Ту-160

Ту-160 (па кадыфікацыі НАТА — «Blackjack») — звышгукавы стратэгічны бамбарзіроўшчык-ракетаносец са зменнай стрэлападобнасцю крыла. Цяпер з'яўляецца адным з самых магутных бамбарзіроўшчыкаў у свеце. Знаходзіўся на ўзбраенні СССР (з размяшчэннем ў РСФСР і УССР), цяпер - Расіі. Ва Украіне знаходзіцца адзін музейны экспанат — ў Палтаўскім музеі далёкай авіяцыі. Ад пілотаў атрымаў назву — «Белы лебедзь». [1]

Гісторыя

У пачатку 1960-х у Савецкім Саюзе не было стратэгічнай авіяцыі, якая магла б пераадолець супраціў сістэм СПА НАТА і ЗША таго часу. Пачатак работ над новым шматрэжымным стратэгічным самалётам можна аднесці да 1967 г., калі над ім пачалі працу ДКБ (доследна-канструктарскае бюро) Сухога і ДКБ Мясішчава. Былі пастаўленыя патрабаванні стварыць самалёт-носьбіт, які б меў высокія лётныя характарыстыкі. Напрыклад, крэйсерская хуткасць вызначалася  3200-3500 км/г на вышыні 18 000 м, далёкасць пералёту на такім рэжыме — у межах 11000-13000 км, далёкасць пералёту на вялікай вышыні на дагукавой хуткасці і ля паверхні зямлі складала 16000-18000 км і 11000- 13000 км. Ударнае ўзбраенне вызначалася зменным і ўключала ў сябе ракеты паветранага базавання, а таксама вольнападаючыя і карэктаваныя бомбы розных тыпаў і прызначэння, сумарная маса баявой загрузкі дасягала 45 тон.

Да 1970 г. былі падрыхтаваныя праекты ад абодвух ДКБ. Яны прапаноўвалі чатырохрухавіковыя самалёты з крылом зменнай стрэлападобнасці, але розных схем. Са змяненнем у 1969 г. ВПС праектнага задання, з 1970 г. у працу ўключылася ДКБ Тупалева. Першапачаткова спецыялістамі ДКБ быў адпрэчаны варыянт са зменнай стрэлападобнасцю крыла. У 1972 г., пасля разгляду трох праектаў, лепшай была прызнана схема ДКБ Мясішчава (праект ДКБ Сухога знялі з конкурсу з-за боязі кіраўніцтва па перапрафіляванню КБ са штурмавой на цяжкую авіяцыю), аднак, паколькі ДКБ Тупалева мела досвед па распрацоўцы самалётаў падобных памераў, усе матэрыялы перадалі ў ДКБ Тупалева. Аднак там адхілілі прапанаваную дакументацыю і зноў уключыліся ў працу па праектаванні самалёта, цяпер у варыянце са зменнай стрэлападобнасцю крыла. Варыянты кампаноўкі з фіксаваным крылом больш да разгляду не прымаліся.

«Ту-160» здзейсніў свой першы палёт 18.12.1981 г.

Эксплуатацыя

Першыя серыйныя машыны паступілі ў 184 Гвардзейскі Палтаўска-Берлінскі Чырванасцяжны цбап (цяжкі бамбарзіровачны авіяполк), які базаваўся ў Прылуках Чарнігаўскай вобласці УССР, 25 красавіка 1987 г. Гэта была група з двух Ту-160. Адзін з самалётаў належаў да доследнай другой серыі, а другі быў галоўным у вайсковай серыі.

1991 на авіябазе ў Прылуках ў УССР была групоўка з 19 самалётаў «Ту-160». Пасля распаду Савецкага Саюза самалёты перайшлі да Паветраных Сіл Украіны. Аднак, стратэгічная авіяцыя не адпавядала ваеннай дактрыне Украіны і таму ў 1999 годзе 8 самалётаў «Ту-160» аддалі расейцам «за газ". Яшчэ 9 самалётаў было ўтылізавана, адзін самалёт «Ту-160» застаўся ў горадзе Палтаве ў музеі Далёкай авіяцыі.

На пачатак 2001 г. ў адпаведнасці з Дагаворам ОСВ-2 Расія мела ў баявым шыху 15 самалётаў Ту-160, з якіх 6 ракетаносцаў былі афіцыйна ўзброены стратэгічнымі крылатымі ракетамі
Па стане на пачатак 2007 г, у баявым складзе Стратэгічных ядзерных сіл Расіі, паводле дадзеных Мемарандума аб узаемаразуменні, знаходзілася 14 стратэгічных бамбарзіроўшчыкаў Ту-160 (адзін бамбарзіроўшчык не заяўлены ў дадзеных СНУ (б / н «19» «Валянцін Блізнюк»)) . 
 17 жніўні 2007 г. Расія аднавіла палёты стратэгічнай авіяцыі ў аддаленых рэгіёнах на сталай аснове.
10.09.2008 г. два бамбарзіроўшчыкі Ту-160 («Александр Молодчий» з б/н 07 і «Василий Сенько» з б/н 11) здзейснілі пералёт з месца базавання ў Энгельсе на аэрадром Лібертадор у Венесуэле, выкарыстоўваючы ў якасці аэрадрома падскоку аэрадром Аленегорск у Мурманскай вобласці. На частцы шляху па тэрыторыі Расіі бамбарзіроўшчыкі-ракетаносцы суправаджаліся (у мэтах прыкрыцця) знішчальнікамі Су-27 Санкт-Пецярбургскага аб'яднання ВПС і СПА. Падчас палёту над Нарвежскім морам расійскія бамбарзіроўшчыкі былі перахопленыя двума знішчальнікамі F-16 ВПС Нарвегіі, блізу Ісландыі - двума знішчальнікамі F-15 ВПС ЗША. Палёт ад месца прамежкавай пасадкі ў Аленегорску да Венесуэлы заняў 13 гадзін. На борце самалётаў няма ядзернай зброі, але маюцца навучальныя ракеты, з дапамогай якіх адпрацоўваецца баявое ўжыванне. Гэта першы ў гісторыі Расіі выпадак выкарыстання самалётамі Далёкай авіяцыі аэрадрома, размешчанага на тэрыторыі замежнай дзяржавы. У Венесуэле самалёты здзейснілі навучальна-трэніравальныя палёты над нейтральнымі водамі ў акваторыях Атлантычнага акіяна і Карыбскага мора. 18.09.2008  абодва самалёта вылецелі з аэрадрома Майкеція ў Каракасе, а над Нарвежскім морам ўпершыню за апошнія гады здзейснілі начную дазапраўку ў паветры ад запраўшчыка Іл-78, выканалі пасадку на базавым аэрадроме ў Энгельсе, усталяваўшы рэкорд працягласці палёту на Ту-160. 
 10.06.2010 два Ту-160 устанавілі рэкорд палёту на далёкасць: 18 тыс. км.

Працягласць палёту ракетаносцаў перавысіла леташні паказчык на дзве гадзіны, склаўшы 24 гадзіны 24 хвіліны, пры гэтым далёкасць палёту склала 18 тыс. кіламетраў. Максімальны аб'ём паліва пры дазапраўцы склаў 50 т, тады як раней - 43 т

У складзе ВПС Расіі на пачатак 2013 знаходзіцца 16 самалётаў Ту-160 
У красавіку 2015 міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу даручыў аднавіць вытворчасць бамбарзіроўшчыкаў. ВПС РФ плануюць набыць не менш за 50 бамбарзіроўшчыкаў Ту-160М. У траўні 2015 Пуцін даручыў аднавіць вытворчасць Ту-160М і да 2020 года паставіць у войскі не менш за 50 самалётаў Ту-160. Да 2020 года на ўзбраенне ВПС Расіі будуць пастаўлены 10 самалётаў мадыфікацыі Ту-160М.
іншыя мовы
azərbaycanca: Tupolev Tu-160
български: Ту-160
bosanski: Tupoljev Tu-160
čeština: Tupolev Tu-160
Чӑвашла: Ту-160
Ελληνικά: Tupolev Tu-160
Esperanto: Tupolev Tu-160
español: Túpolev Tu-160
français: Tupolev Tu-160
hrvatski: Tupoljev Tu-160
magyar: Tu–160
Bahasa Indonesia: Tupolev Tu-160
italiano: Tupolev Tu-160
ქართული: ტუ-160
қазақша: Ту-160
lietuvių: Tupolev Tu-160
монгол: Ту-160
Nederlands: Tupolev Tu-160
polski: Tu-160
پنجابی: ٹوپولف ٹو-160
português: Tupolev Tu-160
română: Tupolev Tu-160
русский: Ту-160
srpskohrvatski / српскохрватски: Tupoljev Tu-160
slovenčina: Tupolev Tu-160
slovenščina: Tupoljev Tu-160
српски / srpski: Тупољев Ту-160
Türkçe: Tupolev Tu-160
татарча/tatarça: Ту-160
українська: Ту-160
Tiếng Việt: Tupolev Tu-160