Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Тыцыян. Узнясенне. 1516—1518, дрэва, алей

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Дзевы Марыі (лац.: Assumptio Beatæ Mariæ Virginis) — каталіцкі дагмат пра ўзяцце Дзевы Марыі душой і целам на нябёсы пасля яе Заснення.

Апісанне

Дагмат быў афіцыйна абвешчаны Папам Піем XII 1 лістапада 1950 года ў апостальскай канстытуцыі « Munificentissimus Deus» і падтрыманы Другім Ватыканскім саборам у канстытуцыі Lumen Gentium. Дагмат грунтуецца на паданні, паводле якога Марыя, якая памерла і была пахавана ў Гефсіманіі, цудоўным чынам узнеслася на неба: пасля выкрыцця яе труны апосталамі, якімі кіраваў няверуючы Фама, рэштак выяўлена не было.

Паводле каталіцкай традыцыі, адразу за Унебаўзяццем рушыла ўслед Укаранаванне Маці Божай Царыцай Нябеснай.

Ні Успенне, ні Унебаўзяцце Багародзіцы не з'яўляюцца дагматамі для Праваслаўных Цэркваў, хоць візантыйская Царква адзначала гэты дзень, а дата была ўсталявана, відаць, імператарам Маўрыкіем, у якога Папа Сергій I пераняў свята.

Меркаванне Айцоў Царквы

Накот пісьмовых святаайцоўскіх сведчанняў пра смерць Маці Божай існуе перакананне, што да IV ст. іх не існавала. Св. Епіфаній Кіпрскі піша: «Калі нехта лічыць, што мы памыляемся, няхай ідзе следам за Святым Пісаннем, у якім не ўзгадваецца пра смерць Марыі. Няма там ніякай інфармацыі пра тое, ці памерла Яна, ці была пахаваная». Сведчанні пра смерць Маці Божай пачынаюць з'яўляцца ў асобных царкоўных пісьменнікаў толькі пасля IV ст.[1] Пра смерць і пахаванне Маці Божай вядома з некалькіх апокрыфаў: «Паданні пра Успенне Маці Божай» Псеўда-Іаана Багаслова (узнікла ў сярэдзіне V стагоддзя або пазней), «Пра выхад Марыі Дзевы» Псеўда-Мелітона Сардыйскага (не раней IV стагоддзя), сачыненні Псеўда-Дзіянісія Арэапагіта, «Паданні» Псеўда-Іосіфа, «Слове Іаана, архібіскупа Салунскага». Усе гэтыя апокрыфы даволі познія (V—VI стагоддзе) і адрозніваюцца адзін ад аднаго зместам[2].

У VII—IX павеках на Захадзе суіснавалі так званыя марталісты, якія настойвалі на факце фізічнай смерці Марыі, і імарталісты. У ычным пасланні Псеўда-Ераніма, якое з'явілася ў IX стагоддзі, казалася пра ўзнясенне душы (але не цела) Марыі на неба і пасмяротную нятленнасць яе целе. У пасланні Псеўда-Аўгусціна таксама казала пра цялеснае ўнебаўзяцці (і душы і цела). Да ўмераных марталістаў належалі Фама Аквінскі, Банавентура і Іаан Дунс Скот, якія адстойвалі прынцып гармоніі прыроды і ласкі, спасланай Дзеве Марыі.

Біблейскія тэксты

У кананічных тэкстах Бібліі, якія прызнаюцца ўсімі асноўнымі плынямі хрысціянства, Унебаўзяцце Марыі не згадваецца.

іншыя мовы
žemaitėška: Žuolėnė
беларуская (тарашкевіца)‎: Унебаўзяцьце Найсьвяцейшай Панны Марыі
فارسی: عروج مریم
hrvatski: Velika Gospa
interlingua: Assumption de Maria
Bahasa Indonesia: Maria Diangkat ke Surga
한국어: 성모 승천
Lëtzebuergesch: Léiffrawëschdag
lietuvių: Žolinė
Nedersaksies: Moregodsdag
srpskohrvatski / српскохрватски: Velika Gospa
slovenščina: Marijino vnebovzetje
українська: Внебовзяття Марії
中文: 圣母升天