ФІФА

Fédération Internationale de Football Association

World Map FIFA.svg

Карта канфедэрацый ФІФА

Членства:

208 нацыянальных асацыяцый

Штаб-кватэра:

Сцяг Швейцарыі Цюрых, Швейцарыя

Тып арганізацыі:

Спартыўная федэрацыя

Афіцыйныя мовы:

Англійская
Нямецкая
Французская
Іспанская

Кіраўнікі
Прэзідэнт

Джані Інфанціна

www.fifa.com

Міжнародная футбольная федэрацыя ( англ.: association football); скар. FIFA, у беларускай транслітарацыі ФІФА) — структура, якая кіруе ўсім сусветным футболам. Штаб-кватэра ФІФА знаходзіцца ў швейцарскім горадзе Цюрыху. На дадзены момант прэзідэнтам ФІФА з'яўляецца Джані Інфанціна. Пад эгідай ФІФА праходзяць усе футбольныя турніры сусветнага маштабу, у ліку якіх чэмпіянат свету ФІФА, аналагічны турнір сярод жанчын, моладзевыя і юнацкія турніры, Кубак канфедэрацый і клубны чэмпіянат свету.

Гісторыя

Неабходнасць у стварэнні адзінай арганізацыі для кіравання ўсім сусветным футболам стала відавочнай у пачатку XX стагоддзя з павелічэннем колькасці і папулярнасці міжнародных футбольных спаборніцтваў. Першапачаткова працэс праходзіў пад кіраўніцтвам Футбольнай асацыяцыі Англіі, але ў выніку заснаваць ФІФА выпала на долю сямі іншых еўрапейскіх краін. ФІФА была заснавана ў Парыжы 21 мая 1904 года; менавіта месца заснавання стала прычынай таго, што ў агульнапрынятых поўнай і скарочанай назвах выкарыстоўваецца французская мова. Першым прэзідэнтам ФІФА быў Рабер Герэн.

Першыя спаборніцтвы пад эгідай ФІФА былі праведзены ў 1906 годзе - зрэшты, асаблівага поспеху ў арганізацыі спаборніцтваў ФІФА адразу не дасягнула. Гэты факт, у спалучэнні з шэрагам эканамічных фактараў, прывёў да замены Герэна на пасадзе прэзідэнта Дэніэлам Вулфалам з Англіі, якая да гэтага моманту ўжо была членам асацыяцыі. Наступнае спаборніцтва пад эгідай ФІФА - футбольны турнір на лонданскіх Алімпійскіх гульнях 1908 - было больш паспяховым, хоць і ўзніклі некаторыя праблемы, звязаныя з удзелам у Алімпійскіх гульнях прафесійных футбалістаў.

ФІФА перастала быць выключна ўнутрыеўрапейскай арганізацыяй з прыняццем у яе шэрагі Асацыяцыі футбола ПАР у 1909, Асацыяцыі футбола Аргенціны ў 1912 і Федэрацыі футбола ЗША ў 1913 годзе.

іншыя мовы
Afrikaans: FIFA
Alemannisch: FIFA
অসমীয়া: ফিফা
asturianu: FIFA
azərbaycanca: FİFA
تۆرکجه: فیفا
Boarisch: FIFA
беларуская (тарашкевіца)‎: ФІФА
български: ФИФА
भोजपुरी: फिफा
বাংলা: ফিফা
bosanski: FIFA
Cebuano: FIFA
کوردی: فیفا
čeština: FIFA
dansk: FIFA
Deutsch: FIFA
डोटेली: फिफा
Ελληνικά: FIFA
English: FIFA
Esperanto: FIFA
español: FIFA
eesti: FIFA
euskara: FIFA
فارسی: فیفا
Gaeilge: FIFA
galego: FIFA
Avañe'ẽ: FIFA
ગુજરાતી: ફિફા
עברית: פיפ"א
हिन्दी: फीफा
hrvatski: FIFA
Հայերեն: ՖԻՖԱ
interlingua: FIFA
Bahasa Indonesia: FIFA
Interlingue: FIFA
ქართული: ფიფა
Qaraqalpaqsha: FIFA
қазақша: FIFA
ಕನ್ನಡ: ಫೀಫಾ
Kurdî: FIFA
Latina: FIFA
lietuvių: FIFA
latviešu: FIFA
मैथिली: फिफा
олык марий: ФИФА
Baso Minangkabau: FIFA
македонски: ФИФА
മലയാളം: ഫിഫ
मराठी: फिफा
Bahasa Melayu: FIFA
Malti: FIFA
Napulitano: FIFA
नेपाली: फिफा
Nederlands: FIFA
norsk nynorsk: FIFA
norsk: FIFA
Oromoo: FIFA
ਪੰਜਾਬੀ: ਫੀਫਾ
polski: FIFA
Piemontèis: FIFA
پنجابی: فیفا
پښتو: فيفا
rumantsch: FIFA
русский: ФИФА
саха тыла: FIFA
sardu: FIFA
sicilianu: FIFA
Scots: FIFA
srpskohrvatski / српскохрватски: FIFA
සිංහල: ෆිෆා
Simple English: FIFA
slovenščina: FIFA
Soomaaliga: FIFA
shqip: FIFA
српски / srpski: ФИФА
Basa Sunda: FIFA
svenska: Fifa
Kiswahili: FIFA
ślůnski: FIFA
тоҷикӣ: ФИФА
Tagalog: FIFA
Türkçe: FIFA
українська: ФІФА
اردو: فیفا
oʻzbekcha/ўзбекча: FIFA
Tiếng Việt: FIFA
吴语: 国际足联
isiXhosa: FIFA
მარგალური: ფიფა
Yorùbá: FIFA
Bân-lâm-gú: FIFA