Талер

Талеры:
Саксен-Альтэнбург, 1616 год
Саксонія, 1592 год ( рэверс)
Імператар Леапольд I, 1701 год
Саксонія, 1592 год ( аверс)
у цэнтры — падвойны талер Аўстрыі, 1635 год.

Талер — назва буйнай срэбнай манеты, якая ў XVI-XIX стагоддзях адыгрывала важную ролю ў грашовым звароце Еўропы і ў міжнародным гандлі.

З'яўленне талера

Цірольскі гульдынер эрцгерцага Жыгімонта

Гульдынер

Першым у Еўропе чаканку буйнай срэбнай манеты вагай у унцыю пачаў эрцгерцаг Ціроля Жыгімонт. Спачатку ў 1484 годзе ім была выпушчана манета з высакапробнага серабра вагай каля 15,5 г.
У 1486 годзе ён выпусціў вялікую манету вагай 31,83 г. Яна ўтрымлівала 29,23 г чыстага срэбра і была прыраўнана да 60 крэйцэраў — гэта значыць адпавядала залатому гольдгульдэну, таму яе назвалі гульдэнгрош, або гульдынер.

У канцы XV—пачатку XVI стагоддзя срэбныя гульдынеры атрымалі распаўсюджванне ў Цэнтральнай Еўропе. У 1493 годзе гульдынер пачалі выпускаць у Берне ( Швейцарыя), у 1500 — у Саксоніі. Вага гульдынера некалькі паменшыўся — да 29,2 г (гульдынер = 1/8 кельнскай маркі).

Ёахімсталер 1525 г.

Ёахімсталер

У перайманне гульдынеру ў 1518 годзе граф Штэфан Шлік пачаў чаканку ўласнай срэбнай манеты ў горадзе Ёахімсталь на паўночным захадзе Багеміі (цяпер — горад Яхімаў у Чэхіі). Яна важыла 29,5 г і ўтрымоўвала 27,2 г чыстага срэбра (гэта значыць мела некалькі меншую спробу, чым гульдынер).
На аверсе манеты быў намаляваны багемскі леў, на рэверсе — святы Іоахім.
Па назве горада манета атрымала назву «Ёахімсталер» (Joachimsthaler). Гэтая складаная назва ва ўжытку была скарочана да звыклага нам слова «талер» (спачатку Thaler, пасля — Taler).

Выпуск багемскіх талераў быў настолькі вялікім (да 1528 г. было выпушчана 2,2 мільёнаў штук), што манеты хутка распаўсюдзіліся па ўсёй Германіі. Неўзабаве талер стаў вельмі папулярным аплатным сродкам.
У 1527 годзе пасля смерці Штэфана Шліка Імператар Карл V адабраў манетную рэгалію (права чаканкі манеты) у яго сям'і на карысць імператарскаму дому.

іншыя мовы
አማርኛ: Thaler
العربية: تالر
беларуская (тарашкевіца)‎: Талер
български: Талер
brezhoneg: Taler
català: Tàler
kaszëbsczi: Talôr
dansk: Daler
Deutsch: Taler
English: Thaler
Esperanto: Talero
español: Tálero
eesti: Taaler
euskara: Thaler
فارسی: تالر
suomi: Taaleri
français: Thaler
עברית: טאלר
hrvatski: Talir
magyar: Tallér
Հայերեն: Թալեր
italiano: Tallero
ქართული: ტალერი
latviešu: Dālderis
Nederlands: Daalder
norsk nynorsk: Dalar
norsk: Daler
occitan: Thaler
polski: Talar
português: Táler
română: Taler
русский: Талер
саха тыла: Талер
srpskohrvatski / српскохрватски: Talir
Simple English: Thaler
slovenščina: Tolar
svenska: Daler
українська: Таляр
中文: 塔勒