Такелау (народ)

Такелау
(Tokelau)
Foua Toloa.jpg
Агульная колькасць1411 чал. у Такелау (2011 г.)
Рэгіёны пражыванняТакелау
Моватакелау
Рэлігіяполітэізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групытувалу, танганцы

Такелау (саманазва Tokelau, літаральна "паўночны вецер") - палінезійскі народ, абарыгеннае насельніцтва Такелау. Агульная колькасць - 1411 чал. у Такелау (2011 г.). Аднак у выніку міграцыі буйныя абшчыны такелау таксама ёсць у Новай Зеландыі, Аўстраліі, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Акрамя таго па мове і культуры да такелау блізкія алахега (Olohega), карэнныя жыхары вострава Суэйнс.

Гісторыя

Археалагічныя знаходкі сведчаць пра тое, што продкі сучасных такелау з'явіліся ў цяперашнім месцы пасялення каля тысячы гадоў таму. Ужо да прыходу еўрапейцаў яны мелі агульную мову, рэлігію і культуру, хаця на кожным атоле існавала самастойнае кіраванне. Вызначальную ролю ў грамадстве адыгрывалі правадыры. "Зямлёй правадыроў" называлі атол Факаофа.

У 1765 - 1835 гг. астравы Такелау былі адкрытыя і даследаваныя еўрапейскімі мараплаўцамі. У 1845 - 1860 гг. мясцовыя насельнікі былі ахрышчаныя ў пратэстанцтва і каталіцтва брытанскімі і французскімі місіянерамі.

У 1863 г. на астравы здзейснілі рэйд перуанскія здабытчыкі нявольнікаў. Яны захапілі 253 чал. - амаль усё дарослае мужчынскае насельніцтва. Гэта прывяло да таго, што ўлада перайшла ў рукі старэйшын (не абавязкова з правадырскіх сем'яў), а таксама распаўсюджаным шлюбам з іншаземцамі і метысацыі астравіцян.

У 1877 г. быў усталяваны брытанскі пратэктарат. У 1926 г. Такелау была перададзена пад кіраванне Новай Зеландыі.

іншыя мовы
lietuvių: Tokelaujiečiai
русский: Токелауанцы
srpskohrvatski / српскохрватски: Tokelau (narod)