Чылі
English: Chile

Чылі
ісп.: República de Chile
Flag of Chile.svgГерб Чылі
Сцяг ЧыліГерб Чылі
Chile (orthographic projection).svg
Дэвіз: «Por la razón o la fuerza
(ісп.: Правам ці сілай
Гімн: «Himno Nacional»
Дата незалежнасці18 верасня 1810 (ад Іспаніі)
Афіцыйная моваіспанская
СталіцаСант'яга
Форма кіраванняПрэзідэнцкая рэспубліка
ПрэзідэнтСебасцьян Піньера
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
37-я ў свеце
756 950[1] км²
1,07
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

17 248 450 чал. (59-я)
22,81 чал./км²
ВалютаЧылійскае песа
Інтэрнэт-дамен.cl
Тэлефонны код+56
Часавыя паясы-4

Чылі (ісп.: Chile, афіцыйная назва — Рэспу́бліка Чылі (ісп.: República de Chile [reˈpuβlika ðe ˈʧile]) — дзяржава на паўднёвым захадзе Паўднёвай Амерыкі. Мяжуе на поўначы з Перу, на ўсходзе з Аргенцінай і Балівіяй, на захадзе абмываецца Ціхім акіянам. У складзе Чылі прыбярэжныя астравы Чылійскага архіпелага, заходняя частка вострава Вогненная Зямля, астравы ў Ціхім акіяне: Сан-Амбросіа, Сан-Фелікс, Архіпелаг Хуана Фернандэса, Сала-і-Гомес, Рапануі (Вялікадня). Краіна падзяляецца на 12 рэгіёнаў і сталічную акругу. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці.

Этымалогія

Адзінага дасканалага тлумачэння паходжання слова Чылі не існуе. Згодна з распаўсюджаным тлумачэннем, назва паходзіць ад мовы аймара, на якой слова chilli азначае «краіна, дзе канчаецца свет». Гэтая версія добра стасуецца з тым фактам, што першыя іспанцы, якія з'явіліся ў Чылі, пачалі засяленне краіны з тэрыторый плямён аймара. З самага пачатку каланізацыі Паўднёвай Амерыкі для зямель на поўдні пустыні Атакама іспанцы выкарыстоўвалі назву Чылі. У чылійскіх школах вывучаецца таксама версія, згодна якой Чылі — гэта ўпрыгожаная назва птушкі Trile.

Згодна іншай, менш распаўсюджанай тэорыі, вытокі слова Чылі патрэбна шукаць у мове інкаў кечуа. Тэрыторыі імперыі інкаў прасціраліся не далей сённяшняга Сант'яга, таму землі на поўдзень Рыа Аканкагуа з адносна халодным кліматам і пакрытымі снежнымі шапкамі вяршынямі Андаў інкі называлі tchili, што значыць «снег».

Гісторыя

Гісторыя Чылі пачалася з часоў засялення рэгіёна каля 13 тысяч гадоў таму назад. У 16 стагоддзі пачалося заваяванне і падпарадкаванне тэрыторый сучаснага Чылі іспанскімі канкістадорамі, у 19 стагоддзі чылійскі народ атрымаў незалежнасць ад каланіяльнай улады. Вельмі значны ўплыў на далейшае развіццё Чылі да пачатку Другой сусветнай вайны аказала здабыча селітры, а некалькі пазней — медзі. Багацце прыроднымі рэсурсамі ў значнай ступені паспрыяла эканамічнаму пад'ёму ў Чылі, але выклікала таксама і залежнасць ад суседніх краін і прывяло нават да войнаў з імі. Пасля амаль што дзесяцігадовага кіраўніцтва на змену хрысціянска-дэмакратычнаму ўраду ў 1970 годзе да ўлады прыйшоў сацыялістычны прэзідэнт Сальвадор Альендэ. Путч Аўгуста Піначэта 11 верасня 1973 года ўсталяваў 17-гадовую дыктатуру ў краіне і выклікаў шэраг радыкальных эканамічных рэформ. З 1988 года ў Чылі вызначылася перакананая тэндэнцыя да дэмакратычнага развіцця краіны.

Прырода

Чылі займае вузкую (шырынёй ад 15 да 335 км), пераважна горную паласу сушы працягласцю 4300 км, памім узбярэжжам Ціхага акіяна і высакагор'ямі Андаў. На захадзе з поўначы на поўдзень (да 41°30' паўднёвай шыраты) цягнуцца Берагавыя Кардыльеры (вышыня 3200 м), на ўсходзе — Галоўная Кардыльера Андаў з найбольшай вышынёй Чылі, гарой Охас-дэль-Салада (6880 м). Паміж імі тэктанічная ўпадзіна — Падоўжная даліна. На паўночным усходзе частка вулканічнага нагор'я Цэнтральных Андаў, на крайнім паўднёвым усходзе — участкі раўнін Патагоніі і заходняя частка вострава Вогненная Зямля. Вяршыні Андаў да 35° паўднёвай шыраты перавышаюць 6000 метраў і з'яўляюцца конусамі пагаслых вулканаў. Вышыня гор змяняецца з поўначы на поўдзень:

Паўднёвая Чылі мае фіёрдавы характар; уся тэрыторыя сейсмічная. Карысныя выкапні: медныя, малібдэнавыя, свінцовыя, цынкавыя, жалезныя і марганцавыя руды, нафта, прыродны газ, каменны вугаль, сера, салетра, каменная соль, золата, серабро. Клімат Паўночнай Чылі (да 28° паўднёвай шыраты) трапічны пустынны. Сярэдняя тэмпература ліпеня 15,6° С, студзеня 20,8° С. Ападкаў да 100 мм за год, у пустынях Атакама, Тамаругаль не выпадаюць па некалькі гадоў. У Цэнтральнай Чылі (да 42° паўднёвай шыраты) клімат субтрапічны міжземнаморскага тыпу з зімовымі дажджамі. Сярэдняя тэмпература ліпеня 7,7° С, студзеня 19,7° С, ападкаў ад 200 да 2500 мм за год. У Паўднёвай Чылі халаднаваты вільготны клімат умераных шырот. Сярэдняя тэмпература ліпеня ад 7 да 1° С, студзеня ад 14 да 7° С, ападкаў на ўзбярэжжы 2500-3000 мм за год, на заходніх схілах Андаў да 7000 мм. На паўднёвым усходзе кантынентальнасць павялічваецца, сярэднямесячныя тэмпературы ад 2 да 11° С, ападкаў да 230 мм у год. Рачная сетка больш развіта ў цэнтральнай і паўднёвай частках Чылі, рэкі горныя, кароткія, паўнаводныя (самая вялікая па працягласці рака Лоа). Шмат канцавых ледавіковых азёр. На поўначы мінеральныя азёры, самае вялікае з іх Салар-дэ-Атакама (3000 км²). На самай поўначы знаходзіцца адно з самых высакагорных азёр Чунгара. У Галоўнай Кардыльеры развіта магутнае зледзяненне. Расліннае покрыва ў Паўночнай Чылі амаль адсутнічае (пясчаныя дзюны, барханы), трапляюцца кактусы, салянкі, на берагавой паласе ў перыяд туманаў — пустынная фармацыя ламас. У сярэдняй частцы ў далінах рэк вечназялёныя хмызнякі і дрэвы (цік, літрэ, мыльнае дрэва кільяй) на маламагутных шэракарычневых глебах. На схілах гор да 1200 м лясы міжземнаморскага тыпу, вышэй — хвойныя, якія змяняюцца альпійскімі лугамі. На поўдні сярэдняй часткі на бурых лясных, вулканічных і забалочаных глебах густыя вечназялёныя лясы (гемігілея). На поўдні ад 46° паўднёвай шыраты мяшаныя лясы, на ўсходніх раўнінах і ў раёне Магеланава праліва — стэпы.

Дзяржаўны лад

Чылі — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1980 года (з папраўкамі 1990). Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным галасаваннем на 6 гадоў. Вышэйшы заканадаўчы орган — Нацыянальны Кангрэс Чылі, які складаецца з сената (46 сенатараў, з іх 9 назначаны пажыццёва, астатнія — выбраныя) і палаты дэпутатаў (120 дэпутатаў). Склад сената кожныя 4 гады абнаўляецца напалову; палата дэпутатаў выбіраецца ўсеагульным галасаваннем на 4 гады. Вышэйшы выканаўчы орган — Кабінет міністраў.

Эканоміка

З прыходам да ўлады Аўгуста Піначэта сацыялістычны канцэпт чылійскай народнай эканомікі Сальвадора Альендэ быў паслядоўна перапрацаваны і дэрэгуляваны на аснове неаліберальных аспектаў рыначнай эканомікі. Большая частка дзяржаўных прадпрыемстваў была прыватызавана ў час кіравання Піначэта і пазней, аднак медныя руднікі, якія перайшлі ў дзяржаўную маёмасць пры Альендэ і заставаліся пад непасрэдным кантролем ваеннай хунты Піначэта, па сённяшні дзень з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю.

Гл.таксама

Беларуска-чылійскія адносіны

Літаратура

  • Чылі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)

Спасылкі

Зноскі

  1. Без уліку 1 250 000 км² Антарктыды, на якія прэтэндуе Чылі.



іншыя мовы
Аҧсшәа: Чили
Acèh: Chili
адыгабзэ: Чили
Afrikaans: Chili
Akan: Chile
Alemannisch: Chile
አማርኛ: ቺሌ
aragonés: Chile
Ænglisc: Cile
العربية: تشيلي
ܐܪܡܝܐ: ܬܫܝܠܝ
مصرى: تشيلى
অসমীয়া: চিলি
asturianu: Chile
авар: Чили
Aymar aru: Chili
azərbaycanca: Çili
تۆرکجه: شیلی
башҡортса: Чили
Boarisch: Chile
žemaitėška: Čilė
Bikol Central: Tsile
беларуская (тарашкевіца)‎: Чылі
български: Чили
भोजपुरी: चिली
Bislama: Chile
Banjar: Cili
bamanankan: Chile
বাংলা: চিলি
བོད་ཡིག: ཅི་ལི།
বিষ্ণুপ্রিয়া মণিপুরী: চিলি
brezhoneg: Chile
bosanski: Čile
ᨅᨔ ᨕᨘᨁᨗ: Chili
буряад: Чили
català: Xile
Chavacano de Zamboanga: Chile
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Chile
нохчийн: Чили
Cebuano: Tśile
Chamoru: Chile
ᏣᎳᎩ: ᏥᎵ
Tsetsêhestâhese: Chile
کوردی: چیلی
corsu: Cile
qırımtatarca: Çile
čeština: Chile
kaszëbsczi: Chile
словѣньскъ / ⰔⰎⰑⰂⰡⰐⰠⰔⰍⰟ: Чилє
Чӑвашла: Чили
Cymraeg: Tsile
dansk: Chile
Deutsch: Chile
Thuɔŋjäŋ: Cile
Zazaki: Şili
dolnoserbski: Chilska
डोटेली: चिली
ދިވެހިބަސް: ޗިލީ
ཇོང་ཁ: ཅི་ལེ
eʋegbe: Chile
Ελληνικά: Χιλή
emiliàn e rumagnòl: Cîl
English: Chile
Esperanto: Ĉilio
español: Chile
eesti: Tšiili
euskara: Txile
estremeñu: Chili
فارسی: شیلی
Fulfulde: Ciile
suomi: Chile
Võro: Tsiili
Na Vosa Vakaviti: Chile
føroyskt: Kili
français: Chili
arpetan: Ch·ili
Nordfriisk: Chiile
furlan: Cile
Frysk: Sily
Gaeilge: An tSile
Gagauz: Çili
贛語: 智利
kriyòl gwiyannen: Chili
Gàidhlig: An t-Sile
galego: Chile
گیلکی: شيلي
Avañe'ẽ: Chíle
गोंयची कोंकणी / Gõychi Konknni: चिली
𐌲𐌿𐍄𐌹𐍃𐌺: 𐍄𐍃𐌾𐌹𐌻𐌴𐌹
ગુજરાતી: ચીલી
Hausa: Chile
客家語/Hak-kâ-ngî: Chile
Hawaiʻi: Kile
עברית: צ'ילה
हिन्दी: चिली
Fiji Hindi: Chile
hrvatski: Čile
hornjoserbsce: Chilska
Kreyòl ayisyen: Chili
magyar: Chile
հայերեն: Չիլի
interlingua: Chile
Bahasa Indonesia: Chili
Interlingue: Chile
Igbo: Chile
Iñupiak: Cili
Ilokano: Chile
Ido: Chili
íslenska: Síle
italiano: Cile
ᐃᓄᒃᑎᑐᑦ/inuktitut: ᓯᓕ
日本語: チリ
Patois: Chili
la .lojban.: tciles
Jawa: Cilé
ქართული: ჩილე
Qaraqalpaqsha: Chili
Taqbaylit: Cili
Адыгэбзэ: Чили
Kabɩyɛ: Silii
Kongo: Chile
Gĩkũyũ: Chile
қазақша: Чили
kalaallisut: Chile
ភាសាខ្មែរ: ឈីលី
ಕನ್ನಡ: ಚಿಲಿ
한국어: 칠레
Перем Коми: Чили
къарачай-малкъар: Чили
Ripoarisch: Chile
kurdî: Şîle
коми: Чили
kernowek: Chile
Кыргызча: Чили
Latina: Chilia
Ladino: Chile
Lëtzebuergesch: Chile
лакку: Чилй
лезги: Чили
Lingua Franca Nova: Txile
Luganda: Chile
Limburgs: Chili
Ligure: Cile
lumbaart: Cile
lingála: Shíle
لۊری شومالی: شیلی
lietuvių: Čilė
latgaļu: Čile
latviešu: Čīle
मैथिली: चिली
Basa Banyumasan: Chile
мокшень: Чиле
Malagasy: Silia
олык марий: Чили
Māori: Hiri
Minangkabau: Chili
македонски: Чиле
മലയാളം: ചിലി
монгол: Чили
मराठी: चिली
кырык мары: Чили
Bahasa Melayu: Chile
Malti: Ċili
Mirandés: Chile
эрзянь: Чили Мастор
مازِرونی: شیلی
Dorerin Naoero: Tsire
Nāhuatl: Chile
Napulitano: Cile
Plattdüütsch: Chile
Nedersaksies: Chili
नेपाली: चिली
नेपाल भाषा: चिली
Nederlands: Chili
norsk nynorsk: Chile
norsk: Chile
Novial: Chile
Nouormand: Chili
Sesotho sa Leboa: Chile
Chi-Chewa: Chile
occitan: Chile
Livvinkarjala: Čili
Oromoo: Chiilii
ଓଡ଼ିଆ: ଚିଲି
Ирон: Чили
ਪੰਜਾਬੀ: ਚਿਲੀ
Pangasinan: Chile
Kapampangan: Chile
Papiamentu: Chile
Picard: Kili
Deitsch: Chile
Pälzisch: Chile
पालि: चिले
Norfuk / Pitkern: Chili
polski: Chile
Piemontèis: Cile
پنجابی: چلی
Ποντιακά: Χιλε
پښتو: چیلی
português: Chile
Runa Simi: Chili
rumantsch: Chile
romani čhib: Chile
Kirundi: Chili
română: Chile
armãneashti: Cile
tarandíne: Cile
русский: Чили
русиньскый: Чіле
Kinyarwanda: Shili
संस्कृतम्: चिलि
саха тыла: Чиили
sardu: Cile
sicilianu: Cili
Scots: Chile
سنڌي: چلي
davvisámegiella: Chile
Sängö: Shilïi
srpskohrvatski / српскохрватски: Čile
Simple English: Chile
slovenčina: Čile
slovenščina: Čile
Gagana Samoa: Shili
chiShona: Chile
Soomaaliga: Jili
shqip: Kili
српски / srpski: Чиле
Sranantongo: Sili
SiSwati: IShile
Sesotho: Chile
Seeltersk: Chile
Sunda: Cilé
svenska: Chile
Kiswahili: Chile
ślůnski: Czile
Sakizaya: Chile
தமிழ்: சிலி
ತುಳು: ಚಿಲಿ
తెలుగు: చిలీ
tetun: Xile
тоҷикӣ: Чили
ትግርኛ: ቺሌ
Türkmençe: Çili
Tagalog: Chile
Setswana: Chile
lea faka-Tonga: Sile
Tok Pisin: Sili
Türkçe: Şili
Xitsonga: Chile
татарча/tatarça: Чили
chiTumbuka: Chile
Twi: Kyili
reo tahiti: Tīri
тыва дыл: Чили
удмурт: Чили
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: چىلى
українська: Чилі
اردو: چلی
oʻzbekcha/ўзбекча: Chili
Tshivenda: Shile
vèneto: Ciłe
vepsän kel’: Čili
Tiếng Việt: Chile
West-Vlams: Chili
Volapük: Cilän
walon: Tchili
Winaray: Chile
Wolof: Sili
吴语: 智利
isiXhosa: IChile
მარგალური: ჩილე
ייִדיש: טשילע
Yorùbá: Tsílè
Vahcuengh: Chile
Zeêuws: Chili
中文: 智利
文言: 智利
Bân-lâm-gú: Chile
粵語: 智利
isiZulu: ITshile