Фрыц Габер

Фрыц Габер
ням.: Fritz Haber
Fritz Haber.png
Дата нараджэння

9 снежня 1868(1868-12-09)

Месца нараджэння

Брэслау

Дата смерці

29 студзеня 1934(1934-01-29) (65 гадоў)

Месца смерці

Базель, Швейцарыя

Месца пахавання

Ам Гёрнлі[d]

Грамадзянства

Германская імперыя

Жонка

Clara Immerwahr[d]

Дзеці:

Hermann Haber[d]

Род дзейнасці

хімік, фізік, інжынер, вучоны, выкладчык універсітэта

Навуковая сфера

Фізічная хімія

Месца працы

Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха, Універсітэт Карлсруэ

Альма-матар

Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт, Гайдэльбергскі ўніверсітэт, Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта

Навуковы кіраўнік

Роберт Бунзен

Вядомы як

Угнаенні, Выбуховыя рэчывы, працэс Габера, рэакцыя Габера-Вейса, хімічная зброя

Узнагароды і прэміі

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1918)

Commons-logo.svg Фрыц Габер на Вікісховішчы

Фрыц Габер (ням.: Fritz Haber; 9 снежня 1868, Брэслау — 29 студзеня 1934, Базель) — нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1918), якую Габер атрымаў за яго ўклад у ажыццяўленне сінтэзу аміяку, неабходнага для вытворчасці ўгнаенняў і выбухоўкі. Габер сумесна з Максам Борнам прапанаваў цыкл Борна-Габера, як метад ацэнкі энергіі крышталічнай рашоткі цвёрдых рэчываў, утвораных іоннымі сувязямі. Габера называюць «бацькам хімічнай зброі» за яго працы ў галіне распрацоўкі і прымянення хлору і іншых атрутных газаў падчас Першай сусветнай вайны.

Біяграфія

Габер нарадзіўся ў Брэслау, Германія, (цяпер Уроцлаў, Польшча) у сям'і хасідаў. Яго сям'я была адной з найстарэйшых у горадзе. Пазней Габер адмовіўся ад іўдаізму і прыняў хрысціянства. Маці Габера памерла падчас родаў. Яго бацька быў вядомым у горадзе гандляром. З 1886 па 1891 Габер навучаўся ў Гайдэльбергскім універсітэце пад кіраўніцтвам Роберта Бунзена, у Берлінскім універсітэце (цяпер Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта) у групе Аўгуста Вільгельма Гофмана і ў Тэхнічным каледжы Шарлотэнбург (цяпер Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт) па кіраўніцтвам Карла Лібермана. У 1901 годзе Габер ажаніўся на Клары Імервар. Клара таксама была хімікам і была катэгарычна супраць работ Габера ў галіне хімічнай зброі. У выніку адной з спрэчак з мужам на гэту тэму яна здзейсніла самагубства, стрэліўшы сабе ў сэрца. Іх сын Герман, народжаны ў 1902 годзе, пазней таксама ўчыніць самагубства, не вытрымаўшы сораму за распрацаваную яго бацькам хімічную зброю і наступствы яе прымянення. Перш, чым пачаць сваю ўласную навуковую працу, Герман працаваў у бацькі і ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха разам з Георгам Лангам.

іншыя мовы
العربية: فريتز هابر
asturianu: Fritz Haber
azərbaycanca: Fris Haber
تۆرکجه: فریتس هابر
български: Фриц Хабер
brezhoneg: Fritz Haber
català: Fritz Haber
čeština: Fritz Haber
Cymraeg: Fritz Haber
Deutsch: Fritz Haber
Ελληνικά: Φριτς Χάμπερ
English: Fritz Haber
Esperanto: Fritz Haber
español: Fritz Haber
euskara: Fritz Haber
français: Fritz Haber
Gaeilge: Fritz Haber
Gàidhlig: Fritz Haber
galego: Fritz Haber
עברית: פריץ הבר
hrvatski: Fritz Haber
magyar: Fritz Haber
Հայերեն: Ֆրից Հաբեր
Bahasa Indonesia: Fritz Haber
íslenska: Fritz Haber
italiano: Fritz Haber
Basa Jawa: Fritz Haber
한국어: 프리츠 하버
latviešu: Fricis Hābers
Malagasy: Fritz Haber
монгол: Фриц Хабер
Bahasa Melayu: Fritz Haber
Nederlands: Fritz Haber
norsk nynorsk: Fritz Haber
occitan: Fritz Haber
polski: Fritz Haber
پنجابی: فرتز ہابر
português: Fritz Haber
Runa Simi: Fritz Haber
română: Fritz Haber
русский: Габер, Фриц
srpskohrvatski / српскохрватски: Fritz Haber
slovenčina: Fritz Haber
slovenščina: Fritz Haber
српски / srpski: Фриц Хабер
Basa Sunda: Fritz Haber
svenska: Fritz Haber
Kiswahili: Fritz Haber
Türkçe: Fritz Haber
українська: Фріц Габер
oʻzbekcha/ўзбекча: Fritz Haber
Tiếng Việt: Fritz Haber
Yorùbá: Fritz Haber
Bân-lâm-gú: Fritz Haber