Стакгольм

Горад
Стакгольм
Stockholm
СцягГерб
Сцяг
Герб
Stockholm lead image.jpg
Краіна
Лен
Каардынаты
Кіраўнік
Стэн Нордын
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Агнафіт
Плошча
188 км²
Вышыня цэнтра
102 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
861 010 чалавек (2011)
Шчыльнасць
4,160 чал./км²
Агламерацыя
2 084 526 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
08
Афіцыйны сайт
stockholm.se
(шведск.) (англ.) 
Гарады-пабрацімы
Стакгольм на карце Швецыі
Стакгольм (Швецыя)
Стакгольм

Стакго́льм (шведск.: Stockholm ; шведскае вымаўленнеˈstɔkːˈhɔlm, ˈstɔkːˈɔlm, ˈstɔkːɔlm[2]) — сталіца і найбуйнейшы горад Швецыі. Размешчаны на ўсходзе краіны, паміж возерам Меларэн і Балтыйскім морам. Гістарычна істотным аказалася геаграфічнае размяшчэнне горада на 14 астравах паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Швецыі.

Стакгольм з'яўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам Швецыі. Тут знаходзяцца галоўная рэзідэнцыя шведскага караля, шведскага ўрада і парламента. У горадзе пражывае каля 22 % насельніцтва краіны. У 2008 годзе амерыканскі часопіс Foreign Policy склаў спіс гарадоў, якія іграюць найбольш значную ролю ў міжнародных інтэграцыйных адносінах, — «Global Cities Index» — у якім Стакгольм займаў 24-е месца ў свеце, 10-е ў Еўропе і першае ў Скандынавіі[3]. Размешчаны на радзе астравоў, горад вядомы сваёй прыгажосцю, выдатнай архітэктурай і шматлікімі паркамі[4]. Гэтыя і іншыя фактары далі падставу назваць Стакгольм «Паўночнай Венецыяй»[5] і «Каралевай Меларэна».

У горадзе знаходзіцца вялікая колькасць музеяў, шэраг тэатраў і вышэйшых навучальных устаноў. Тут праводзяцца шматлікія фестывалі і спартыўныя спаборніцтвы як нацыянальнага, так і міжнароднага ўзроўню. Стакгольм — другі пасля Капенгагена горад Скандынавіі па колькасці наведвальнікаў (каля 1 млн турыстаў штогод).

На гербе Стакгольма адлюстрован заступнік горада Эрык IX Святы.

Гісторыя

Ад Ледніковага перыяду да XII стагоддзя

Месца сучаснага Стакгольма ў 3000 годзе да н.э.
Узровень мора на месцы сучаснага Стакгольма ў мінулыя эпохі.

18 000 гадоў назад ляднік на тэрыторыі Еўропы пачаў таяць, і прыкладна 11 500 гадоў назад яго мяжой становіцца, між іншым, месца, дзе цяпер знаходзіцца Стакгольм[6]. На працягу наступнага тысячагоддзя гэта месца заставалася дном мора. Прыкладна ў той самы час пачынаецца працэс гляцыяізастазіі (узняцця сушы), які працягваецца дагэтуль (з хуткасцю 3,8 мм у год у раёне Стакгольма)[7]. Мяркуецца, што чалавек на тэрыторыі сучаснага Вялікага Стакгольма з'явіўся ў эпоху мезаліту, каля 6 000 гадоў да н.э. (да гэтага часу адносіцца стаянка, знойдзеная на тэрыторыі Гудынгэ)[8].

З сярэдзіны жалезнага веку і да часоў вікінгаў (5001100 гады н.э.) узровень мора быў прыкладна на 5 м вышэйшым за сучасны. У часы вікінгаў у раёне возера Меларэн ужо ўзніклі гарады Бірка і Сігтуна. На тэрыторыі сучаснага Стакгольма таксама існавалі невялічкія населеныя пункты — найчасцей гэта былі хутарападобныя пасяленні, аднак мяркуецца, што сярод іх была і больш буйная вёска — Агнефіт, якая імаверна, дала пачатак Стакгольму[9]. Знаходзілася яна ў цэнтры сучаснага Стакгольма: альбо на востраве Рыдархольмен, альбо на Стадсхольмене.

XIII—XV стагоддзі

Стакгольм упершыню згадваецца ў двух дакументах 1252 года: першы датуецца ліпенем, другі — 19 жніўня. Гэта адзіныя на цяперашні момант крыніцы, якія дакладна пазначаюць дату афіцыйнага заснавання горада. Зрэшты, у хроніцы Вісбю Стакгольм згадваецца яшчэ раней — у 1187 годзе. Аднак гэтыя звесткі выклікаюць сумненні сярод гісторыкаў, бо першы подпіс на гэтым дакуменце датуецца толькі 1410 годам.[10]. Між іншым, існуе і іншая, легендарная дата, паводле якой Стакгольм быў заснаваны ў сярэдзіне XIII стагоддзя Ярлам Біргерам як умацаванае паcелішча пры ўваходзе з Балтыйскага мора ў возера Меларэн для абароны гандлёвых гарадоў ад замежных захопнікаў.

Вялікая плошча (Стурторгет) у Старым горадзе

Ужо ў канцы 1250-х гадоў стакгольмцы заключылі гандлёвае пагадненне з Любекам, а ў 1261 — з Гамбургам, што значна паўплывала на яго развіццё як гандлёвага горада ў другой палове XIIIXIV стагоддзях[11]. У пачатку XV стагоддзя насельніцтва Стакгольма складала каля 5 тысяч чалавек, у ім пражывалі шведы, фіны і немцы. Апошнія мелі значны ўплыў на жыццё горада: у прыватнасці, існаваў закон, згодна з якім палову членаў гарадской рады павінны складаць немцы, а палову — шведы[12]. У гэты час Стакгольм становіцца важным гандлёвым цэнтрам Ганзы: горад імпартуе соль, спецыі, піва, віно, вопратку, зброю. На экспарт ішлі жалеза і медзь з Бергслагена, вэнджаная рыба, масла, скуры.

1 мая 1436 года Стакгольм атрымаў гарадскія прывілеі — гэту дату прынята лічыць пачаткам гісторыі Стакгольма ў якасці сталіцы Швецыі[13]. Вынікам дацкага панавання, пад якім Стакгольм, як і ўся Швецыя, аказаўся пасля Кальмарскай уніі стала Бітва пры Брункебергу, якая адбылася 10 кастрычніка 1471 года, і скончылася перамогай шведаў.

XVI—XVII стагоддзі

У пачатку XVI стагоддзя яшчэ большае значэнне сярод жыхароў горада набывае нямецкая мова (ніжненямецкія дыялекты). У 1520 годзе Швецыя зноў была захоплена датчанамі на чале з Крысціянам II. Абарону Стакгольма трымала ўдава Стэна Стурэ Малодшага Крысціна Нільсдотэр (Юленшэрна). Крысціян II не хацеў доўгай аблогі і вырашыў атакаваць. 7 верасня 1520 Стакгольмскі замак быў пакінуты датчанам, а 4 лістапада Крысціян II каранаваўся шведскім каралём. Ужо 8 лістапада 1520 года шэраг удзельнікаў супраціўлення (кіраўнікі горада, прадстаўнікі дваранства, два біскупы) былі забіты у час так званай Стакгольмскай крывавай лазні[14]. Аднак ужо летам 1523 года Густаў Ваза, які раней падняў у правінцыі Даларна паўстанне супраць дацкага панавання, вызваліў Стакгольм. Пасля прыходу да ўлады, Густаў Ваза ўзяў курс на стварэнне моцнай цэнтралізаванай улады, цэнтрам якой стаў Стакгольм. У гэты час насельніцтва горада пачало расці і ў 1600 годзе складала каля 9 000 жыхароў[15].

Стакгольмскі замак Трэ Крунур у 1661 годзе. З малюнка нідэрландскага мастака Говерта Кампхёйзена.

У лістападзе 1592 года памірае шведскі кароль Юхан III. Яго сын, кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза цяпер меў права спадчыны на шведскі прастол[16]. Атрымаўшы дазвол сойма наведаць Швецыю, Жыгімонт прыбыў у верасні Стакгольм, і ўжо ў лютым 1594 года стаў каралём Швецыі (яго каранацыя адбылася ў Упсальскім саборы). Аднак палітыка караля-каталіка незадавальняла шведскую эліту, якая прытрымлівалася лютэранскага веравызнання, у выніку чаго ўжо праз год уладу ў Швецыі захапіў суродзіч Жыгімонта — сын Густава Вазы і брат Юхана III, герцаг Карл. У 1604 годзе ён афіцыйна стаў каралём Швецыі. Гэтыя падзеі паклалі пачатак Першай Паўночнай вайне, альбо Бітве за Інфлянты — шматгадоваму ваеннаму канфлікту паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй.[17] Гэты канфлікт выявіў сур'ёзныя разыходжанні паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай і прывёў да сепаратнага дагавора ВКЛ са Швецыяй, падпісанага ў 1627 годзе, які пазбаўляў юрыдычнай сілы Люблінскую унію.[18] У гэты час Стакгольм становіцца сталіцай магутнай імперыі, якая ўключала ў сябе тэрыторыю сучасных Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі, частак Латвіі, Польшчы, Расіі, Германіі і Нарвегіі[19]. Нягледзячы на войны ( Першая Паўночная вайна, Трыццацігадовая вайна) і на Вялікі пажар 1625 года, з 1610 да 1680 года колькасць насельніцтва Стакгольма павялічылася ў 6 разоў.[20] 17 чэрвеня (27 па новым стылі) 1682 года ў Стакгольмскім замку Трэ Крунур (даслоўна «Тры кароны») нарадзіўся будучы кароль Швецыі Карл XII — чалавек, які пакінуў след у гісторыі рада еўрапейскіх краін, у тым ліку Беларусі. Шмат падзей пабачыў Стакгольм у 1697 годзе: 5 красавіка памёр кароль Карл XI, 7 мая згарэў стары замак (пазней, на тым месцы быў пабудаваны новы замак), а 14 снежня ў Стакгольмскім саборы каранаваўся сын Карла XI — пятнаццацігадовы Карл XII.

Краявід Старога горада з альбома гравюр Швецыя старажытная і сучасная (XVII стагоддзе).
Краявід Старога горада з альбома гравюр Швецыя старажытная і сучасная (XVII стагоддзе).


XVIII—XIX стагоддзі

У 1700 годзе пачалася Вялікая Паўночная вайна: сярод краін, якія яе пачалі, выступіўшы супраць Швецыі, была і Рэч Паспалітая. Аднак частка вялікалітоўскай шляхты на чале з Сапегамі падтрымала шведаў. У сакавіку 1702 года Казімір Ян Сапега і Карл XII дамовіліся аб ваенным саюзе, а ў кастрычніку 1703 года Казімір Сапега выдаў маніфест, згодна з якім перадаў усе свае маёнткі пад шведскі пратэктарат і прыняў шведскае падданства. Тэкст гэтага маніфеста быў надрукаваны ў Стакгольме 3 лістапада 1703 года[21]. За гэта Сапегі былі канчаткова пазбаўленыя ўсіх пасад.

Саму шведскую сталіцу Вялікая Паўночная вайна даволі доўга не закранала. Аднак на яе заканчэнні, у 1719 годзе, калі ўсё ўсходнешведскае ўзбярэжжа цярпела ад расійскіх нападаў, пагроза навісла і над Стакгольмам. У пачатку жніўня расіяне атакавалі абаронцаў горада, на чале якіх стаяў Бальтзар фон Дальхайм. Колькасная перавага была за расіянамі, сітуацыя для шведаў была ўжо вельмі сур'ёзнай, аднак дзякуючы Сёдэрманландскаму палку Рутгера Фукса, які своечасова прыйшоў на дапамогу, яны ўсё ж здолелі адкінуць ворага і адстаяць горад[22].

У XVIII стагоддзі Стакгольм становіцца значным індустрыяльным цэнтрам[23]. У гэты перыяд цэнтр горада знаходзіцца ў раёне Нармальм (шведск.: Norrmalm). Але XVIII стагоддзе — гэта яшчэ і Век Асветніцтва і Век Волі. Імкненне да сістэматызацыі — тыповая для гэтага часу з'ява — знайшло адлюстраванне, у прыватнасці, у зробленай у 17311733 гадах картографам Петрусам Тылаусам карце Стакгольма, на якой былі пазначаныя не толькі вуліцы і плошчы, але і назвы гарадскіх кварталаў, аптэкі і школы[24]. У час кіравання караля Густава III (1771—1792) Стакгольм становіцца значным культурным цэнтрам: у ім, між іншым, былі заснаваныя Музычная Акадэмія, Акадэмія мастацтваў (малявання і скульптуры), Шведскі тэатр, Опера Густава III, Каралеўскі балет, Шведская Акадэмія і іншыя.

Дамы, пабудаваныя ў 1880-х гг. у Стакгольмскім раёне Эстэрмальм.

Першая палова XIX стагоддзя была перыядам стагнацыі горада і Швецыі ў цэлым. У гэты час актуальнымі праблемамі былі галеча, голад, хваробы. Акрамя таго, многія сяляне імкнуліся перасяліцца ў сталіцу ў пошуках лепшага жыцця: насельніцтва горада расло, адчуваўся недахоп жылля. Вельмі кепскай была санітарная сітуацыя. Сярэдняя працягласць жыцця была ўсяго 20 гадоў для мужчын і 26 гадоў для жанчын[25]. Але пачынаючы з 1860-х гадоў, горад перажывае сапраўдны бум: ствараюцца новыя працоўныя месцы, прыцягваецца капітал, павялічваецца колькасць насельніцтва (136 000 у 1870 годзе[26], 246 000 чалавек у 1890 годзе)[27]. Яшчэ ў 1853 годзе ў горадзе з'явіўся першы вулічны газавы ліхтар, у 1861 — першая помпавая і першая электрастанцыі, а таксама чыгунка і грамадскі транспарт: конныя трамваі і аўтобусы. У 1880—1890-я гады вырас новы раён горада — Эстэрмальм, дзе будаваліся каменныя дамы́ для заможных класаў грамадства. У 1890-я гады Стакгольм ужо меў найбольшую, у параўнанні з іншымі буйнымі гарадамі свету, колькасць тэлефонаў[28].

XX і XXI стагоддзі

Пачатак XX стагоддзя — час пратэстаў працоўных і шматлікіх стачак, найбольш значнай з якіх была т.зв. Вялікая стачка 1909 года. У 1912 Стакгольм прымаў V Летнія Алімпійскія гульні. Горад працягваў расці, дасягнуўшы ў 1920 годзе колькасці насельніцтва ў 420 000 чалавек, што адлюстравалася на катастрафічным недахопе жылля[29]. Гэта прывяло да ўзнікнення Руху за ўласнае жыллё, мэтай якога было забяспечванне сямей рабочых уласнымі, хай і невялікімі па памерах, хатамі. У 1923 годзе, да 400-га юбілею ўзяцця Стакгольма Густавам Вазам была пабудавана Стакгольмская ратуша — сучасны сімвал горада.

У цэнтры Стакгольма ў дзень пераходу Швецыі на правабаковы рух 3 верасня 1967

У 1930 годзе ў Стакгольме праводзілася Шведская нацыянальная выстаўка архітэктуры і мастацтва, якая стала штуршком для папулярызацыі функцыяналізму. У гэты час праводзіцца сацыяльная палітыка, развіваецца інфраструктура, будуецца жыллё, уводзіцца цэнтралізаванае ацяпленне. У 1940 годзе колькасць насельніцтва Стакгольма дасягнула 590 000 чалавек. Падчас Другой сусветнай вайны адчуваўся недахоп бензіну, а ў незвычайна халодную зіму 19411942 гадоў — яшчэ і харчавання. 22 лютага 1944 года савецкая авіяцыя скінула на горад тры бомбы: ці была гэта памылка, застаецца невядома[30].

У 1950—1970 гадах, згодна з новым планам развіцця горада, частка старых раёнаў была знесена, а на іх месцы ўзніклі новыя канторы і гандлёвыя цэнтры. У 1950 годзе ўводзіцца ў эксплуатацыю першая частка Стакгольмскага метро, з 1960-х гадоў пачынаюць хутка расці прадмесці. З верасня 1967 года Швецыя перайшла на левабаковы рух, у сувязі з чым трамвайны рух у цэнтры горада быў скасаваны. 28 лютага 1986 года ў цэнтры Стакгольма быў забіты прэм'ер-міністр Швецыі Улаф Пальмэ.

У XXI стагоддзі быў распрацаваны новы план развіцця горада, адаптаваны да хуткага яго росту. 3 студзеня 2006 года была ўведзена гэтак званая «Стакгольмская спроба» — увесці падаткі на аўтамабільны транспарт у цэнтры шведскай сталіцы з адначасовым павелічэннем колькасці грамадскага транспарту з мэтай паляпшэння экалогіі горада. Пасля рэферэндума верасня 2006 года гэтыя правілы сталі пастаяннымі з 1 жніўня 2007 года. У 2010 годзе Стакгольм стаў першай Экалагічнай сталіцай Еўропы.

іншыя мовы
Аҧсшәа: Стоқҳольм
Acèh: Stockholm
Afrikaans: Stockholm
Akan: Stockholm
Alemannisch: Stockholm
አማርኛ: ስቶኮልም
aragonés: Estocolmo
Ænglisc: Stoccholm
العربية: ستوكهولم
ܐܪܡܝܐ: ܣܛܘܩܗܘܠܡ
asturianu: Estocolmu
Aymar aru: Stockholm
azərbaycanca: Stokholm
تۆرکجه: استکهلم
башҡортса: Стокгольм
Boarisch: Stockholm
žemaitėška: Stuokhuolms
Bikol Central: Stockholm
беларуская (тарашкевіца)‎: Стакгольм
български: Стокхолм
Bislama: Stockholm
bamanankan: Stokolm
বাংলা: স্টকহোম
brezhoneg: Stockholm
bosanski: Stockholm
буряад: Стокһольм
català: Estocolm
Chavacano de Zamboanga: Estocolmo
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Stockholm
нохчийн: Стокгольм
Cebuano: Estokolmo
ᏣᎳᎩ: ᏍᏔᎧᎰᎻ
کوردی: ستۆکھۆڵم
corsu: Stoccolma
čeština: Stockholm
kaszëbsczi: Sztokhòlm
словѣньскъ / ⰔⰎⰑⰂⰡⰐⰠⰔⰍⰟ: Стоколмъ
Чӑвашла: Стокгольм
Cymraeg: Stockholm
dansk: Stockholm
Deutsch: Stockholm
Zazaki: Stokholm
dolnoserbski: Stockholm
डोटेली: स्टकहोम
eʋegbe: Stockholm
Ελληνικά: Στοκχόλμη
emiliàn e rumagnòl: Stucólma
English: Stockholm
Esperanto: Stokholmo
español: Estocolmo
eesti: Stockholm
euskara: Stockholm
estremeñu: Estocolmu
فارسی: استکهلم
suomi: Tukholma
Võro: Stokholm
føroyskt: Stokkhólmur
français: Stockholm
arpetan: Stockholm
Nordfriisk: Stockholm
Frysk: Stokholm
Gaeilge: Stócólm
Gagauz: Stockholm
Gàidhlig: Stockholm
galego: Estocolmo
Avañe'ẽ: Etohom
Gaelg: Stockholm
Hausa: Stockholm
客家語/Hak-kâ-ngî: Stockholm
Hawaiʻi: Kekokehome
עברית: סטוקהולם
हिन्दी: स्टॉकहोम
Fiji Hindi: Stockholm
hrvatski: Stockholm
hornjoserbsce: Stockholm
Kreyòl ayisyen: Stokolm
magyar: Stockholm
Հայերեն: Ստոկհոլմ
interlingua: Stockholm
Bahasa Indonesia: Stockholm
Interlingue: Stockholm
Igbo: Stockholm
Ilokano: Stockholm
íslenska: Stokkhólmur
italiano: Stoccolma
ᐃᓄᒃᑎᑐᑦ/inuktitut: ᔅᑑᒃᓱᓪᒻ
Patois: Stakuom
Basa Jawa: Stockholm
ქართული: სტოკჰოლმი
Taqbaylit: Stukulm
Адыгэбзэ: Стокголм
Kabɩyɛ: Stɔkhɔlm
Kongo: Stockholm
қазақша: Стокгольм
kalaallisut: Stockholm
한국어: 스톡홀름
Перем Коми: Стёколна
kurdî: Stokholm
kernowek: Stockholm
Кыргызча: Стокгольм
Latina: Holmia
Ladino: Estokolma
Lëtzebuergesch: Stockholm
Limburgs: Stockholm
Ligure: Stoccolma
lumbaart: Stuculma
lingála: Stockholm
لۊری شومالی: ئستوکھولم
lietuvių: Stokholmas
latviešu: Stokholma
मैथिली: स्टकहोम
мокшень: Стокольма
Malagasy: Stockholm
олык марий: Стокгольм
Māori: Stockholm
Baso Minangkabau: Stockholm
македонски: Стокхолм
монгол: Стокхольм
मराठी: स्टॉकहोम
кырык мары: Стокгольм
Bahasa Melayu: Stockholm
Malti: Stokkolma
မြန်မာဘာသာ: စတော့ဟုမ်းမြို့
مازِرونی: استکهلم
Dorerin Naoero: Stockholm
Nāhuatl: Estocolmo
Plattdüütsch: Stockholm
Nedersaksies: Stockholm
नेपाली: स्टकहोम
नेपाल भाषा: स्तकहोम
Nederlands: Stockholm
norsk nynorsk: Stockholm
norsk: Stockholm
Nouormand: Stockholm
occitan: Estocòlme
Livvinkarjala: Stokgol'mu
ਪੰਜਾਬੀ: ਸਟਾਕਹੋਮ
Papiamentu: Stockholm
Picard: Stockholm
Norfuk / Pitkern: Stockholm
polski: Sztokholm
Piemontèis: Stocòlma
پنجابی: سٹاکہوم
português: Estocolmo
Runa Simi: Stockholm
rumantsch: Stockholm
română: Stockholm
armãneashti: Stockholm
tarandíne: Stoccolme
русский: Стокгольм
русиньскый: Штокголм
саха тыла: Стокhольм
sardu: Stoccolma
sicilianu: Stoccolma
Scots: Stockholm
davvisámegiella: Stockholbma
Sängö: Stockholm
srpskohrvatski / српскохрватски: Stockholm
Simple English: Stockholm
slovenčina: Štokholm
slovenščina: Stockholm
chiShona: Stockholm
Soomaaliga: Stockholm
shqip: Stokholmi
српски / srpski: Стокхолм
Sranantongo: Stockholm
Seeltersk: Stockholm
Basa Sunda: Stockholm
svenska: Stockholm
Kiswahili: Stockholm
ślůnski: Sztokholm
tetun: Estokolmu
тоҷикӣ: Стокҳолм
Türkmençe: Stokgolm
Tagalog: Estokolmo
Tok Pisin: Stockholm
Türkçe: Stockholm
татарча/tatarça: Стокһольм
reo tahiti: Stockolm
удмурт: Стокгольм
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: Stokgolm
українська: Стокгольм
oʻzbekcha/ўзбекча: Stokgolm
vèneto: Stocólma
vepsän kel’: Stokhol'm
Tiếng Việt: Stockholm
West-Vlams: Stockholm
Volapük: Stockholm
walon: Stocom
Winaray: Estokolmo
Wolof: Stokolm
მარგალური: სტოკჰოლმი
ייִדיש: שטאקהאלם
Yorùbá: Stockholm
Zeêuws: Stockholm
Bân-lâm-gú: Stockholm
isiZulu: IStokholmu