Сонца

Сонца
Зорка
Sun920607.jpg
Назіральныя даныя
( Эпоха J2000.0)
Адлегласць

149,6×106 км [1] (8,31 светлавых хвілін) 1 а. в.

Бачная зорная велічыня (V)

−26,74m [1]

Астраметрыя
Абсалютная зорная велічыня (V)

4,83m [1]

Характарыстыкі
Спектральны клас

G2V

Фізічныя характарыстыкі
Маса

1,9891×1030 кг
(332 982 мас Зямлі) [1]  M

Радыус

6,9551×108 м [2]  R

Тэмпература

5778 К [1]  K

Сонца (астр.☉) — адзіная зорка Сонечнай сістэмы.

Дыяметр Сонца роўны 1 млн. 392 тыс. км (109 дыяметраў Зямлі). Аб’ём Сонца больш чым у мільён разоў перавышае аб’ём Зямлі, а яго маса складае 1,99·1030 кг, што прыкладна роўна 330 тыс. зямных мас.

Вакол Сонца абарочваюцца іншыя аб'екты гэтай сістэмы: планеты і іх спадарожнікі, карлікавыя планеты і іх спадарожнікі, астэроіды, метэарыты, каметы і касмічны пыл. Маса Сонца складае 99,866 % ад сумарнай масы ўсёй Сонечнай сістэмы [3]. Сонечнае выпраменьванне падтрымлівае жыццё на Зямлі [4]( святло неабходнае для пачатковых стадый фотасінтэзу), вызначае клімат.

Сярэдняя шчыльнасць Сонца складае 1,4 г/см³. Па спектральнай класіфікацыі Сонца адносіцца да тыпу G2V (« жоўты карлік»). Тэмпература паверхні Сонца дасягае 6000 К. Таму Сонца свеціць амаль белым святлом, але прамое святло Сонца каля паверхні нашай планеты набывае некаторае жоўтае адценне з-за больш моцнага рассейвання і паглынання караткахвалевай часткі спектру атмасферай Зямлі (пры ясным небе, разам з блакітным рассеяным святлом ад неба, сонечнае святло зноў дае белае асвятленне). Крыніцай энергіі Сонца з’яўляюцца рэакцыі тэрмаядзернага сінтэзу, што працякаюць у яго нетрах.

Месца ў Галактыцы

Сонца знаходзіцца на адлегласці каля 26 000 светлавых гадоў ад цэнтра Млечнага Шляху і круціцца вакол яго, робячы адзін абарот больш чым за 200 мільёнаў гадоў [5]. Арбітальная хуткасць Сонца роўная 217 км/с — такім чынам, яно праходзіць адзін светлавы год за 1400 зямных гадоў, а адну астранамічную адзінку — за 8 зямных сутак [6].

Месца Сонца ў Галактыцы

У цяперашні час Сонца знаходзіцца ва ўнутраным краі рукава Арыёна нашай Галактыкі, паміж рукавом Персея і рукавом Стральца, у так званым «Мясцовым міжзоркавым воблаку» — вобласці падвышанай шчыльнасці, размешчанай, у сваю чаргу, у «Мясцовай бурбалцы» — зоне рассеянага высокатэмпературнага міжзоркавага газу. З зорак, якія належаць 50 самым блізкім зорным сістэмах ў межах 17 светлавых гадоў, вядомым у цяперашні час, Сонца з'яўляецца чацвёртай па яркасці зоркай (яго абсалютная зорная велічыня 4,83 m).

У нашай галактыцы Млечны Шлях налічваецца звыш 100 мільярдаў зорак [7]. Пры гэтым 85 % зорак нашай галактыкі — гэта зоркі, менш яркія, чым Сонца (у большасці сваёй чырвоныя карлікі).

Сонца належыць да першага тыпу зорнага насельніцтва. Адна з распаўсюджаных тэорый ўзнікнення Сонечнай сістэмы мяркуе, што яе фарміраванне было выклікана выбухамі адной або некалькіх звышновых зорак [8]. Гэтае дапушчэнне заснавана, у прыватнасці, на тым, што ў рэчыве Сонечнай сістэмы ўтрымліваецца анамальна вялікая доля золата і ўрану, якія маглі б быць вынікам эндатэрмічных рэакцый, выкліканых гэтым выбухам, або ядзернага ператварэння элементаў шляхам паглынання нейтронаў рэчывам масіўнай зоркі другога пакалення.

іншыя мовы
Аҧсшәа: Амра
адыгабзэ: Тыгъэ
Afrikaans: Son
Akan: Ewia
Alemannisch: Sonne
አማርኛ: ፀሐይ
aragonés: Sol
Ænglisc: Sunne
العربية: الشمس
ܐܪܡܝܐ: ܫܡܫܐ
مصرى: الشمس
অসমীয়া: সূৰ্য
asturianu: Sol
Atikamekw: Pisimw
авар: Бакъ
Aymar aru: Willka
azərbaycanca: Günəş
تۆرکجه: گونش
башҡортса: Ҡояш
Boarisch: Sun
žemaitėška: Saulė
Bikol Central: Saldang
беларуская (тарашкевіца)‎: Сонца
български: Слънце
भोजपुरी: सुरुज
Bahasa Banjar: Matahari
বাংলা: সূর্য
བོད་ཡིག: ཉི་མ།
brezhoneg: Heol
bosanski: Sunce
буряад: Наран
català: Sol
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Nĭk-tàu
нохчийн: Малх
Cebuano: Adlaw
ᏣᎳᎩ: ᏅᏓ
Tsetsêhestâhese: Éše'he
کوردی: خۆر
corsu: Soli
Nēhiyawēwin / ᓀᐦᐃᔭᐍᐏᐣ: ᒌᔑᑳᐅᐲᓯᒽ
qırımtatarca: Küneş
čeština: Slunce
kaszëbsczi: Słuńce
словѣньскъ / ⰔⰎⰑⰂⰡⰐⰠⰔⰍⰟ: Слъньцє
Чӑвашла: Хĕвел
Cymraeg: Haul
dansk: Solen
Deutsch: Sonne
Zazaki: Tici
डोटेली: सूर्य
ދިވެހިބަސް: އިރު
Ελληνικά: Ήλιος
emiliàn e rumagnòl: Såul
English: Sun
Esperanto: Suno
español: Sol
eesti: Päike
euskara: Eguzkia
estremeñu: Sol
فارسی: خورشید
Fulfulde: Naange
suomi: Aurinko
Võro: Päiv
føroyskt: Sólin
français: Soleil
arpetan: Solely
Nordfriisk: San
furlan: Soreli
Frysk: Sinne
Gaeilge: An Ghrian
贛語: 太陽
Gàidhlig: Grian
galego: Sol
Avañe'ẽ: Kuarahy
𐌲𐌿𐍄𐌹𐍃𐌺: 𐍃𐌿𐌽𐌽𐍉
ગુજરાતી: સૂર્ય
Gaelg: Yn Ghrian
Hausa: Rana
客家語/Hak-kâ-ngî: Ngit-tèu
Hawaiʻi:
עברית: השמש
हिन्दी: सूर्य
Fiji Hindi: Suraj
hrvatski: Sunce
Kreyòl ayisyen: Solèy
magyar: Nap
Հայերեն: Արեգակ
interlingua: Sol
Bahasa Indonesia: Matahari
Interlingue: Sole
Iñupiak: Siqiñiq
Ilokano: Init
Ido: Suno
íslenska: Sólin
italiano: Sole
ᐃᓄᒃᑎᑐᑦ/inuktitut: ᓯᕿᓂᖅ
日本語: 太陽
Patois: Son
la .lojban.: solri
Basa Jawa: Srengéngé
ქართული: მზე
Qaraqalpaqsha: Quyash
Taqbaylit: Iṭij
Kabɩyɛ: Wɩsɩ
Kongo: Ntangu
қазақша: Күн (жұлдыз)
ភាសាខ្មែរ: ព្រះអាទិត្យ
ಕನ್ನಡ: ಸೂರ್ಯ
한국어: 태양
Перем Коми: Шонді
къарачай-малкъар: Кюн
Ripoarisch: Sunn
Kurdî: Roj (stêrk)
коми: Шонді
kernowek: Howl
Кыргызча: Күн
Latina: Sol
Ladino: Sol
Lëtzebuergesch: Sonn
лезги: Рагъ
Limburgs: Zon
Ligure:
lumbaart: Suu
lingála: Mói
lietuvių: Saulė
latgaļu: Saule
latviešu: Saule
मैथिली: सूर्य
Basa Banyumasan: Srengenge
мокшень: Шись
Malagasy: Masoandro
македонски: Сонце
മലയാളം: സൂര്യൻ
монгол: Нар
मराठी: सूर्य
Bahasa Melayu: Matahari
Malti: Xemx
Mirandés: Sol
မြန်မာဘာသာ: နေ
مازِرونی: خورشید
Dorerin Naoero: Ekwan
Nāhuatl: Tōnatiuh
Napulitano: Sole
Plattdüütsch: Sünn
Nedersaksies: Zunne
नेपाली: सूर्य
नेपाल भाषा: सूर्द्य
Nederlands: Zon
norsk nynorsk: Sola
norsk: Solen
Novial: Sune
Nouormand: Solé
Diné bizaad: Jóhonaaʼéí
occitan: Soleu
Livvinkarjala: Päiväine
ଓଡ଼ିଆ: ସୂର୍ଯ୍ୟ
Ирон: Хур
ਪੰਜਾਬੀ: ਸੂਰਜ
Kapampangan: Aldo
Papiamentu: Solo
Picard: Solel
Deitsch: Sunn
Pälzisch: Sunn
polski: Słońce
Piemontèis: Sol
پنجابی: سورج
Ποντιακά: Ήλος
پښتو: لمر
português: Sol
Runa Simi: Inti
rumantsch: Sulegl
Romani: Kham
română: Soare
armãneashti: Soari
русский: Солнце
русиньскый: Сонце
संस्कृतम्: सूर्यः
саха тыла: Күн (сулус)
sardu: Sole
sicilianu: Suli
Scots: Sun
سنڌي: سج
davvisámegiella: Beaivváš
srpskohrvatski / српскохрватски: Sunce
සිංහල: හිරු
Simple English: Sun
slovenčina: Slnko
slovenščina: Sonce
chiShona: Zuva
Soomaaliga: Qorax
shqip: Dielli
српски / srpski: Сунце
Seeltersk: Sunne
Basa Sunda: Panonpoé
svenska: Solen
Kiswahili: Jua
ślůnski: Słůńce
ತುಳು: ಸೂರ್ಯ
తెలుగు: సూర్యుడు
тоҷикӣ: Офтоб
Türkmençe: Gün (ýyldyz)
Tok Pisin: San
Türkçe: Güneş
татарча/tatarça: Кояш
chiTumbuka: Zuwa
Twi: Ewia
тыва дыл: Хүн (сылдыс)
удмурт: Шунды
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: قۇياش
українська: Сонце
اردو: سورج
oʻzbekcha/ўзбекча: Quyosh
vèneto: Sołe
vepsän kel’: Päiväine
Tiếng Việt: Mặt Trời
West-Vlams: Zunne
Volapük: Sol
walon: Solea
Wolof: Jant
吴语: 太陽
хальмг: Нарн
isiXhosa: UKat
მარგალური: ბჟა
ייִדיש: זון
Yorùbá: Òrùn
Vahcuengh: Daengngoenz
Zeêuws: Zunne
中文: 太阳
文言:
Bân-lâm-gú: Ji̍t-thâu
粵語: 太陽
isiZulu: Ilanga