Фісташка сапраўдная

Фісташка сапраўдная
Pistacia napoletana.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pistacia vera L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506470
NCBI  55513
EOL  483483
GRIN  t:28655
IPNI  70280-1
TPL  kew-2407011

Фісташка сапраўдная (Pistácia véra) — шматствольнае дрэва, нярэдка куст, від роду фісташка (Pistacia) сямейства Сумахавыя (Anacardiaceae).

Сапраўдная фісташка — шырока вядомая і шанаваная яшчэ са старажытнасці расліна, крыніца ядомых пладоў, дубільных прадуктаў, смалы, драўніны.

Батанічнае апісанне

Шматствольнае лістападнае дрэва або куст вышынёй 3-7 (да 10) м, пераважна з густой паўшарападобнай кронай. Ствол выгнуты, звычайна схілены і рабрысты. Кара на старых галінах светла-шэрая, бялёсая; на аднагадовых — шэра- і чырванавата-карычневая.

Карані сыходзяць на 10-12 м у глыбіню, распасціраюцца на 20-25 м ушыркі.

Лісце чаргавальнае, непарнаперыстаскладанае, звычайна тройчатае, з трыма, радзей з адным, пяццю або сям’ю лісточкамі. Лісточкі амаль сядзячыя, скурыстыя, шчыльныя, гладкія, светла-зялёныя, зверху голыя, бліскучыя, знізу матавыя, тонка апушаныя ці амаль голыя, шырока эліптычныя або круглява-яйкападобныя, радзей шырокаланцэтныя, даўжынёй 5-11 (да 20) см, шырынёй 5-6 (12) см. Хвосцік тонка апушаны ці амаль голы, некрылаты.

Расліна двухдомная. Тычынкавыя кветкі ў густых, складаных, даволі шырокіх мяцёлках(руск.)  бел., даўжынёй 4-6 см; калякветнік з трох — пяці даўгаватых, плёнкавых, няроўных лісточкаў даўжынёй 2-2,5 мм; тычынак 5-6, амаль сядзячыя, з пылавікамі(руск.)  бел. даўжынёй 2-3 мм. Песцікавыя кветкі ў больш рэдкіх і вузкіх мяцёлках, прыкладна такой жа даўжыні, як і тычынкавыя; калякветнік з трох — пяці (да дзевяці) даўгаватых, няроўных, крыху больш шырокіх, чым у тычынкавых кветак, лісточкаў даўжынёй 2-4 мм.

Плады буйныя (звычайна ў некалькі разоў буйней, чым у іншых відаў гэтага роду) касцянкі, ад амаль лінейна-ланцэтных, вузка або шырока-яйкападобных да амаль круглявых, даўжынёй 0,8—1,5 см, шырынёй 0,6—0,8 см, у папярочным перасеку амаль круглыя або няправільна авальныя. Каляплоднік лёгка аддзяляльны (пры паспяванні), крэмавы, жоўта-крэмавы, ружовы, чырвоны, цёмна-чырвоны або цёмна-фіялетавы; унутрыплоднік(руск.)  бел. (костачка) амаль заўсёды з касым аснаваннем, з аднаго боку звычайна тупа кілеваты. Ядра насення зеленаватыя, ядомыя, масляністыя.

Кожнае фісташкавага дрэва ў сярэднім дае каля 50 кг насення кожныя два гады[3]. Абалонка фісташкі натуральна бэжавага колеру, але часам афарбаваная чырвоным або зялёным у камерцыйных фісташак. Першапачаткова фарбавальнік быў ужыты імпарцёрамі, каб схаваць плямы на абалонках, выкліканых ручным зборам насення[4]. Большасць фісташак цяпер абіраюцца машынамі і абалонкі застаюцца неафарбаванымі, робячы фарбаванне непатрэбным за выключэннем задавальнення звычайных чаканняў спажыўцоў.

Цвіце ў сакавіку — маі. Плоданасіць у ліпені — верасні.

іншыя мовы
العربية: فستق
azərbaycanca: Əsl püstə
تۆرکجه: اصل پوسته
български: Шамфъстък
català: Pistatxer
Cebuano: Pistatso
Deutsch: Pistazie
ދިވެހިބަސް: ޕިސްތާ ބަދަން
Ελληνικά: Φιστικιά
English: Pistachio
Esperanto: Pistakujo
español: Pistacia vera
euskara: Pistatxondo
فارسی: پسته
français: Pistacia vera
Gaeilge: Piostáis
galego: Pistacho
ગુજરાતી: પિસ્તા
עברית: פיסטוק
हिन्दी: पिस्ता
hrvatski: Prava tršlja
hornjoserbsce: Prawa pistacija
Kreyòl ayisyen: Pistach
Հայերեն: Պիստակ
Bahasa Indonesia: Pistacio
italiano: Pistacia vera
日本語: ピスタチオ
Qaraqalpaqsha: Piste
ಕನ್ನಡ: ಪಿಸ್ತಾ
한국어: 피스타치오
kurdî: Fistiq
Кыргызча: Мисте
Lëtzebuergesch: Pistasch
latviešu: Pistācija
മലയാളം: പിസ്താശി
नेपाली: पिस्ता
Nederlands: Pistache
norsk: Pistasj
occitan: Pistacha
پنجابی: پستہ
português: Pistache
română: Fistic
sicilianu: Pistacia vera
Scots: Pistachio
سنڌي: پستا
srpskohrvatski / српскохрватски: Pistacija
slovenščina: Pistacija
српски / srpski: Пистаћ
svenska: Pistasch
Tagalog: Pistatso
українська: Фісташка справжня
اردو: پستہ
Tiếng Việt: Hồ trăn
Winaray: Pistacia vera
吴语: 开心果
中文: 开心果
粵語: 開心果