Хлеў

Стайня, таксама Хлеў — найбольш распаўсюджанае найменне гаспадарчага памяшкання для ўтрымання жывёлы.

ХЛЕЎ, традыцыйная, пераважна зрубная гаспадарчая пабудова для ўтрымання свойскай жывёлы. Вядомы са старажытнасці ў большасці народаў свету, у славян паявіўся не пазней 5 ст. н. э. На тэр. Беларусі паявіліся ў часы Кіеўскай Русі, ім папярэднічалі лёгкія збудаванні тыпу кашар і паветак. Залежна ад жывёлы, якую трымаюць у хляве, яго называюць кароўнікам, аборай, стайняй, аўчарняй, свінарнікам. У сялянскіх сядзібах хлявы — драўляныя прамавугольныя ў плане зрубныя ці вянкова-слупавыя збудаванні пад 2- або 4-схільнымі стрэхамі.

Зрубы рабілі звычайна з другасортнай драўніны, без падвалін, не заўсёды імшылі. Xлявы звычайна ставілі за хатай, клеццю і павеццю ўпрытык, асобна ці з невялікімі прамежкамі; часам іх ставілі на гумнішчы ці на асобным гаспадарчым двары. У бяднейшых сялян усю жывёлу трымалі ў адным хляве ў катухах, разгароджаных жэрдкамі ці дошкамі.

Паводле жывёлы выдзяляюць наступныя віды хлява:

  • Абора — на Міншчыне — хлеў для буйной рагатай жывёлы, на Віцебшчыне гэтым словам называюць усе пабудовы для жывёл: хлявы, дзяннік, паветку.
  • Адрына — для ўтрымання коней; на Гродзеншчыне — памяшканне для захавання сена.
  • Cвінячы хлеў, свінарнік або свінушнік — для утрымання свінняў.
  • Стайня або стаенка — для ўтрымання коней.
  • Цялятнік — для ўтрымання цялятаў.
  • Кароўнік — для кароў.
  • Аўчарня — для авечак.

Аўчарня, кашара, пабудова для ўтрымання авечак, асноўны вытворчы будынак авечкагадоўчых фермаў і комплексаў. Звычайна маюць аддзяленні для розных груп авечак: бараноў-вытворнікаў, матак з ягнятамі, рамонтнага, адкормачнага пагалоўя; памяшканні для ягнення, штучнага кармлення ягнят і інш.

  • Літаратура

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
  • Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973.
іншыя мовы
aragonés: Estallo
žemaitėška: Kūtė
беларуская (тарашкевіца)‎: Хлеў
català: Estable
čeština: Chlév
dansk: Stald
Deutsch: Stall
Esperanto: Stalo
español: Establo
eesti: Laut
euskara: Ukuilu
føroyskt: Fjós
français: Étable (ferme)
Frysk: Stâl
magyar: Istálló
Ido: Stablo
italiano: Stalla
Limburgs: Sjtal
lietuvių: Tvartas
Nederlands: Stal (bouwwerk)
norsk nynorsk: Fjøs
norsk: Fjøs
Nouormand: Établle
português: Estábulo
русский: Хлев
sicilianu: Stadda
srpskohrvatski / српскохрватски: Štala
svenska: Stall
тоҷикӣ: Оғил
українська: Хлів
vèneto: Stała
vepsän kel’: Lävä