Сусіла Бамбанг Юдаёна

Сусіла Бамбанг Юдаёна
Presiden Susilo Bambang Yudhoyono.png
 
Партыя:Democratic Party[d]
Адукацыя:Military Academy[d]
Уэбстэрскі ўніверсітэт[d]
Bogor Agricultural University[d]
Камандна-штабны каледж арміі ЗША[d]
Sepuluh Nopember Institute of Technology[d]
United States Army Airborne School[d]
Ranger School[d]
Fort Benning[d]
Дзейнасць:палітык, афіцэр
Веравызнанне:Іслам
Нараджэнне:9 верасня 1949(1949-09-09)[1] (68 гадоў)
Tremas[d], Arjosari[d], Pacitan[d], East Java[d], Інданезія
Жонка:Kristiani Herawati[d]
Дзеці:Агус Харымурці Юдаёна[d] і Эдзі Баскаро Юдаёна[d]
 
Сайт:presidenri.go.id
 
Аўтограф:Susilo Bambang Yudhoyono signature.svg
 
Узнагароды:

honoris causa[d]

honoris causa[d]

Adhi Makayasa[d]

Knight Grand Cross of the Order of the Bath Companion of the Order of Australia

ордэн «Зорка Рэспублікі Інданезіі»[d]

Bintang Mahaputra[d]

Order of the Crown of the Realm[d]

Q16585055?

Darjah Utama Temasek[d]

Сусіла Бамбанг Юдаёна (індан.: Susilo Bambang Yudhoyono); калька з англійскай Юдхаёна (9 верасня 1949 года) — інданезійскі палітык, генерал, выбраны прэзідэнтам Інданезіі ў 2004 годзе.

  • Біяграфія

Біяграфія

Сын афіцэра, у 1973 годзе скончыў Інданезійскую ваенную Акадэмію. Прымаў удзел у аперацыі акупацыі Інданезіяй Усходняга Тымора (1975 г.). У 80-х гадах праходзіў падрыхтоўку ў ЗША. З 1995 па 1996 г. быў кіраўніком інданезійскай назіральнай місіі ў Босніі і Герцагавіне, потым кіраваў ваеннай акругай Джакарты і ў паўднёвай Суматры. У 1997 годзе стаў кіраўніком аддзела спраў палітычных і грамадскіх Генеральнага Штаба. 1 мая 2000 года падаў у адстаўку.

У 2000 годзе папярэдні прэзідэнт Абдурахман Вахід даверыў яму кіраўніцтва міністэрства здабычы, а ў хуткім часе і міністэрства бяспекі. Як кіраўнік гэтага ключавога міністэрства Юдаёна атрымаў заданне дэпалітызацыі войска. У 2001 Вахід, пад пагрозай адстаўкі звярнуўся да Юдаёна з загадам увядзення ваеннага становішча, што дазволіла б прэзідэнту распусціць парламент і застацца пры ўладзе. Пасля адмовы Юдаёна быў зняты са свайго паста, але вярнуўся пры новым прэзідэнце краіны Мегаваці Сукарнапутры, якая заняла пасаду прэзідэнта пасля імпічменту Вахіда.

Пасля тэракта на Балі (2002 г.) праводзіў актыўныя дзеянні супраць тэрарыстаў і стаў адным з нешматлікіх інданезійскіх палітыкаў, якія вялі вайну з тэрарызмам.

У сакавіку 2004 генерал Юдаёна падаў у адстаўку з пасады міністра бяспекі і сканцэнтраваўся на прэзідэнцкай кампаніі. 20 верасня 2004 перамог у другім туры спадарыню Сукарнапутры і быў выбраны прэзідэнтам Інданезіі.

  1. Susilo Bambang Yudhoyono // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
іншыя мовы
беларуская (тарашкевіца)‎: Сусіла Бамбанг Юдхаёна
Bahasa Hulontalo: Susilo Bambang Yudhoyono
Bahasa Indonesia: Susilo Bambang Yudhoyono
Basa Banyumasan: Susilo Bambang Yudhoyono
Baso Minangkabau: Susilo Bambang Yudhoyono
srpskohrvatski / српскохрватски: Susilo Bambang Yudhoyono
Simple English: Susilo Bambang Yudhoyono
oʻzbekcha/ўзбекча: Susilo Bambang Yudhoyono
Tiếng Việt: Susilo Bambang Yudhoyono