Царква Швецыі

Царква Швецыі
Герб Цэрквы Швецыі
Герб Цэрквы Швецыі
КанфесіяПратэстанцтва
КірунакЛютэранства, Высокая царква
КіраваннеЕпіскапальнае
ГлаваАрхібіскуп Упсалы — Анцье Якелен (2013—)
ПагадненніССЦ, СЛФ, КЕЦ, Порва Супольнасць
ТэрыторыяШвецыя
ЗаснавальнікГустаў I Васа
Дата заснавання1536
Членаўкаля 6,4 млн
Афіцыйны сайтwww.svenskakyrkan.se

Царква Швецыі (шведск.: Svenska kyrkan) — найбуйнейшая хрысціянская дэнамінацыя ў Швецыі, найбуйнейшая лютэранская царква ў Сусветнай лютэранскай федэрацыі і ў свеце, член Порва Супольнасці. Членамі царквы з'яўляюцца каля 6,4 мільёнаў чалавек ці 67,5 % насельніцтва Швецыі[1]. Аднак, толькі 2 % наведвае набажэнствы штотыдзень. Да 2000 года царква мела статус дзяржаўнай.

Назва «Царква Швецыі» ўпершыню з'явілася ў заканадаўчым акце ў 1860 годзе (у першым законе аб нязгодных). Гэта назва была неабходна для таго, каб адрозніваць Царкву Швецыі ад іншых канфесій.

Царква Швецыі ўяўляе сабой:

  • супольнасць людзей евангелічна-лютэранскай веры ў Швецыі, якая аб'ядноўвае прыходы і дыяцэзіі;
  • адкрытую нацыянальную царкву, якая працуе з дэмакратычнымі арганізацыямі і праз царкоўнае служэнне, ахоплівае ўсю нацыю;

Главой Царквы Швецыі з'яўляецца Архібіскуп Упсалы, з 15 кастрычніка 2013 года ім выбрана Анцье Якелен[2].

іншыя мовы
العربية: كنيسة السويد
asturianu: Ilesia de Suecia
føroyskt: Svenska kirkjan
hrvatski: Švedska Crkva
Bahasa Indonesia: Gereja Swedia
íslenska: Sænska kirkjan
한국어: 스웨덴 교회
Nederlands: Zweedse Kerk
norsk nynorsk: Svenska kyrkan
português: Igreja da Suécia
Simple English: Church of Sweden
українська: Церква Швеції
中文: 瑞典教會