Фрэдэрык Сенгер

Фрэдэрык Сенгер
англ.: Frederick Sanger
Frederick Sanger2.jpg
Дата нараджэння

13 жніўня 1918(1918-08-13)[1][2][3][4][5]

Месца нараджэння

Рэндкамб[d], Cotswold[d], Глостэршыр[d], Англія, Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі[1]

Дата смерці

19 лістапада 2013(2013-11-19)[6][3][4][5] (95 гадоў)

Месца смерці

Кембрыдж, акруга Кембрыдж[d], Кембрыджшыр[d], Англія, Вялікабрытанія[7][8]

Грамадзянства

Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія

Род дзейнасці

біяхімік, хімік, прафесар універсітэта, Conscientious objector

Навуковая сфера

біяхімія

Месца працы

Кембрыджскі ўніверсітэт

Навуковая ступень

доктар філасофіі[9] (1943), ганаровы доктар[d][12] (1968), ганаровы доктар[d][12] (1970) і ганаровы доктар[d][12] (1970)

Альма-матар

Кембрыджскі ўніверсітэт
каледж Святога Джона[d][9]
Bryanston School[d][10]

Навуковы кіраўнік

Albert Neuberger[d][11]

Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Фрэдэрык Сенгер на Вікісховішчы

Фрэдэрык Сенгер, таксама Сангер CBE (англ.: Frederick Sanger; 13 жніўня 1918 г., Рэндкамб, Глостэршыр19 лістапада 2013[13]) — англійскі біяхімік, адзіны вучоны — двойчы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі — у 1958 і 1980 (сумесна з У. Гілбертам(руск.) бел. і П. Бергам(руск.) бел.). Жанаты, мае двух сыноў і дачку.

Біяграфія

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1939). З 1940 года працуе там жа. Доктарская ступень з 1943 года. З 1951 года член Медыцынскага даследчага савета і кіраўнік лабараторыі малекулярнай біялогіі гэтага савета. З 1983 года ў адстаўцы.

Асноўныя працы прысвечаны хіміі бялку і нуклеінавым кіслотам. З 1945 года Сенгер вывучаў структуру інсуліну. Ім быў распрацаваны дынітра-фторбензольны метад ідэнтыфікацыі канцавых амінагруп у пептыдах, з дапамогай якога яму атрымалася ўстанавіць прыроду і паслядоўнасць чаргавання амінагруп у інсуліне і расшыфраваць яго будову (19441954). Сенгер устанавіў, што інсулін мае агульную формулу C337N65O75S6, тры сульфідных мастка і складаецца з двух ланцугоў: ланцуга A, які змяшчае 21 амінакіслотны астатак, і ланцуга B, які змяшчае 30 амінакіслотных астаткаў. Гэтыя працы паслужылі асновай для сінтэтычнага атрымання інсуліну і іншых гармонаў.

У 1965 годзе прапанаваў пазначаць РНК і ДНК, прызначаныя для структурных даследаванняў, радыеактыўным ізатопам фосфару 32Р, што дазволіла ажыццяўляць працы з надзвычай малой колькасцю матэрыялу — 10−6 г. Устанавіў структуру 5S PHK (120 асноў; 1967) і ДНК фага ФХ174 (5375 асноў; 1977). У 1977 годзе прапанаваў метад расшыфроўкі першаснай структуры ДНК, заснаваны на ферментатыўным сінтэзе высокарадыеактыўнай камплементарнай паслядоўнасці ДНК на якая вывучаецца аднаніткавай ДНК як на матрыцы.

іншыя мовы
Afrikaans: Frederick Sanger
العربية: فردريك سانغر
azərbaycanca: Frederik Senger
تۆرکجه: فردریک سنقر
български: Фредерик Сангър
čeština: Frederick Sanger
français: Frederick Sanger
Gàidhlig: Frederick Sanger
Bahasa Indonesia: Frederick Sanger
Lëtzebuergesch: Frederick Sanger
Bahasa Melayu: Frederick Sanger
Plattdüütsch: Frederick Sanger
Nederlands: Frederick Sanger
português: Frederick Sanger
Runa Simi: Frederick Sanger
srpskohrvatski / српскохрватски: Frederick Sanger
Simple English: Frederick Sanger
slovenčina: Frederick Sanger
slovenščina: Frederick Sanger
српски / srpski: Фредерик Сангер
Kiswahili: Frederick Sanger
українська: Фредерік Сенгер
oʻzbekcha/ўзбекча: Frederick Sanger
Tiếng Việt: Frederick Sanger
Bân-lâm-gú: Frederick Sanger