Франкі

Франкі ( лац.: Franci) — група заходнегерманскіх плямёнаў, якія аб'ядналіся ў плямённы саюз, упершыню згадваны ў сяр. 3 ст. У візантыйскай традыцыі франкамі называлі ўсе заходнееўрапейскія народы.

У 4 ст. франкі сталі федэратамі Рымскай імперыі, у 451 удзельнічалі ў бітве на Каталаўнскіх палях супраць гунаў. Да пач. 5 ст. франкі авалодалі Галіяй да ракі Сомы. Падчас наступнай франкскай заваёвы Галіі ў кан. 5 ст. утварылася Франкскае каралеўства, якое праіснавала да сяр. 9 ст. У сваім каралеўстве франкі былі пануючай этнічнай групай, але пры гэтым складалі нязначную меншасць насельніцтва і неўзабаве падвергліся гала-рымскай асіміляцыі. Даўжэй захоўвалі этнічную самабытнасць франкі, якія жылі на Рэйне і ў басейне Мааса.

Першапачаткова каралеўства кіравалася дынастыяй Меравінгаў. Пры Хлодвігу, памерлым у 511, дзяржава франкаў прыняла хрысціянства і дасягнула найбольшай магутнасці. З набыццём Бургундыі, Цюрынгіі і Баварыі яна яшчэ больш пашырыла свае межы. Падзел дзяржавы на тры часткі: Аўстразію, Нейстрыю і Бургундыю выклікаў зацяжныя войны, пакуль краіна ў 613 пры каралю Лотары не злучылася зноў пад адным берлам.

У 751 улада ў каралеўстве перайшла да дому Каралінгаў у асобе Піпіна Кароткага. Росквіт Франкскага каралеўства прыйшоўся на час сына Піпіна — Карла Вялікага, які прыняў імператарскі тытул ( 800) і нават прапаноўваў візантыйскай імператрыцы Ірыне ( 797802) аб'яднаць Заходнюю і Усходнюю Рымскія імперыі з дапамогай дынастычнага шлюбу. У гэты час аднавілася амаль парваныя зносіны паміж франкамі і Візантыяй, і ў каралеўства франкаў паступалі візантыйскія тавары — галоўным чынам дарагія і высокаякасныя тканіны. Па смерці Людовіка Набожнага, сына Карла Вялікага, дзяржава франкаў назаўсёды падзялілася па дагаворы ў Вердэне ( 843) на ўсходнюю і заходнюю часткі: Германію і Францыю адпаведна.

Гл. таксама

іншыя мовы
Afrikaans: Franke
Alemannisch: Franken (Volk)
aragonés: Francos
Ænglisc: Francan
العربية: فرنجة
مصرى: فرانكس
asturianu: Pueblu francu
azərbaycanca: Franklar
български: Франки
brezhoneg: Franked
bosanski: Franci
català: Francs
čeština: Frankové
Чӑвашла: Франксем
Cymraeg: Ffranciaid
dansk: Frankere
Ελληνικά: Φράγκοι
English: Franks
Esperanto: Frankoj
español: Pueblo franco
eesti: Frangid
euskara: Frankoak
فارسی: فرانک‌ها
suomi: Frankit
føroyskt: Frankar
français: Francs
Nordfriisk: Franken (fulk)
Frysk: Franken
Gaeilge: Na Frainc
galego: Francos
עברית: פרנקים
hrvatski: Franci
magyar: Frankok
Bahasa Indonesia: Suku Franka
íslenska: Frankar
italiano: Franchi
日本語: フランク人
ქართული: ფრანკები
қазақша: Франктер
한국어: 프랑크인
Kurdî: Frank
Latina: Franci
lumbaart: Franch (pòpol)
lietuvių: Frankai
latviešu: Franki
македонски: Франки
монгол: Франк
Bahasa Melayu: Orang Frank
Nedersaksies: Franken
Nederlands: Franken (volk)
norsk nynorsk: Frankarar
norsk: Frankere
occitan: Francs
polski: Frankowie
português: Francos
română: Franci
русский: Франки
sicilianu: Franchi
Scots: Franks
srpskohrvatski / српскохрватски: Franci
Simple English: Franks
slovenčina: Frankovia
slovenščina: Franki
српски / srpski: Франци
svenska: Franker
Kiswahili: Wafaranki
Türkçe: Franklar
українська: Франки
oʻzbekcha/ўзбекча: Franklar
Tiếng Việt: Người Frank
West-Vlams: Frankn
中文: 法蘭克人
Bân-lâm-gú: Frank lâng
粵語: 法蘭克人