Сто дзён

Вяртанне Напалеона Банапарта з Эльбы.


Рэвалюцыйныя і Напалеонаўскія войны
Napoleon Bonaparte logo.png 

1-я кааліцыя 2-я кааліцыя 3-я кааліцыя 4-я кааліцыя • Руска-турэцкая Англа-дацкая Англа-руская • Англа-турэцкая • Руска-шведская • Англа-шведская • Англа-іспанская • Неапалітанскія • Пірэнейскія • 5-я кааліцыя • Паход у Расію Сто дзён Венскі кангрэс

Сто дзён — час другога кіравання імператара Напалеона I у Францыі ( 20 сакавіка — 22 чэрвеня 1815 года) пасля яго ўцёкаў з вострава Эльба.

26 лютага 1815 года Напалеон з тысячай салдатаў эльбскага гарнізона бег з в. Эльба. Высадзіўшыся на поўдні Францыі, Напалеон хуткім маршам рушыў на Парыж, пакуль тым часам саюзнікі дзялілі Еўропу на Венскім кангрэсе. Людовік XVIII паслаў супраць Напалеона армію Нея, які, як толькі Напалеон прайграў і адрокся ад прастола, устаў на бок новага караля. Аднак Ней хутка далучыўся да Напалеона разам са шматлікай арміяй. Неўзабаве імператар увайшоў у Парыж, аднавіўшы сваю ўладу. Народ Францыі вітаў імператара, выкрыкваючы воклічы «Смерць Бурбонам». Саюзнікі былі агаломшаны. Тут жа была створана новая, Сёмая антынапалеонаўская кааліцыя. Напалеон увайшоў у Бельгію. Пачалася Бельгійская кампанія, якая і атрымала назву «Сто дзён». Пасля шэрагу бітваў гэтай кампаніі, якія прайшлі з пераменным поспехам ( Катр-Бра, Ліньі, Ваўр), армія Напалеона была канчаткова разгромлена ў бітве пры Ватэрлоа 18 чэрвеня 1815 года.

22 чэрвеня 1815 года Напалеон другі раз адрокся ад прастола ў Парыжы. Усе верныя Банапарту людзі пакінулі горад да 24 чэрвеня фактычна спыніўшы існаванне Першай імперыі. Сам Напалеон зразумеў безвыходнасць сітуацыі і праз некалькі тыдняў тулянняў здаўся ў палон англічанам. У палоне Напалеон цешыў сябе марамі пра тое, што яму ўдасца дамовіцца з англічанамі і ён дажыве жыццё ў невялікай сядзібе ў наваколлях Лондана, або пра тое, што яму ўдасца з'ехаць у ЗША. Аднак саюзнікі аднагалосным рашэннем адправілі Напалеона ў новую спасылку на востраў Святой Алены, дзе той і памёр у сваёй пасцелі ў 17:49 5 мая 1821 года.

Літаратура

іншыя мовы
العربية: المئة يوم
български: Стоте дни
brezhoneg: Kant-Devezh
čeština: Sto dnů
English: Hundred Days
Esperanto: Cent-Tagoj
español: Cien Días
euskara: Ehun Egunak
français: Cent-Jours
עברית: מאה הימים
magyar: Száz nap
Հայերեն: Հարյուր օր
Bahasa Indonesia: Seratus Hari
italiano: Cento giorni
日本語: 百日天下
ქართული: ასი დღე
한국어: 백일천하
मराठी: शंभर दिवस
Bahasa Melayu: Seratus Hari
Napulitano: Ciento juorne
русский: Сто дней
srpskohrvatski / српскохрватски: Sto dana
Simple English: Hundred Days
slovenčina: Sto dní
Türkçe: Yüz Gün
українська: Сто днів
中文: 百日皇朝
粵語: 百日皇朝