Хімера з Арэца

Chimera d'arezzo, fi, 04.JPG
невядома
Хімера з Арэца. V ст. да н. э.
Chimera di Arezzo
Бронза. Вышыня
Археалагічны музей, Фларэнцыя

«Хімера з Арэца» (італ.: Chimera di Arezzo) — бронзавая скульптура, адзін з самых знакамітых узораў скульптуры этрускаў. Датуецца V стагоддзем да н. э.

Вышыня «Хімеры з Арэца» - каля 80 см. Каля правай пярэдняй лапы ёсць надпіс, якая звычайна чытаецца як TINSCVIL і лічыцца прысвячэннем Ціну, этрускаму богу дня; такім чынам, скульптура магла быць воціўным прадметам.

У цяперашні час скульптура выстаўляецца ў Археалагічным музеі Фларэнцыі. У Арэца непадалёк ад месца яе знаходкі ўстаноўлена бронзавая копія.

іншыя мовы