ФК Кёльн

Кёльн
Поўная назва

1. Fußball-Club Köln 01/07 e. V.

Заснаваны

13 лютага 1948

Горад

Кёльн, Германія

Стадыён

Рэйн Энергі Штадыян
Умяшчальнасць: 50 374 [1]

Прэзідэнт

Вернер Шпінер

Галоўны трэнер

Стэфан Рутэнбек

Чэмпіянат

Бундэсліга

2016/17

5 месца

Сайт

Афіцыйны сайт

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Кёльн» ( ням.: Köln) — нямецкі футбольны клуб з горада Кёльн. Заснаваны ў 1948 годзе. Трохразовы чэмпіён Германіі і 4-разовы ўладальнік Кубка Германіі. «Кёльн» быў створаны 13 лютага 1948 года пасля зліцця клубаў «Kölner Ballspiel-Club 1901» і «SpVgg Sülz 07». Як і многія іншыя прафесійныя футбольныя нямецкія клубы, «Кёльн» ёсць часткай вялікага спартыўнага клуба, які аб’ядноўвае ў сабе каманды па розных відах спорту, у прыватнасці клубы па гандболе, настольным тэнісе і мастацкай гімнастыцы. Асноўнымі супернікамі клуба з’яўляюцца «Барусія» Мёнхенгладбах, «Баер» і «Фартуна» Дзюсельдорф — клубы з таго ж рэгіёна, з гарадоў, што стаяць на беразе ракі Рэйн.

Гісторыя

Раннія часы

У 1930-я1940-я гады XX стагоддзя ў горадзе Кёльн грунтаваліся некалькі футбольных каманд прыкладна роўнай сілы: «VfL Köln 1899», «VfR Köln 04», «SV Mülheim», «SpVgg Sülz 07» і «Kölner BC 01». Аднак усе гэтыя саюзы былі калектывамі раённага ўзроўню, якія паспяхова выступалі ў сваім горадзе і прылеглых вёсачках. Ні адна каманда не магла сябе сур’ёзна паказаць у рамках чэмпіяната Рэйнланда, тым больш — у першынстве Германіі. З 1934 па 1944 гады «VfR Köln» здолеў-такі патрапіць у вышэйшую лігу, аднак канкурэнцыя з боку каманд з Трыра, Ахена і Дурэна аказалася непераадольнай.

Рашэннем жыхароў гораду, якія ўсвядомілі неабходнасць мець моцную футбольную каманду, якія здолелі паўплываць на ўладальнікаў звязаў, быў створаны адзін клуб, які ўвабраў усіх лепшых футбалістаў Кёльну. Менавіта так 13 лютага 1948 года была створана футбольная каманда «1.FC Köln», базай для якой паслужылі футбольныя саюзы «Kölner BC» і «Sülz 07». Галоўнай рухаючай сілай зліцця каманд сталі Франц Крэмер і Франц Больг, якія ўзяліся за пабудову канкурэнтаздольнай каманды на нацыянальнай арэне. Пад свае сцягі яны адразу спрабавалі заклікаць моцных ігракоў, кажучы сакраментальную фразу: «Не жадаеце ці вы стаць чэмпіёнамі Германіі разам з намі?».

Франц Крэмер стаў першым прэзідэнтам новай каманды і заставаўся ім аж да сваёй смерці ў 1967 годзе. Ён апынуўся вельмі ўмелым кіраўніком і арганізатарам. За некалькі сезонаў Крэмер сур’ёзна палепшыў інфраструктуру каманды, перавёў яе на прафесійны ўзровень. Ужо ў 1949 годзе клуб здолеў падняцца ў Заходні дывізіён Вышэйшай лігі Германіі.

У 1957 годзе, на вечарынцы футбольнай каманды па заканчэнні сезона, якая супала з карнавальнымі святамі, адзін з гасцей паднёс босу клуба жывога казла. Назвалі яго ў жарт у гонар галоўнага трэнера Генеса Вайсвалера. Казёл так спадабаўся самому настаўніку і ўсім футбалістам, што з часам ператварыўся ў талісман клуба і стаў адлюстроўвацца на лагатыпе каманды, а затым і на ўсёй фанацкай прадукцыі. У выніку за камандай замацавалася мянушка «казлы». На 2008 год на полі футбольнай арэны ў Кёльне выходзіць ужо «Генес Сёмы».

У 1950-х і на пачатку 1960-х гадоў футбалісты з берагоў Рэйна ў цэлым 5 разоў станавіліся найлепшымі ў Заходняй Германіі. Гэта было поспехам для клуба, якога зусім нядаўна не існавала. Поспехі на Захадзе дазвалялі камандзе рэгулярна выступаць у фінальных матчах за чэмпіёнства, але галоўны трафей краіны скарыўся «Кёльну» толькі ў 1962 годзе, калі ў фінале з лікам 4:0 быў пераможаны «Нюрнберг».

іншыя мовы
Afrikaans: 1. FC Keulen
aragonés: 1. FC Köln
العربية: نادي كولن
беларуская (тарашкевіца)‎: Кёльн (футбольны клюб)
български: 1. ФК Кьолн
bosanski: 1. FC Köln
čeština: 1. FC Köln
Deutsch: 1. FC Köln
Ελληνικά: ΦΚ Κολωνία
English: 1. FC Köln
Esperanto: 1. FC Köln
español: F. C. Colonia
euskara: 1. FC Köln
français: 1. FC Cologne
galego: FC Köln
עברית: פ.צ. קלן
hrvatski: 1. FC Köln
magyar: 1. FC Köln
Հայերեն: Քյոլն ՖԱ
Bahasa Indonesia: 1. FC Köln
日本語: 1.FCケルン
한국어: 1. FC 쾰른
Ripoarisch: 1. FC Köln
lietuvių: FC Köln
latviešu: 1. FC Köln
Plattdüütsch: 1. FC Köln
Nederlands: 1. FC Köln
norsk nynorsk: FC Köln
polski: 1. FC Köln
română: 1. FC Köln
Simple English: 1. FC Cologne
slovenčina: 1. FC Köln
slovenščina: 1. FC Köln
српски / srpski: ФК Келн
svenska: 1. FC Köln
Türkçe: 1. FC Köln
Tiếng Việt: 1. FC Köln
Bân-lâm-gú: 1. FC Köln