Тры мушкецёры

Літаратурны твор
«Тры мушкецёры»
Les Trois Mousquetaires
Выданне
Жанр:

раман

Аўтар:

Аляксандр Дзюма

Мова арыгінала:

французская

Дата напісання:

1844

Дата першай публікацыі:

1844

Цыкл:

D'Artagnan Romances [d]

Наступны:

Праз дваццаць гадоў

«Тры мушкецёры» ( фр.: Les Trois Mousquetaires) — раман Аляксандра Дзюма, напісаны ў 1844 годзе. Кніга прысвечана прыгодам юнага французскага арыстакрата д'Артаньяна, які пакінуў сваю радзіму Гасконь, каб стаць мушкецёрам караля Францыі. Іншыя героі рамана і сябры мушкецёры: Атос, Партос і Араміс. Гісторыя д'Артаньяна працягваецца ў двух іншых раманах трылогіі: « Праз дваццаць гадоў» і « Віконт дэ Бражэлон, або Праз дзесяць гадоў».

Гісторыя, пераказаная Дзюма, прысвечаная прыгодам д'Артаньяна і яго сябрам у перыяд паміж 1625 і 1628 гадамі. У гэтыя гады яны былі ўключаныя ў прыгоды і інтрыгі паміж каралём Людовікам XIII, яго першым міністрам кардыналам Рышэльё, каралевай Ганнай Аўстрыйскай і яе англійскім палюбоўнікам лордам Бекінгемам.

Дзюма назваў свой раман «Атос, Партос і Араміс», але выдаўцу гэтая назва не спадабалася, гэтак на ягоную думку ў чытача магло скласціся ўражанне, што раман будзе распавядаць пра Старажытную Грэцыю. «Тры мушкецёры» былі надрукаваныя часткамі ў часопісе « Ле Сьекль» (Le Siècle) з сакавіка па ліпень 1844 года. Дзюма напісаў раман разам са сваім сталым суаўтарам Агюстам Маке, які, аднак, не фігураваў сярод аўтараў рамана праз фінансавыя меркаванні, гэта значыць творы Дзюма шанаваліся публікай значна больш.

Як адзначана ў прадмове аўтара, Дзюма абапіраўся пры напісанні рамана на « Мемуары д'Артаньяна», кнігу Гацьена дэ Курціля, напісаную ў 1700 годзе. Дзюма заняў асобнік гэтай кнігі на вечнае хаванне ў публічнай бібліятэцы Марселя, пра што захаваўся запіс у фармуляры.

  • Спасылкі

Спасылкі

Шаблон:Тры мушкецёры

іншыя мовы
azərbaycanca: Üç muşketyor
беларуская (тарашкевіца)‎: Тры мушкетэры
کوردی: سێ چەکدار
hrvatski: Tri mušketira
Bahasa Indonesia: Les Trois Mousquetaires
日本語: 三銃士
한국어: 삼총사
Lëtzebuergesch: Les Trois Mousquetaires
Nederlands: De drie musketiers
srpskohrvatski / српскохрватски: Les Trois Mousquetaires
Simple English: The Three Musketeers
slovenčina: Traja mušketieri
slovenščina: Trije mušketirji
српски / srpski: Три мускетара
українська: Три мушкетери
vepsän kel’: Koume mušketörad
中文: 三劍客
Bân-lâm-gú: Saⁿ Kiàm-kheh