Хемасінтэз

Хемасі́нтэз (ад хема... + сінтэз) — працэс утварэння некаторымі бактэрыямі і археямі арганічных рэчываў з двухвокісу вугляроду за кошт энергіі, атрыманай пры акісленні неарганічных злучэнняў (аміяку, вадароду, злучэнняў серы і інш.). Адкрыты С. М. Вінаградскім у 1887 годзе. Хемасінтэтычным бактэрыям належыць важная роля ў біягеахімічным кругавароце рэчываў. Многія працэсы ператварэння хімічных элементаў у біягеахімічных цыклах ажыццяўляюцца толькі арганізмамі, здольнымі да хемасінтэзу.

Хемалітааўтатрофныя арганізмы

  • Жалезабактэрыі (Geobacter(англ.)  бел., Gallionella) акісляюць двухвалентнае жалеза да трохвалентнага.
  • Серабактэрыі ( Desulfuromonas, Desulfobacter, Beggiatoa(англ.)  бел.) акісляюць серавадарод да малекулярнай серы ці да солей сернай кіслаты.
  • Нітрыфіцыруючыя бактэрыі (Nitrobacteraceae(англ.)  бел., Nitrosomonas(англ.)  бел., Nitrosococcus) акісляюць аміяк, які ўтвараецца падчас гніення арганічных рэчываў, да азоцістай і азотнай кіслот, якія, узаемадзейнічаючы з глебавымі мінераламі, утвараюць нітрыты і нітраты.
  • Тыёнавыя бактэрыі (Thiobacillus(англ.)  бел., Acidithiobacillus(англ.)  бел.) здольныя акісляць тыясульфаты, сульфіты, сульфіды і малекулярную серу да сернай кіслаты (часта з істотным паніжэннем pH раствора), працэс акіслення адрозніваецца ад падобнага ў серабактэрый (у прыватнасці тым, што тыёнавыя бактэрыі не адкладаюць унутрыклеткавай серы). Некаторыя прадстаўнікі тыёнавых бактэрый з'яўляюцца экстрэмальнымі ацыдафіламі (здольныя выжываць і расплоджвацца пры паніжэнні pH раствора аж да 2), здольныя вытрымліваць высокія канцэнтрацыі цяжкіх металаў і акісляць металічнае і двухвалентнае жалеза ( Acidithiobacillus ferrooxidans) і вышчалочваць цяжкія металы з руд.
  • Вадародныя бактэрыі (Hydrogenophilus(англ.)  бел.) здольныя акісляць малекулярны вадарод, з'яўляюцца ўмеранымі тэрмафіламі (растуць пры тэмпературы 50 °C)
іншыя мовы
български: Хемосинтеза
Deutsch: Chemosynthese
Ελληνικά: Χημειοσύνθεση
Esperanto: Kemisintezo
español: Quimiosíntesis
euskara: Kimiosintesi
Kreyòl ayisyen: Chimyosentèz
հայերեն: Քեմոսինթեզ
Bahasa Indonesia: Kemosintesis
íslenska: Efnatillífun
ქართული: ქემოსინთეზი
қазақша: Хемосинтез
Кыргызча: Хемосинтез
latviešu: Hemosintēze
македонски: Хемосинтеза
Nederlands: Chemosynthese
polski: Chemosynteza
português: Quimiossíntese
română: Chemosinteză
русский: Хемосинтез
slovenčina: Chemosyntéza
српски / srpski: Хемосинтеза
svenska: Kemosyntes
Türkçe: Kemosentez
українська: Хемосинтез
Tiếng Việt: Hóa tổng hợp
中文: 化能合成