Уотэргейцкі скандал

гатэль «Уотэргейт»

Уотэргейцкі скандал (анг. Watergate scandal) — палітычны скандал у ЗША 1972—1974, які скончыўся адстаўкай прэзідэнта краіны Рычарда Ніксана. Першы за гісторыю ЗША выпадак, калі прэзідэнт прыжыццёва датэрмінова спыніў выкананне абавязкаў.

  • Інцыдэнт у «Уотэргейце»

Інцыдэнт у «Уотэргейце»

17 чэрвеня 1972 года (за чатыры месяцы да прэзідэнцкіх выбараў 1972, на якіх кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Рычард Ніксан быў перавыбраны на другі тэрмін) у штабе кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Джорджа Макговерна, размешчаным у вашынгтонскім комплексе «Уотэргейт», былі затрыманыя 5 чалавек, які праніклі ў гатэль шляхам узлому. Яны займаліся наладкай падслухоўваючай апаратуры і, па некаторых дадзеных, фатаграфаваннем унутраных дакументаў штаба дэмакратаў.

Да гэтага часу не даказаная сувязь менавіта гэтага інцыдэнту з адміністрацыяй Ніксана. Вядома, што ў яго сапраўды меліся плёнкі з нелегальна запісанымі перамовамі дэмакратаў, але тая «праслушка» загадзя не мела адносіны да гатэля «Уотэргейт». У той жа час, грамадскасць цікавіла не толькі тое, ці стаяў Ніксан за канкрэтнай групай пяці ўзломшчыкаў, але і тое, як ён і яго штаб рэагавалі на падзеі постфактум — у тым ліку і з пункту гледжання аб'ектыўнага іх расследавання.

іншыя мовы
azərbaycanca: Uotergeyt qalmaqalı
български: Уотъргейт
bosanski: Watergate
čeština: Aféra Watergate
euskara: Watergate
galego: Watergate
hrvatski: Afera Watergate
interlingua: Watergate
Bahasa Indonesia: Skandal Watergate
Basa Jawa: Gendra Watergate
Lëtzebuergesch: Watergate-Affär
Bahasa Melayu: Skandal Watergate
Plattdüütsch: Watergate-Schandaal
Nederlands: Watergateschandaal
norsk nynorsk: Watergate-skandalen
português: Caso Watergate
srpskohrvatski / српскохрватски: Watergate
Simple English: Watergate scandal
slovenčina: Aféra Watergate
slovenščina: Afera Watergate
српски / srpski: Афера Вотергејт
oʻzbekcha/ўзбекча: Uotergeyt ishi
Tiếng Việt: Vụ Watergate
中文: 水门事件
粵語: 水門事件