свету чалавекам, шляхі і сродкі дасягаення ісціны.

У навуковы ўжытак увёў шатландскі філосаф Дж.Фер’е («Асновы метафізікі», 1854 г.), які падзяляў філасофію на анталогію і эпістэмалогію. У дачыненні да гісторыі — тэорыя гістарычнага пазнання.

Гнасеалогія даследуе: месца і ролю ведаў у адносінах чалавека да сусвету, у развіцці індывідуальнасці чалавека (асобы) і ў эвалюцыі грамадства, яго трансфармацыі; асаблівасці пазнання як спецыялізаванай дзейнасці і шляхі яго ўваходжання ў іншыя віды дзейнасці; суадносіны пачуццёвага і рацыянальнага ў працэсе пазнання, перадумовы і крытэрыі сапраўднасці ведаў, суадносіны паміж ісціннасцю і памылковасцю апошніх.

Гісторыя вучэння фактычна пачынаецца з пытання аб тым, што такое веды, чым яны забяспечваюцца (пачуццямі ці розумам). Платон сцвярджаў, што сапраўдныя веды маюць агульнаабавязковы характар, г. зн. не залежаць ад індывідуальных асаблівасцей суб'екта. Арыстоцель абгрунтоўваў тэзіс пра адзінства ведаў і прадмета пазнання, пра лагічную структуру пазнавальнага працэсу. У XVII—XVIII ст. Ф. Бэкан, Р. Дэкарт, Г. Лейбніц, Д. Дзідро і інш. раскрылі вялікую ролю навуковых метадаў, своеасаблівасць спалучэння пачуццёвых і рацыянальных момантаў у пазнавальным працэсе, суадносіны з рэчаіснасцю. Прадстаўнікі нямецкай класічнай філасофіі ХІХ ст. (І. Кант, Г. Гегель і інш.) абгрунтавалі неабходнасць пераадолення разрыву паміж гаасеалагічнай і анталагічнай праблематыкай, дыялектычнае адзінства эмпірычнага і рацыянальнага ў працэсе пазнання, наяўнасць узаемапераходаў гэтых катэгорый, узаемасувязь тэарэтычнага і практычнага розуму. Марксісцкая гнасеалогія асабліва падкрэслівала дзейсную прыроду пазнання, ролю практыкі як асновы і крытэрыю сапраўднасці ведаў, значэнне пазнання ў перабудове навакольнага асяроддзя, перш за ўсё сацыяльнай рэчаіснасці. Філасофская фенаменалогія (Э. Гусерль і інш.) лічыць, што найбольш фундаментальнай характарыстыкай пазнавальнага працэсу з'яўляецца інтэнцыяльнасць — скіраванасць свядомасці на прадмет пазнання. У сярэдзіне і канцы ХХ ст. прадстаўнікі аналітычнай філасофіі (Б. Расел, Дж. Мур, Р. Карнап і інш.) прааналізавалі месца і ролю знакава-сімвалічных сродкаў навуковага мыслення, спосабы верыфікацыі навуковых ведаў. Усё большае значэнне аддаецца распрацоўцы агульнаметадалагічных праблем развіцця навукі, яе сацыяльнай прыроды.

іншыя мовы
Afrikaans: Kennisleer
Alemannisch: Erkenntnistheorie
አማርኛ: ሥነ ዕውቀት
aragonés: Epistemolochía
asturianu: Epistemoloxía
azərbaycanca: Epistemologiya
башҡортса: Эпистемология
Boarisch: Epistemologie
беларуская (тарашкевіца)‎: Эпістэмалёгія
български: Епистемология
brezhoneg: Epistemologiezh
bosanski: Epistemologija
català: Epistemologia
нохчийн: Эпистемологи
čeština: Gnozeologie
Cymraeg: Epistemoleg
Ελληνικά: Γνωσιολογία
English: Epistemology
Esperanto: Sciteorio
español: Epistemología
euskara: Epistemologia
français: Épistémologie
贛語: 知識論
Fiji Hindi: Epistemology
hrvatski: Epistemologija
interlingua: Epistemologia
Bahasa Indonesia: Epistemologi
Ilokano: Epistomolohia
italiano: Epistemologia
日本語: 認識論
Patois: Epistemalaji
Basa Jawa: Épistémologi
한국어: 인식론
Кыргызча: Эпистемология
Lingua Franca Nova: Epistemolojia
Limburgs: Epistemologie
lietuvių: Epistemologija
latviešu: Epistemoloģija
Bahasa Melayu: Epistemologi
Mirandés: Eipistemologie
Plattdüütsch: Kennistheorie
Nederlands: Kennistheorie
norsk nynorsk: Sannkjenningsteori
occitan: Epistemologia
Piemontèis: Epistemologìa
پنجابی: جانن پڑھت
português: Epistemologia
română: Epistemologie
русиньскый: Епістемолоґія
саха тыла: Эпистемология
sicilianu: Epistemoluggìa
srpskohrvatski / српскохрватски: Gnoseologija
Simple English: Epistemology
slovenčina: Teória poznania
slovenščina: Epistemologija
српски / srpski: Епистемологија
Seeltersk: Epistemologie
svenska: Epistemologi
Kiswahili: Epistemolojia
Türkçe: Epistemoloji
татарча/tatarça: Гносеология
українська: Епістемологія
اردو: علمیات
oʻzbekcha/ўзбекча: Epistemologiya
Tiếng Việt: Tri thức luận
吴语: 知識論
中文: 知识论
Bân-lâm-gú: Jīn-sek-lūn
粵語: 知識論