Хейке Камерлінг-Онес

Хейке Камерлінг-Онес
нідэрл.: Heike Kamerlingh Onnes
Kamerlingh portret.jpg
Дата нараджэння21 верасня 1853(1853-09-21)
Месца нараджэння
Дата смерці21 лютага 1926(1926-02-21) (72 гады)
Месца смерці
ГрамадзянстваСцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Род дзейнасціфізік, вынаходнік, прафесар
Навуковая сферафізіка
Месца працы
Навуковая ступеньMaster of Science[d] (1878) і доктар філасофіі (1879)
Альма-матар
Узнагароды і прэмііНобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1913)
Commons-logo.svg Хейке Камерлінг-Онес на Вікісховішчы

Хейке Камерлінг-Онес, таксама Гейке Камерлінг-Онес[2] (нідэрл.: Heike Kamerlingh Onnes; 21 верасня 1853, Гронінген - 21 лютага 1926, Лейдэн) — галандскі фізік і хімік.

Біяграфія

Скончыў Гронінгенскі ўніверсітэт. Навучаўся ў Кірхгофа ў Гайдэльбергу. З 1882 года прафесар Лейдэнскага ўніверсітэта. З 1894 заснавальнік і дырэктар Лейдэнскай крыягеннай лабараторыі.

Вядомы сваімі эксперыментальнымі працамі ў галіне фізікі нізкіх тэмператур і звышправоднасці. Распрацаваў і сканструяваў авадкавальную ўстаноўку. У 1906 годзе атрымаў вадкі вадарод. У 1908 годзе ўпершыню здолеў атрымаць вадкі гелій і здолеў дасягнуць рэкордна нізкай на той момант тэмпературы 0.9 K, за што атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы (1913). У 1911 годзе ўпершыню назіраў рэзкае падзенне электрычнага супраціву ртуці пры тэмпературы ніжэй 4.1 K. Гэта з'ява атрымала назву звышправоднасці. У 1913 годзе выявіў разбурэнне звышправоднасці моцнымі магнітнымі палямі і токамі.

іншыя мовы
azərbaycanca: Heyke Kamerlinq Onnes
Ελληνικά: Χάικε Κάμερλιν
Kreyòl ayisyen: Heike Kamerlingh Onnes
Bahasa Indonesia: Heike Kamerlingh Onnes
norsk nynorsk: Heike Kamerlingh Onnes
srpskohrvatski / српскохрватски: Heike Kamerlingh Onnes
slovenščina: Heike Kamerlingh Onnes
татарча/tatarça: Heyke Kamerling Onnes
oʻzbekcha/ўзбекча: Heike Kamerlingh Onnes
Tiếng Việt: Heike Kamerlingh Onnes
粵語: 昂內斯