Філіп II Македонскі

Філіп II Македонскі
Filip II Macedonia.jpg
 
Дзейнасць:манарх
Веравызнанне:старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Нараджэнне:382 да н.э.[1]
Смерць:336 да н.э.
Пахаванне:
Дынастыя:дынастыя Аргеадаў[d]
Бацька:Амінта III[d]
Маці:Эўрыдыка I Македонская[d]
Жонка:Аўдата[d], Філа Элімейская[d], Нікесіполіс[d], Філіна[d], Алімпіяда Эпірская, Меда Адэская[d] і Клеапатра[d]
Дзеці:Філіп III Арыдэй[d], Фесалоніка[d], Аляксандр Македонскі, Кінана[d], Клеапатра[d], Еўропа Македонская[d] і Каранус[d]
 
Узнагароды:

чэмпіён Алімпійскіх гульняў па гонках коней[d] (356 да н.э.)

чэмпіён Алімпійскіх гульняў па гонках калясніц[d] (352 да н.э.)

чэмпіён Алімпійскіх гульняў па гонках калясніц, запрэжаных двумя конямі[d] (348 да н.э.)

Філіп ІІ Македонскі (грэч.: Φίλιππος) (382 да н.э. — 336 да н.э.) — цар македонскі з 359 да н.э., выдатны палітык, дыпламат і палкаводзец. Найбольш вядомы як бацька Аляксандра Македонскага.

Біяграфія

Правёў шэраг рэформаў, пераадолеўшы раздробленасць краіны і ўзмацніўшы яе дзяржаўны лад. Стварыў рэгулярную армію, аснову якой склалі атрады цяжкай кавалерыі і фаланга цяжкаўзброеных пехацінцаў. Распачаў чаканку залатой манеты, заклаўшы аснову эканамічнай магутнасці Македоніі. З 356 да н.э. па 341 да н.э. падпарадкаваў Пеонію, Эпір і Фракію. У ходзе Свяшчэннай вайны ўмяшаўся ў справы Грэцыі. Па ўмовах Філакратава міру (346 да н.э.) Афіны і іншыя грэчаскія полісы прызналі заваяванне Філіпам Фесаліі і Халкідыкі. У 338 да н.э. каля Херанеі Філіп разбіў войска кааліцыі грэчаскіх дзяржаў на чале з Афінамі, усталяваўшы сваю гегемонію над Грэцыяй. З мэтай вядзення вайны супраць Персіі стварыў і ўзначаліў агульнагрэчаскі Карынфскі саюз, але падчас падрыхтоўкі да паходу быў забіты ў выніку змовы.

іншыя мовы
azərbaycanca: Makedoniyalı II Filip
Bahasa Indonesia: Filipus II dari Makedonia
íslenska: Filippos II
norsk nynorsk: Filip II av Makedonia
srpskohrvatski / српскохрватски: Filip II Makedonski
Simple English: Philip II of Macedon
slovenščina: Filip II. Makedonski
shqip: Filipi II
српски / srpski: Филип II Македонски
oʻzbekcha/ўзбекча: Filipp II