Хейдэн Уайт

Хейдэн Уайт
англ.: Hayden White
Дата нараджэння

12 ліпеня 1928(1928-07-12) (89 гадоў)

Месца нараджэння

Martin [d], Weakley County [d], Штат Тэнесі, ЗША

Грамадзянства

Flag of the United States.svg  ЗША

Род дзейнасці

філосаф, гісторык, пісьменнік, прафесар універсітэта

Навуковая сфера

гісторыя

Месца працы

Стэнфардскі ўніверсітэт
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Крузе [d]

Альма-матар

Мічыганскі ўніверсітэт
Універсітэт Уэйна [d]

Узнагароды і прэміі

грант Гугенхайма [d]

Хейдэн Уайт ( англ.: Hayden White, 12 ліпеня 1928, Марцін, акруга Уіклі, штат Тэнесі) — амерыканскі гісторык гістарыяграфіі і культуры, прафесар гісторыі свядомасці ва ўніверсітэце Каліфорніі ў Санта-Круз, прафесар параўнаўчай літаратуры ў Стэнфардскім універсітэце. Найбольш вядомы сваёй працай Metahistory: The Historical Imagination in Nineteenth-Century Europe (1973)

Метагісторыя

Тэорыя Хейдэна Уайта, выкладзеная ў «Метагісторыі» засяроджвае ўвагу выключна на даследванні гістарычнага тэксту або наратыву ў цэлым. Зрэшты «пераварот» Уайта і палягае ў тым, што ён падняў лінгвістычныя даследванні ў гісторыі на новую прыступку, узровень тэкста ў цэлым. Пры гэтым аўтар, як не дзіўна, не ставіць сваё мэтай вынаходжанне спосабу праверкі ісціннасці тэкстаў: у яго тэорыі паўстае выключнае імкненне сцвердзіць, раней не заўважанае пытанне, сутнасці афармлення думак ці даследванняў гісторыі самімі гісторыкамі ў тэкст. Пры гэтым працуюць як суб'ектыўныя фактары аўтарства, так і аб'ектыўныя рысы літаратурнай формы, якую набываюць гістарычныя наратывы. Хейдэн Уайт выбудоўвае своеасаблівую сістэму ці «структуралісцкую сетку», у якой існуюць усякага кшталту тэксты. Яна складаецца з чатырох тропаў, чатырох «спосабаў тлумачэння», чатырох «спосабаў аргументацыі» і чатырох спосабаў «ідэалагічнай імплікацыі». Сенс у тым, што калі гісторык выбірае адзін з тропаў, гэта адразу ж прымушае выбраць пэўны спосаб тлумачэння, аргументацы і ідэалагічнай стратэгіі. Уайт не спрабуе нейкім чынам ацаніць выбар пэўным гісторыкам пэўнай канцэпцыі з пункту погляду іх аб'ектыўнасці. Гэта не ёсць абвінавачванне, бо аўтар канстатуе, што гісторыкі падсвядома прыходзяць да выбару, аднаго з тропаў. Расчараванасць пэўнага кола гісторыкаў якраз і палягала ў тым, што Уайт абсалютна абыякавы да праблемы рэпрэзентацыйнага поспеху гістарычнага даследвання.

іншыя мовы
беларуская (тарашкевіца)‎: Гэйдэн Ўайт
български: Хейдън Уайт
català: Hayden White
čeština: Hayden White
Deutsch: Hayden White
English: Hayden White
español: Hayden White
فارسی: هیدن وایت
français: Hayden White
magyar: Hayden White
italiano: Hayden White
norsk nynorsk: Hayden White
polski: Hayden White
português: Hayden White
română: Hayden White
русский: Уайт, Хейден
Türkçe: Hayden White
українська: Гайден Вайт