Тонгерэн

Горад
Тонгерэн
нідэрл.: Tongeren
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Tongeren Romeinse wallen.jpg
Краіна
Каардынаты
Плошча
87,56 км²
Насельніцтва
29 700 чалавек ( 2006)
Тэлефонны код
012
Паштовыя індэксы
3700 [1] і 3703 [1]
Афіцыйны сайт
Тонгерэн на карце Бельгіі
Тонгерэн (Бельгія)
Тонгерэн

Тонгерэн ( нідэрл.: Tongeren, МФА: [ˈtɔŋərə(n)]; фр.: Tongres, ням.: Tongern) — найстаражытны горад Бельгіі, які ў часы Цэзара быў цэнтрам германскага племя тунграў, а ў раннім Сярэднявеччы — графства Хеспенгау, калыскі каралеўскага дому Капетынгаў. Стаіць на рацэ Екер на паўночны захад ад Льежа (сучасная правінцыя Лімбург). Нас. — 29,7 тыс. жых. (2006).

У 57-54 гг. да н.э. Тонгерэн (вядомы на латыні як Atuatuca Tungrorum) становіцца цэнтрам паўстання эбуронаў пад правадырствам Амбіёрыкса, якому ў горадзе пастаўлены помнік. Ён заставаўся буйным цэнтрам пры Меравінгах, нягледзячы на спусташэнні Атылам (451), салічнымі франкамі і нарманамі. Горад быў нядрэнна ўмацаваны; дагэтуль захаваліся фрагменты рымскіх сцен.

Рэлігійнае значэнне Тонгерэна было асабліва вялікім у раннім Сярэднявеччы. Менавіта тут узнікла ў IV стагоддзі першае ў гэтых краях біскупства, на чале якога стаяў Св. Сервацый Маастрыхцкі. Гэты прэлат перанёс цэнтр біскупства ўверх па цячэнні ў Маастрыхт. Пазней яно вырасла ў Льежскае біскупства, адным з галоўных цэнтраў якога ў Сярэднявеччы заставаўся Тонгерэн. Пасля спусташэння брабанцамі (1212) і французамі (1677) Тонгерэн губляе ранейшае значэнне.

Першае месца сярод помнікаў даўніны займае гатычная базіліка Тонгерэнскай Маці Божай, пабудаваная ў гатычным стылі XIII стагоддзя. Бефруа і кляштар бегінак разам з аналагічнымі бельгійскімі пабудовамі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны. Кельта-рымскія старажытнасці Тонгерэна выстаўлены ў мясцовым археалагічным музеі.

Шаблон:Камуны правінцыі Лімбург (Бельгія)

  1. 1,0 1,1 (unspecified title)
іншыя мовы
Afrikaans: Tongeren
български: Тонгерен
brezhoneg: Tongeren
català: Tongeren
čeština: Tongeren
dansk: Tongeren
Deutsch: Tongeren
English: Tongeren
Esperanto: Tungro
español: Tongeren
فارسی: تنژران
suomi: Tongeren
français: Tongres
Gaeilge: Tongeren
magyar: Tongeren
Bahasa Indonesia: Tongeren
italiano: Tongeren
日本語: トンヘレン
қазақша: Тонгерен
한국어: 통에런
Lëtzebuergesch: Tongeren
Limburgs: Tóngere
lietuvių: Tongerenas
Nederlands: Tongeren (stad)
norsk: Tongeren
polski: Tongeren
português: Tongeren
română: Tongeren
русский: Тонгерен
Scots: Tongeren
srpskohrvatski / српскохрватски: Tongeren
Simple English: Tongeren
slovenčina: Tongeren
svenska: Tongeren
українська: Тонгерен
Tiếng Việt: Tongeren
West-Vlams: Toungern
Volapük: Tongeren
Winaray: Tongeren
中文: 通厄伦