Храм Дыяскураў

Славутасць
Храм Дыяскураў
Tempio di Castore e Polluce
RomaForoRomanoTempioCastori.jpg
41°53′30″ пн. ш. 12°29′08″ у. д.HGЯЯO
КраінаІталія
Рымскі форумРым, Рымскі форум
Каардынаты41°53′30″ пн. ш. 12°29′08″ у. д.HGЯЯO
Першае згадванне484

Храм Дыяскураў, Храм Кастару і Полукса (лац.: Aedes Castoris) — адзін з найстарэйшых храмаў на Рымскім форуме. Храм быў прысвечаны блізнятам Кастару і Полуксу, сынам Юпітэра. Быў пабудаваны ў 484 годзе да н.э. па замове сына дыктатара Аулія Пастумія у гонар перамогі над Тарквініем на возеры Рэгіл у Лацыё (499 г. да н.э.). Дыяскуры якабы дапамаглі атрымаць перамогу і прынеслі гэту навіну ў Рым. Каля 117 года да н.э. храм быў абноўлены Луцыем Цэцыліем Метэлам Далмацікам. У I стагоддзі н.э. па загадзе Тыберыя храм абнавілі. На сённяшні дзень захаваліся тры калоны карынфскага ордара (15 м у вышыню), так званыя «Тры сястры».Алтар і крыніца Ютурны, у якой, па легендзе, браты напаілі сваіх канёў, знаходзіліся каля з храма.

Літаратура

  • Stierlin, Henri Imperium Romanum — Köln: Benedikt Taschen Verlag GmbH, 1996. — ISBN 3-8228-8729-3.
іншыя мовы