Уінстан Чэрчыль

Уінстан Чэрчыль
Winston Churchill
Churchill V sign HU 55521.jpg
Coat of Arms of Winston Churchill.svg
сцяг
61-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі
10 мая 1940 — 26 ліпеня 1945
Манарх:Георг VI
Папярэднік:Невіл Чэмберлен
Пераемнік:Клемент Этлі
сцяг
63-ці прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі
26 кастрычніка 1951 — 7 красавіка 1955
Манарх:Георг VI
Елізавета II
Папярэднік:Клемент Этлі
Пераемнік:Энтані Ідэн
сцяг
Міністр абароны Вялікабрытаніі
23 мая 1940 — 26 ліпеня 1945
Папярэднік:пасада заснавана
Пераемнік:Клемент Этлі
 
Партыя:Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі
Адукацыя:
  • Хэраў[d]
  • Royal Military College, Sandhurst[d]
  • St George's School, Ascot[d]
  • Stoke Brunswick School[d]
Дзейнасць:палітык, гісторык
Веравызнанне:Пратэстанцызм, англіканская царква
Нараджэнне:30 лістапада 1874(1874-11-30)
Бленхеймскі палац, Вудстак, Оксфардшыр
Смерць:24 студзеня 1965(1965-01-24) (90 гадоў)
Лондан
Пахаванне:Могілкі царквы Святога Марціна, Блейдан, графства Оксфардшыр
Бацька:Lord Randolph Churchill[d]
Маці:Lady Randolph Churchill[d]
Жонка:Клеменціна Хазье
Дзеці:сын: Рэндальф
дочкі: Дыяна, Сара, Марыгольд і Мэры
 
Аўтограф:Sir Winston Churchill signature.svg
 
Узнагароды:

Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па літаратуры (1953)

Ордэн Падвязкі
Ордэн Заслуг
Ордэн Кавалераў Пашаны
Шаблон:Зорка 1914-1915
Брытанскі ваенны медаль
Шаблон:Медаль Перамогі, Вялікабрытанія
Зорка 1939-1945
Афрыканская зорка
Італьянская зорка
Шаблон:Французская і Германская зоркаШаблон:Ваенны медаль 1939-1945
Каранацыйны медаль Георга V
Медаль Сярэбранага юбілею караля Георга V
Каранацыйны медаль Георга VI
Каранацыйны медаль Лізаветы II
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Лепольда I
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Кавалер ордэна Слана
Кавалер французскага ордэна ВызваленняВаенны медаль, ФранцыяВаенны крыж 1939—1945 (Францыя)
Вялікі крыж ордэна Дубовай кароны
Медаль «За выдатныя заслугі»
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
Бельгійскі Ваенны крыж 1940
Ваенны Крыж, Люксембург
Шаблон:Вялікі крыж ордэна Ваенных заслуг, Чырвоны дывізіён
Крыж Свабоды 1 класа

Сэр Уінстан Леанард Спэнсэр-Чэрчыль (англ.: Sir Winston Leonard Spenser-Churchill; 30 лістапада 1874, Вудстак, Оксфардшыр, Англія — 24 студзеня 1965, Лондан, Англія) — брытанскі палітычны дзеяч, які быў прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі з 1940 па 1945, а потым зноў з 1951 па 1955. Шырока вядомы як адзін з найвялікшых лідараў ваеннага часу ў 20-м стагоддзі. Апроч таго, Чэрчыль быў афіцэрам Брытанскай арміі, гісторыкам, пісьменнікам і мастаком. З'яўляецца адзіным брытанскім прэм'ер-міністрам, які атрымліваў Нобелеўскую прэмію па літаратуры, і першым чалавекам, які атрымаў статус ганаровага грамадзяніна Злучаных Штатаў Амерыкі.

Уінстан Чэрчыль нарадзіўся ў арыстакратычнай сям'і герцагаў Мальбара. Яго бацька, лорд Рэндальф Чэрчыль, быў харызматычным палітыкам, які займаў пасаду канцлера казначэйства, а маці, Джэні Джэром, была дачкой багатага амерыканскага бізнэсмэна. У якасці маладога афіцэра Чэрчыль прысутнічаў пры ваенных дзеяннях у Брытанскай Індыі, Судане, на Другой англа-бурскай вайне. Ён атрымаў вядомасць будучы ваенным карэспандэнтам, а таксама апісаў свае кампаніі ў кнігах.

На працягу 50-ці гадоў у авангардзе палітыкі Чэрчыль змяніў мноства розных палітычных і міністэрскіх пастоў. Да Першай сусветнай вайны ён займаў пасады міністра гандлю, міністра ўнутраных спраў, а таксама першага лорда адміралцейства ў складзе ліберальнага ўраду Герберта Эсквіта. Правал кампаніі ў Галіполі, ініцыяванай Чэрчылем, пацягнуў за сабой яго сыход з урада. Ён аднавіў сваю службу ў войсках на Заходнім фронце ў якасці камандзіра 6-га батальёну Каралеўскіх шатландскіх стралкоў. Ён вярнуўся ва ўрад, дзе стаў міністрам па ўзбраенні і пазней міністрам авіяцыі. Пасля вайны Чэрчыль быў канцлерам казначэйства з 1924 па 1929 у кансерватыўным урадзе Стэнлі Болдуіна, дзе кіраваў няўдалым вяртаннем фунта стэрлінгаў да залатога стандарту і павышэннем яго вартасці да даваеннага ўзроўню, што прывяло да дэфляцыі брытанскай эканомікі. Апроч таго, Чэрчыль выступаў супраць надання незалежнасці і нават статусу дамініёна Індыі.

Знаходзячыся ў палітычнай ізаляцыі ў 1930-х гадах, Чэрчыль узяў на сябе ініцыятыву ў папярэджанні аб пагрозе Нацысцкай Германіі і ў кампаніі па пераўзбраенні войск. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ён зноў заняў пасаду першага лорда адміралцейства. Пасля адстаўкі Невіла Чэмберлена 10 мая 1940 году, Уінстан Чэрчыль заняў пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Яго катэгарычная адмова разгляду варыянтаў паражэння, капітуляцыі або кампраміснага міру змаглі натхніць брытанскі супраціў, асабліва ў першыя дні вайны, калі Брытанія была адзінай краінай, якая актыўна супрацьстаяла Адольфу Гітлеру. Чэрчыль быў вядомы сваімі прамовамі і выступамі на радыё, якія натхнялі брытанскі народ. Ён займаў пасаду прэм'ер-міністра да таго часу, пакуль перамога над Нацысцкай Германіяй не была забяспечаная.

Пасля таго, як кансерватыўная партыя прайграла выбары ў 1945 годзе, Чэрчыль стаў лідарам апазіцыі лейбарыстскаму ўраду. Пасля перамогі ў 1951 годзе, ён зноў стаў прэм'ер-міністрам да выхаду на пенсію ў 1955. Пасля яго смерці, па распараджэнні каралевы, Елізаветы II, яму былі зладжаныя праводзіны па вышэйшым дзяржаўным разрадзе ў Саборы св. Паўла. Названы найвялікшым брытанцам усіх часоў па апытаннях 2002 году, Чэрчыль шырока разглядаецца сярод самых уплывовых людзей у гісторыі Вялікабрытаніі.

іншыя мовы
Alemannisch: Winston Churchill
العربية: ونستون تشرشل
azərbaycanca: Uinston Çörçill
žemaitėška: Winston Churchill
Bikol Central: Winston Churchill
беларуская (тарашкевіца)‎: Ўінстан Чэрчыль
български: Уинстън Чърчил
贛語: 邱吉爾
गोंयची कोंकणी / Gõychi Konknni: Winston Churchill
Fiji Hindi: Winston Churchill
interlingua: Winston Churchill
Bahasa Indonesia: Winston Churchill
la .lojban.: .uinstyn. tcyrtcil.
한국어: 윈스턴 처칠
Lëtzebuergesch: Winston Churchill
لۊری شومالی: ڤینستون چئرچیل
македонски: Винстон Черчил
Bahasa Melayu: Winston Churchill
مازِرونی: چرچیل
Napulitano: Winston Churchill
Plattdüütsch: Winston Churchill
नेपाल भाषा: विन्स्टन चर्चिल
Nederlands: Winston Churchill
norsk nynorsk: Winston Churchill
Livvinkarjala: Winston Churchill
Piemontèis: Winston Churchill
پنجابی: ونسٹن چرچل
português: Winston Churchill
русиньскый: Вінстон Черчіл
संस्कृतम्: विन्स्टन चर्चिल
srpskohrvatski / српскохрватски: Winston Churchill
Simple English: Winston Churchill
slovenčina: Winston Churchill
slovenščina: Winston Churchill
српски / srpski: Винстон Черчил
татарча/tatarça: Уинстон Черчилль
українська: Вінстон Черчилль
oʻzbekcha/ўзбекча: Winston Churchill
vepsän kel’: Čerčill' Uinston
Tiếng Việt: Winston Churchill
მარგალური: უინსტონ ჩერჩილი
文言: 邱吉爾
Bân-lâm-gú: Winston Churchill
粵語: 邱吉爾