Уэсекская дынастыя

Уэсекская дынастыя
Wyvern of Wessex.png
Эмблема Уэсекскай дынастыі — залатая віверна[1]
КраінаУэсекс
Англія
Родапачынальны домдом Кердыка
Заснавальнік Кердык
Апошні кіраўнікГаральд II Годвінсан
Год заснавання519
Зрушэнне1066
Нацыянальнасцьангласаксы

Уэсекская дынастыя, або дом Ке́рдыка (англ.: House of Wessex, House of Cerdic) — арыстакратычны род, які з 519 года кіраваў каралеўствам Уэсекс у паўднёва-заходняй Англіі, з 871 па 1066 год — аб'яднанымі англійскімі каралеўствамі. Кіраванне дынастыі Уэсексаў — адзінай брытанскай каралеўскай дынастыі саксонскага паходжання — перарывалася ў эпоху Данелага, затым у гады ўзурпацыі англійскай кароны датчанінам Свенам I Вілабародым і яго спадчыннікамі (1013—1042) і канчаткова спынілася ў 1066 годзе з гібеллю Гаральда II Годвінсана і перамогай нармандца Вільгельма I Заваёўніка ў бітве пры Гасцінгсе. Прадпрынятыя тады ж спробы англасаксонскай знаці аднавіць кіраванне Уэсексаў у асобе пятнаццацігадовага Эдгара Этэлінга, абвешчанага, але не каранаванага каралём Англіі, не ўвянчаліся поспехам.

Шлюб пляменніцы Эдгара Мацільды Шатландскай і сына Вільгельма Генрыха I, заключаны 11 лістапада 1100 года, звязаў англасаксонскую і нармандскую дынастыі сувяззю сваяцтва.

Перыяды кіравання манархаў Уэсекса і Англіі (802—1066)

Эдгар ЭтэлінгГаральд II ГодвінсанЭдуард СпаведнікХардэкнудГаральд I, кароль АнглііКнуд ВялікіЭдмунд ЖалезнабокіЭтэльрэд НеразумныСвен I ВілабародыЭтэльрэд НеразумныЭдуард МучанікЭдгар, кароль АнглііЭдвігЭдрэдЭдмунд IЭтэльстанЭтэльвірдЭдуард СтарэйшыАльфрэд ВялікіЭтэльрэд IЭтэльберт, кароль УэсексаЭтэльбальд, кароль УэсексаЭтэльвульф, кароль УэсексаЭгберт, кароль УэсексаДанія
іншыя мовы
Afrikaans: Huis van Wessex
العربية: أسرة وسكس
čeština: Cerdikovci
Deutsch: Haus Wessex
español: Casa de Wessex
français: Maison de Wessex
עברית: בית וסקס
magyar: Cerdic-ház
Nederlands: Huis Wessex
português: Casa de Wessex
română: Casa de Wessex
srpskohrvatski / српскохрватски: Dinastija Wessex
српски / srpski: Династија Весекс