Тэадор Шасерыё

Тэадор Шасерыё
фр.: Théodore Chassériau
Фатаграфія
Аўтапартрэт, 1835
Дата нараджэння:20 верасня 1819(1819-09-20)
Месца нараджэння:
Дата смерці:8 кастрычніка 1856(1856-10-08) (37 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
  • Могілкі Манмартр[d]
Грамадзянства:Flag of France.svg Францыя
Бацька:Benoît Chassériau[d]
Маці:Marie Madeleine Chassériau[d]
Род дзейнасці:мастак
Жанр:гістарычны жывапіс
партрэт
Вучоба:
Вядомыя працы:Туалет Эсфіры
Уплыў:Эжэн Дэлакруа
Узнагароды:
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы


Тэадор Шасерыё (фр.: Théodore Chassériau; 20 верасня 1819, Санта-Дамінга8 кастрычніка 1856, Парыж) — французскі мастак.

  • Біяграфія

Біяграфія

З'ява здані Банка Макбет

Вучыўся ў парыжскім вучылішчы вытанчаных мастацтваў, затым у майстэрні Энгра. Тэадор быў самым юным выхаванцам Энгра, пры гэтым мастак часта ставіў яго ў прыклад іншым вучням, завучы «будучым Напалеонам жывапісу». Спачатку пісаў карціны на класічныя і рэлігійныя сюжэты, клапоцячыся галоўным чынам пра стыльнасць малюнка і вонкавую прыгажосці выяў, але потым далучыўся да групы рамантыкаў і пераймаў Э. Дэлакруа. У гэтым другім кірунку ён асабліва паспяхова працаваў пасля сваёй паездкі ў Алжыр і на Усход, дзе набыў рэдкае ўменне перадаваць яркасць і жар паўднёвага сонца і выдатна вывучыў мясцовыя тыпы і побыт.

З ранніх прац Шасерыё найбольш вядомыя «Палонныя траянкі на марскім беразе», «Сусана і старцы», «Венера Анадыямена», «Андрамеда, якую прыкоўваюць да скалы нерэіды», «Хрыстос на Елеанскай гары», «Туалет Эсфіры», а з пазнейшых — «Субота ў яўрэйскім квартале Канстаніны», «Арабскія вершнікі, якія вязуць з поля бітвы трупы сваіх забітых таварышаў», «Арабскія шэйхі, якія адпраўляюцца на бітву», «Тэпідарый у пампейскіх тэрмах» (у Луўрскім музеі ў Парыжы), «Адпачываючая купальшчыца» і некаторыя іншыя.

Апроч жывапісу Шасерыё стварыў таксама цыклы афартоў на сюжэты шэкспіраўскіх « Атэла» (15 лістоў) і «Гамлета» (30 лістоў).


іншыя мовы