Сталіца

Сталіца — галоўны горад дзяржавы, адміністрацыйна-палітычны цэнтр краіны, у якім, як правіла, размяшчаюцца вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання, вышэйшыя судовыя, кантрольныя і іншыя ўстановы. У асобных выпадках некаторыя з гэтых структур могуць размяшчацца ў іншых гарадах дзяржавы. Сталіца звычайна з'яўляецца і эканамічным, навуковым, культурным цэнтрам краіны, але ў некаторых краінах склалася поліцэнтрычная сістэма кіравання рознымі сферамі жыцця народа: так у ЗША палітычны цэнтр — Вашынгтон, эканамічны — Нью-Ёрк, адукацыйны — Бостан і г.д.

Сталіца можа выдзяляцца ў самастойную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку (Вена, Аўстрыя; Берлін, ФРГ; Масква, Расія; Пекін, КНР, а таксама Мінск, Беларусь), часам з асобым рэжымам кіравання (так, амерыканская сталіца Вашынгтон утварае федэральную акругу, якая не ўваходзіць ні ў адзін штат).

Некаторыя дзяржавы на пачатку сваёй гісторыі не мелі сталіц. Напрыклад у Венгрыі, Эстэргам, традыцыйнае месца каранацыі венгерскіх валадароў пачынаючы з Іштвана I, быў толькі адной з многіх каралеўскіх рэзідэнцый, а Буда была абвешчана сталіцай ў 14 ст. У Іспаніі працяглы час таксама сталіцы не было, Бургас быў толькі месцам каранацыі кастысльска-ліёнскіх каралёў, двор вандраваў па краіне, часцей за ўсё спыняючыся ў Вальядалідзе, Мадрыд быў абвешчаны сталіцай ў 1561 годзе. Сталіцы знаходзіліся там дзе быў валадар дзяржавы і вандравалі па і краіне разам з ім і яго дваром. Прыкладна так, верагодна, было на пачатковым этапе існавання ВКЛ да даго часу пакуль Гедзімін не абвясціў сталіцай Вільню.

Акрамя сталіц, якія набылі свой статус у працэсе гістарычнага развіцця, існуюць гарады, спецыяльна пабудаваныя для выканання сталічных функцый (Канбера, Аўстралія; Бразілія, Бразілія; Ісламабад, Пакістан; Астана, Казахстан і інш.). У некаторых краінах пры існаванні афіцыйнай сталіцы фактычна ёй з'яўляецца іншы горад (у Балівіі Ла-Пас замест Сукрэ; у Нідэрландах Гаага замест Амстэрдама; у Расіі, у сувязі з пераводам Канстытуцыйнага Суда ў Санкт-Пецярбург, апошні будзе выконваць частку сталічных функцый). У некаторых краінах (Ватыкан, Науру) афіцыйна вызначанай сталіцы няма.

Распаўсюджанай практыкай з'яўляецца перанос сталіцы, выкліканы часцей за ўсё перанаселенасцю і гіпертрафіраваным дамінаваннем сталічнага горада над астатняй краінай, альбо яго нявыгадным геаграфічным размяшчэннем, альбо з прычыны наяўнасці прамой ваеннай пагрозы сталіцы, альбо для паскарэння развіцця тэрыторый, дзе ствараецца новая сталіца, альбо для вызвалення ад старых традыцый грамадскага жыцця і дзяржаўнага кіравання.

За апошняе дзесяцігоддзе былі перанесены сталіцы КазахстанаАлматы ў Астану, 1997), М'янмыЯнгона (Рангуна) ў Найп'іда, 2005), МалайзііКуала-Лумпура ў Путраджаю, 2005), ПалауКорар у Мелекеок, 2006). Да канца 2007 павінна пачацца будаўніцтва новай сталіцы Паўднёвай Карэі ў 160 км ад Сеула ў правінцыі Чхунчхон-Пукто, што дазволіць аднесці месцазнаходжанне паўднёвакарэйскага кіраўніцтва ад патэнцыйна небяспечнай лініі міжкарэйскага размежавання па 38-й паралелі. Пераезд урадавых устаноў Паўднёвай Карэі прызначаны на 2012.

Перанос сталіцы можа быць часовым, з-за акупацыі ці пагрозы акупацыі існуючай сталіцы (так, Каўнас быў сталіцай Літвы падчас польскай акупацыі Вільнюса ў міжваенны перыяд; Куйбышаў часткова выконваў функцыі адміністрацыйнай і дыпламатычнай сталіцы СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны) альбо пры немагчымасці знаходжання сталіцы ў пэўным месцы па іншых прычынах (Назрань заставалася адміністрацыйным цэнтрам Інгушэціі на час будаўніцтва горада Магас, абвешчанага сталіцай пры ўтварэнні рэспублікі; Тайвань лічыць Тайбэй часовай усекітайскай сталіцай замест Пекіна).

Самай маленькай сталіцай свету лічыцца горад Адамстаўн.

Сталіцы Беларусі

Згодна арт. 20 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, сталіцай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца горад Мінск. Статус Мінска вызначаецца законам «Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь — горада Мінска» ад 12 ліпеня 2000 № 410-З.

Гістарычна першымі сталіцамі на нашых землях былі цэнтры старажытных княстваў — Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Клецк, Навагрудак і інш. Этымалагічна тэрмін «сталіца» паходзіць ад абазначэння месца, дзе знаходзіўся «сталец» або «стол» («прастол») князя.

У пазнейшыя часы, сталіцамі на тэрыторыі Беларусі былі цэнтры тых дзяржаў і міждзяржаўных утварэнняў, у якія гэтая тэрыторыя ўваходзіла — Вільня, Варшава, Масква. Асобныя сталічныя функцыі (месца правядзення Соймаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай і інш.) выконвалі Брэст, Гродна, Навагрудак, Мінск.

Са жніўня 1915 па люты 1918 года ў Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага войскамі Расіі — фактычна — «ваенная сталіца» імперыі.

Пасля рэвалюцыі, з прыходам Савецкай улады на частцы беларускіх зямель утвараецца БССР з цэнтрам у Смаленску. З 8 студзеня 1919 года сталіца БССР перанесена ў Мінск. Незадоўга да гэтага, з сакавіка да снежня 1918 года ў Мінску знаходзілася кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі, частка якога, знаходзячыся пазней у эміграцыі, прызнала на Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 года Мінск адзіным цэнтрам адраджэння Беларусі.

У 1938—1939 гадах распрацоўваўся праект пераносу сталіцы Беларусі ў Магілёў на падставе таго, што Мінск знаходзіўся толькі ў 30 км ад дзяржаўнай мяжы, аднак у верасні 1939 года пасля уз'яднання заходнебеларускіх зямель з усходнебеларускімі неабходнасць у пераносе сталіцы адпала.

З распадам СССР Мінск становіцца сталіцай незалежнай і суверэннай Рэспублікі Беларусь. З 1993 годзе ў Мінску размяшчаецца Выканаўчы сакратарыят СНД, горад становіцца свайго роду «сталіцай» постсавецкай прасторы.

іншыя мовы
Afrikaans: Hoofstad
Alemannisch: Hauptstadt
አማርኛ: ዋና ከተማ
Ænglisc: Hēafodstōl
العربية: عاصمة
ܐܪܡܝܐ: ܐܪܫܟܝܬܐ
مصرى: عاصمه
azərbaycanca: Paytaxt
تۆرکجه: باشکند
башҡортса: Баш ҡала
Boarisch: Haptstod
žemaitėška: Suostėnė
Bikol Central: Kapitolyo
беларуская (тарашкевіца)‎: Сталіца
български: Столица
भोजपुरी: राजधानी
Bislama: Kapitol
Bahasa Banjar: Indung banua
বাংলা: রাজধানী
বিষ্ণুপ্রিয়া মণিপুরী: রাজধানী
brezhoneg: Kêr-benn
bosanski: Glavni grad
буряад: Ниислэл
català: Capital
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Siū-dŭ
нохчийн: Коьрта гӀала
Cebuano: Kapital
کوردی: پایتەخت
qırımtatarca: Paytaht
čeština: Hlavní město
kaszëbsczi: Stolëca
словѣньскъ / ⰔⰎⰑⰂⰡⰐⰠⰔⰍⰟ: Стольнъ градъ
Чӑвашла: Тĕп хула
Cymraeg: Prifddinas
dansk: Hovedstad
Deutsch: Hauptstadt
Zazaki: Paytext
dolnoserbski: Stolica
ދިވެހިބަސް: ވެރިރަށް
Ελληνικά: Πρωτεύουσα
English: Capital city
Esperanto: Ĉefurbo
eesti: Pealinn
فارسی: پایتخت
Võro: Pääliin
føroyskt: Høvuðsstaður
français: Capitale
furlan: Capitâl
Frysk: Haadstêd
Gàidhlig: Prìomh-bhaile
galego: Capital
Avañe'ẽ: Tavusu
ગુજરાતી: રાજધાની
客家語/Hak-kâ-ngî: Sú-tû
Hawaiʻi: Kapikala
עברית: עיר בירה
हिन्दी: राजधानी
Fiji Hindi: Capital
hrvatski: Glavni grad
hornjoserbsce: Stolica
Kreyòl ayisyen: Kapital
magyar: Főváros
հայերեն: Մայրաքաղաք
interlingua: Capital
Bahasa Indonesia: Ibu kota
Ilokano: Kapitolio
ГӀалгӀай: Наьна-гIала
íslenska: Höfuðborg
日本語: 首都
Basa Jawa: Kutha krajan
ქართული: დედაქალაქი
Qaraqalpaqsha: Paytaxt
Taqbaylit: Tamanaɣt
қазақша: Елорда
ಕನ್ನಡ: ರಾಜಧಾನಿ
한국어: 수도
Перем Коми: Канкар
къарачай-малкъар: Ара шахар
kurdî: Paytext
коми: Юркар
kernowek: Penncita
Кыргызча: Борбор шаар
Latina: Caput (urbs)
Lëtzebuergesch: Haaptstad
Limburgs: Houfsjtad
lumbaart: Capitala
lingála: Mbóka-mokonzi
lietuvių: Sostinė
latviešu: Galvaspilsēta
मैथिली: राजधानी
Basa Banyumasan: Ibukota
Malagasy: Renivohitra
олык марий: Рӱдола
Māori: Tāone matua
Baso Minangkabau: Ibukota
македонски: Главен град
മലയാളം: തലസ്ഥാനം
монгол: Нийслэл хот
मराठी: राजधानी
Bahasa Melayu: Ibu negara
Mirandés: Capital
မြန်မာဘာသာ: မြို့တော်
مازِرونی: نیشتنگاء
Nāhuatl: Tēcuacān
Napulitano: Capitale (città)
Plattdüütsch: Hööftstadt
Nedersaksies: Heufdstad
नेपाली: राजधानी
Nederlands: Hoofdstad
norsk nynorsk: Hovudstad
norsk: Hovedstad
Novial: Chef-urbe
Nouormand: Capitale
Sesotho sa Leboa: Toropokgolo
occitan: Capitala
ਪੰਜਾਬੀ: ਰਾਜਧਾਨੀ
Papiamentu: Kapital
Deitsch: Haaptschtadt
Norfuk / Pitkern: Kapitel citii
polski: Stolica
پنجابی: راجگڑھ
Ποντιακά: Πρωτεύουσα
português: Capital
Runa Simi: Uma llaqta
rumantsch: Chapitala
română: Capitală
tarandíne: Capitale, cetate
русский: Столица
русиньскый: Головне місто
Kinyarwanda: Umurwa
саха тыла: Киин куорат
sardu: Capitale
sicilianu: Capitali
davvisámegiella: Oaivegávpot
srpskohrvatski / српскохрватски: Glavni grad
සිංහල: අගනුවර
Simple English: Capital city
slovenčina: Hlavné mesto
slovenščina: Glavno mesto
Gagana Samoa: Laumua
Soomaaliga: Magaalo madax
shqip: Kryeqyteti
српски / srpski: Главни град
Sranantongo: Mamafoto
Seeltersk: Haudstääd
Basa Sunda: Puseur dayeuh
svenska: Huvudstad
Kiswahili: Mji mkuu
ślůnski: Stolica
தமிழ்: தலைநகரம்
తెలుగు: రాజధాని
тоҷикӣ: Пойтахт
Türkmençe: Paýtagt
Tagalog: Kabisera
Tok Pisin: Kapitol
Türkçe: Başkent
татарча/tatarça: Башкала
удмурт: Шоркар
українська: Столиця
oʻzbekcha/ўзбекча: Poytaxt
vèneto: Cavedal
vepsän kel’: Pälidn
Tiếng Việt: Thủ đô
West-Vlams: Hoofdstad
Volapük: Cifazif
吴语: 首都
хальмг: Хотл балһсн
isiXhosa: IKomkhulu
მარგალური: ნანანოღა
ייִדיש: הויפטשטאט
Yorùbá: Olúìlú
Vahcuengh: Soujduh
Zeêuws: Oôdstad
中文: 首都
文言:
Bân-lâm-gú: Siú-to͘
粵語: 首都
isiZulu: IsiQongo