Эдыт Сёдэргран

Эдыт Сёдэргран
Edith Södergran
Edith Sodergran.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:4 красавіка 1892(1892-04-04)
Месца нараджэння:Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя
Дата смерці:24 чэрвеня 1923(1923-06-24) (31 год)
Месца смерці:Райвала, Выбаргская губерня, Фінляндыя
Грамадзянства:Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Альма-матар:
  • Saint Peter's School[d]
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:паэтэса
Кірунак:сімвалізм, мадэрнізм
Мова твораў:шведская
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Эдыт Сёдэргран (шведск.: Edith Södergran; 4 красавіка 1892, Санкт-Пецярбург24 чэрвеня 1923) — фінска-шведская паэтэса. Адна з першых пісьменнікаў мадэрнізму ў фінска-шведскай літаратуры. У 24 гады дэбютавала са зборнікам "Вершы". Памерла рана і не паспела перажыць поспех, які атрымала яе паэзія ў сусветным маштабе. Яна зрабіла вялікі ўплыў на паэзію, сёння лічыцца адной з галоўных асоб шведскага паэтычнага мадэрнізму.

Біяграфія

Нарадзілася Сёдэргран у буржуазнай сям'і. Бацькі, Матс і Гелена, родам былі з Фінляндыі. Эдыт расла адзіным дзіцем у сям'і; сын, што нарадзіўся за некалькі гадоў да яе, памёр немаўлём. Маці Эдыт была з заможнай сям'і.

У раннім узросце сям'я пераязджае ў Райволу (Карэльскі мыс), дзе дзядуля пісьменніцы набыў для іх маёнтак. У хуткім часе Матс атрымаў працу загадчыка на лесапільні. Праз тры гады прадпрыемства стала банкрутам, і сям'і не было чым вяртаць пазыкі. Праз некалькі месяцаў памёр бацька Гелены і пакінуў жонцы і дачцэ спадчыну.

Эдыт авалодала нямецкай, французскай, англійскай і рускай мовамі, але яе роднай шведскай у школе не вучылі.

У 1908 годзе Эдыт вырашыла зрабіць галоўнай мовай у сваіх творах шведскую. Праз колькі гадоў яна пачынае кантактаваць з фінска-шведскімі аўтарамі.

Ад лета 1920 да позняга лета 1922 Сёдэргран кідае паэзію; увосень і ўзімку яна піша апошнія свае вершы. Памерла ў сваім доме ў Райвале. З 1940 года гэтая тэрыторыя належыць Расіі. Магілу Эдыт цяпер не знайсці, але ў 1960 годзе ў Райвале ёй усталявалі помнік. У хуткім часе пасля вайны Райвалу перайменавалі ў Рошчына. Ад дому Эдыт застаўся толькі падмурак.

іншыя мовы