Чэмпіянат свету па футболе

Футбол
Чэмпіянат свету па футболе


FIFA World Cup

Фота
Трафей чэмпіянату свету.
 
Арганізацыя: ФІФА
Заснаваны: 1930
Рэгіён: міжнародны
Кол-ць каманд: 204 (кваліфікацыя)
32 (асноўная стадыя)
Дзеючыя чэмпіёны: Сцяг Германіі Германія (4-ы тытул)
Найбольш тытулаваная: Сцяг Бразіліі Бразілія (5 тытулаў)
Бягучы турнір
Чэмпіянат свету 2018 (квал.)

Чэмпіянат свету па футболе, міжнароднае спаборніцтва па футболе, у якім удзельнічаюць нацыянальныя зборныя каманды. Праводзіцца пад эгідай ФІФА раз у 4 гады.

Ідэя арганізацыі турніру наймацнейшых футбольных каманд свету з’явілася ў пачатку XX стагоддзя. На заснавальным кангрэсе ФІФА ( 21 мая 1904 года) было пастаноўлена запісаць у статут, што ФІФА валодае «эксклюзіўным правам арганізацыі міжнародных турніраў».

Аднак спроба правесці чэмпіянат з удзелам 15 еўрапейскіх краін не ўдалася, бо не знайшлося ахвотных удзельнічаць. Пазней статус чэмпіянату свету меркавалася прысвоіць футбольнаму турніру Алімпійскіх гульняў 1916 у Берліне, якія не адбыліся з-за вайны. Нарэшце, на кангрэсе ФІФА ў Амстэрдаме ( 29 мая 1928 года) было пастаноўлена правесці першы сусветны прафесійны футбольны турнір у 1930 годзе, ва Уругваі. Гэты турнір і стаў I чэмпіянатам свету па футболе.

Першыя тры турніры называліся «Чэмпіянат свету – Кубак свету». На кангрэсе ФІФА ў Люксембургу (1946) было пастаноўлена называць турнір «Чэмпіянат свету — Кубак Жуля Рымэ», такім чынам было ўшанавана імя тагачаснага прэзідэнта ФІФА, аднаго з галоўных стваральнікаў турніру. На кангрэсе ФІФА ў Афінах (1971) турнір атрымаў сваю сучасную назву «Чэмпіянат свету — Кубак свету ФІФА».

На чэмпіянатах 1930—1978 да ўдзелу ў фінальнай стадыі турніру дапускаліся 16 каманд. У турнірах 1982, 1986, 1990 і 1994 удзельнічалі па 24 каманды. З 1998 у фінальных частках удзельнічаюць 32 каманды.

Акрамя мужчынскага, разыгрываецца таксама чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын. Усяго на цяперашні час адбыліся 7 чэмпіянатаў, наступны восьмы чэмпіянат свету 2019 пройдзе ў Францыі.

Гісторыя

Першыя міжнародныя спаборніцтвы

Чэмпіянат свету — не самае першае футбольнае спаборніцтва ў сусветнай футбольнай гісторыі. Аматарскі футбол стаў часткай праграмы Алімпійскіх гульняў з 1908 года.

У 1909 годзе ў Турыне сэр Томас Ліптан арганізаваў турнір, які пазней звалі «Самы першы чэмпіянат свету». Італьянцы, немцы і швейцарцы даслалі на гэты турнір найбольш прафесійныя клубы, аднак Англійская федэрацыя футбола ў адказ на прапанову зрабіць тое ж самае адказала адмовай. Разумеючы, што без удзелу родапачынальнікаў футбола брытанцаў турнір не можа лічыцца сур’ёзным, Ліптан запрасіў для ўдзелу ў турніры аматарскі футбольны клуб з паўночнага ўсходу Англіі пад назвай «Уэст Окленд» (West Auckland FC). Вялікую частку гэтай каманды складалі працоўныя вугальных шахтаў, аднак «Уэст Окленд» выйграў турнір з удзелам прафесіяналаў з кантыненту. У 1911 годзе англічане вярнуліся ў Італію абараняць тытул, заваяваны дзвюма гадамі раней, і ізноў выйгралі турнір, перамогшы ў фінале «Ювентус» з разгромным лікам 6:1.

Футбольны турнір на Алімпійскіх гульнях, на якіх маглі ўдзельнічаць футбалісты розных краін, быў адзіным афіцыйным спаборніцтвам. У 1924 і 1928 гадах абодва разы выйграла каманда Уругвая. Шырокае развіццё прафесійнага спорту і імклівае нарастанне разрыву паміж узроўнем гульні «профі» і аматараў прымусіла ФІФА прыступіць да арганізацыі чэмпіянату свету.

На кангрэсе ФІФА 1926 года Анры Дэланэ заявіў: «Сёння ўжо немагчыма трымаць футбол за сценамі Алімпійскіх гульняў». Тады ж выканкам ФІФА ўтварыў камісію і даручыў ёй вывучыць магчымасць арганізацыі Кубка свету. Канчатковае рашэнне аб сусветным чэмпіянаце прыняў кангрэс ФІФА ў Амстэрдаме 29 мая 1928 года. «За» выказалася 25 дэлегатаў, 5 — «супраць».

Першы чэмпіянат

Дзякуючы перамогам на двух папярэдніх чэмпіянатах Алімпійскіх гульнях Уругвай стаў месцам правядзення першага афіцыйнага чэмпіянату свету пад эгідай ФІФА [1]. Спачатку прэтэндэнтаў на правядзенне першага чэмпіянату свету было пяць — Італія, Іспанія, Швецыя, Нідэрланды і Уругвай. У выніку, большасць прагаласавала за Уругвай. Федэрацыя Уругвая дала цвёрдае абяцанне выканаць усе фінансавыя ўмовы ФІФА.

«Сентэнарыа» — першы стадыён, на якім праходзіў фінал чэмпіянату свету

Аднак выбар Уругвая згуляў з арганізатарамі злы жарт: вандраванне ў Уругвай з Еўропы атрымлівалася доўгім і дарагім, і ўсяго за 2 месяцы да пачатку турніру ні адна еўрапейская федэрацыя не планавала пасылаць сваю каманду на чэмпіянат. У выніку, грандыёзнымі высілкамі атрымалася схіліць да ўдзелу ў турніры 4 еўрапейскія каманды: зборныя Францыі, Бельгіі, Румыніі і Югаславіі. У агульнай колькасці, у турніры прыняло ўдзел усяго 13 камандаў — сем з Паўднёвай Амерыкі, 4 з Еўропы і 2 з Паўночнай Амерыкі. Гэты самы маленькі лік удзельнікаў чэмпіянату свету ў яго гісторыі (гэтулькі жа было ў фінальным турніры чэмпіянату свету 1950 года), і адзіны раз у гісторыі розыгрышаў, калі не паўстала неабходнасці ў адборачным турніры.

13 камандаў былі падзеленыя на чатыры групы. Пераможцы груп выходзілі ў паўфінал. Новы стадыён «Сентэнарыа» быў пушчаны ў эксплуатацыю толькі на шосты дзень турніру. Да гэтага на матчах збіралася часам па 800—1000 гледачоў.

Першыя матчы ў гісторыі чэмпіянатаў свету былі адначасова выйграныя Францыяй і ЗША, якія перамаглі Мексіку з лікам 4:1 і Бельгію 3:0 адпаведна. Першы гол у гісторыі чэмпіянатаў свету быў забіты французам Люсьенам Ларанам, першы хет-трык зрабіў Берт Патэна з зборнай ЗША ў матчы супраць Парагвая (ЗША атрымалі перамогу з лікам 3:0).

У фінале турніру, як і вынікала чакаць (паколькі самыя моцныя еўрапейскія зборныя ў турніры не ўдзельнічалі), сустрэліся дзве паўднёваамерыканскія каманды — у прысутнасці 93 тысяч гледачоў на стадыёне «Сентэнарыа» ў Мантэвідэа зборная Уругвая стала першым чэмпіёнам свету, абгуляўшы Аргенціны з лікам 4:2 [2].

Алімпійскія гульні 1932 года праводзіліся ў Лос-Анджэлесе, ЗША, дзе папулярнасць амерыканскага футбола значна пераўзыходзіла (і дагэтуль пераўзыходзіць) еўрапейскі, вядомы ў Паўночнай Амерыцы пад назвай сокер. Адсутнасць цікавасці да еўрапейскага футбола з боку амерыканцаў, а таксама рознагалоссі паміж МАК і ФІФА ў пытаннях азначэння статусу гульцоў-прафесіяналаў, прывялі да таго, што футбол быў выключаны з праграмы Алімпійскіх гульняў 1932 года.

Развіццё

Галоўнымі праблемамі, з якімі сутыкаліся арганізатары пры правядзенні першых чэмпіянатаў свету, былі высокі кошт праезду да месца правядзення фінальнага турніру для каманд з іншых кантынентаў, і вайна: чэмпіянаты свету 1942 і 1946 гадоў былі адмененыя з-за Другой сусветнай вайны.

Родапачынальнікі футбола з Брытанскіх астравоў ігнаравалі першыя 3 чэмпіянаты свету. Упершыню брытанцы прынялі ўдзел у чэмпіянаце свету толькі ў 1950 годзе, пасля дасягнення дамовы з ФІФА аб сваім адмысловым статусе.

У фінальных турнірах чэмпіянатаў з 1934 па 1978 гады прымалі ўдзел 16 камандаў (акрамя рэдкіх выпадкаў, калі нейкія каманды адмаўляліся ад удзелу ў турніры ўжо пасля заканчэння кваліфікацыі). Большасць удзельнікаў пападала ў фінал з Еўропы і Паўднёвай Амерыкі, з невялікім дадаткам лепшых камандаў Афрыкі, Азіі і Акіяніі. Звычайна гэтыя каманды станавіліся пастаўшчыкамі ачкоў для еўрапейцаў і паўднёваамерыканцаў, хоць былі і выключэнні — напрыклад, каманда КНДР у 1966 года, якая выйшла ў чвэрцьфінал.

У 1982 годзе склад удзельнікаў фінальнага турніру быў пашыраны да 24 камандаў, а ў 1998 — да 32. Дадатковыя месцы ў асноўным аддаваліся прадстаўнікам Афрыкі, Азіі і Паўночнай Амерыкі. На апошніх турнірах каманды з гэтых рэгіёнаў, якія раней лічыліся нефутбольнымі, сталі выступаць усё больш і больш паспяхова, напрыклад Камерун у 1990 годзе, Паўднёвую Карэю, Сенегал і ЗША на чэмпіянаце ў 2002 годзе. Чэмпіянаты свету сталі сапраўды змаганнем камандаў са ўсяго свету — 197 каманд прымалі ўдзел у адборачных спаборніцтвах да чэмпіянату свету 2006 года, 204 прынялі ўдзел у чэмпіянату свету 2010 і спіс фаварытаў чэмпіянату не абмяжоўваецца больш камандамі толькі з Еўропы і Паўднёвай Амерыкі.

іншыя мовы
azərbaycanca: FİFA Dünya Kuboku
беларуская (тарашкевіца)‎: Чэмпіянат сьвету па футболе
føroyskt: HM fótbóltur
Bahasa Indonesia: Piala Dunia FIFA
ភាសាខ្មែរ: World Cup
한국어: FIFA 월드컵
Baso Minangkabau: Piala Dunia FIFA
Bahasa Melayu: Piala Dunia FIFA
မြန်မာဘာသာ: ဖီဖာ ကမ္ဘာ့ဖလား
नेपाल भाषा: फिफा वर्ल्ड कप
português: Copa do Mundo FIFA
srpskohrvatski / српскохрватски: FIFA Svjetsko prvenstvo
Simple English: FIFA World Cup
chiShona: FIFA World Cup
Soomaaliga: Koobka Adduunka
oʻzbekcha/ўзбекча: FIFA Jahon chempionati
Bân-lâm-gú: FIFA Sè-kài-poe