Старажытныя Алімпійскія гульні

GR-olympia-palaestra.jpg

Алімпійскія гульні (грэч.: Ολυμπιακοί αγώνες) — агульнагрэчаскія ўрачыстыя спаборніцтвы культавага характару ў гонар Зеўса Алімпійскага, якія праходзілі з 776 года да н.э. кожныя 4 гады ў горадзе Алімпія на беразе ракі Алфей (на Пелапанесе).

Алімпійскія спаборніцтвы былі сімвалам адзінства грэчаскіх гарадоў-дзяржаў і гулялі вялікую ролю ў развіцці культуры. Паводле падання, яшчэ да ўстанаўлення Алімпійскіх спаборніцтваў тут адбываліся пахавальныя гульні ў гонар Пелопа. Заснавальнікам Алімпійскіх гульняў лічыўся Геракл, які аднавіў гульні ў гонар Пелопа, прысвяціўшы іх Зеўсу. Алімпійскія гульні аднаўляліся і ўпарадкоўваліся некалькі разоў.

іншыя мовы
한국어: 고대 올림픽
srpskohrvatski / српскохрватски: Drevne Olimpijske igre
Simple English: Ancient Olympic Games