Эдыл

Эдыл (лац.: aedilis ад лац.: aedes — храм) — чыноўнік у Старажытным Рыме, які кіраваў грамадскімі гульнямі, наглядам за будаўніцтвам і абсталяваннем храмаў.

Інстытут эдылаў з'явіўся ў 494 да н.э., спачатку — як ніжэйшы рымскі магістрат з плебеяў. Плебейскія эдылы выконвалі ролю памочнікаў трыбунаў. Пазней эдылы падзяляліся на плебейскіх і патрыцыянскіх, або курульных, а ў позні перыяд заняцце гэтай пасады ўжо практычна не рэгламентавалася паходжаннем.

Курульныя эдылы, якія ладзілі за свой ​​кошт Мегалезійсікія і Рымскія гульні, насілі тогу з пурпурной аблямоўкай і мелі іншыя знакі адрознення, у прыватнасці, курульнае крэсла і маскі продкаў. Плебейскія эдылы ладзілі Плебейскія гульні і свята ў гонар Цэрэры і Флоры.

Аўгуст падзяліў абавязкі эдылаў паміж прэтарамі і прэфектамі Рыма. Пасля гэтага ў імперыі да III стагоддзя па-ранейшаму прызначалася па шэсць эдылаў, затым гэта пасада была скасавана.

  • Спасылкі

Спасылкі

іншыя мовы
العربية: إيديل
български: Едил
bosanski: Edil
català: Edil romà
čeština: Aedil
Deutsch: Ädil
English: Aedile
Esperanto: Edilo (Romio)
español: Edil
eesti: Ediil
suomi: Ediili
עברית: איידיל
hrvatski: Edil
magyar: Aedilis
ქართული: ედილი
한국어: 조영관
kurdî: Adel
Latina: Aedilis
lietuvių: Edilas
македонски: Едил
Nederlands: Aedilis
norsk: Edil
polski: Edyl
português: Edil
română: Edil
русский: Эдил
srpskohrvatski / српскохрватски: Edil
shqip: Adilen
српски / srpski: Едил
svenska: Edil
Türkçe: Aedilis
українська: Едил
中文: 市政官