Серж Ліфар

Серж Ліфар
Serge Lifar
Партрэт
Серж Ліфар. Малюнак Барыса Грырор'ева
Імя пры нараджэнні:Сяргей Міхайлавіч Ліфар
Род дзейнасці:Саліст балета і балетмайстар
Дата нараджэння:афіцыйна 2.4.1904 (насамрэч 1905)
Месца нараджэння:Кіеў, Расійская імперыя
Грамадзянства:Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of France.svg Францыя
Дата смерці:15 снежня 1986(1986-12-15)
Месца смерці:Лазана, Швейцарыя
Месца пахавання:
  • Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа[d]
Узнагароды і прэміі:

| Кавалер ордэна Ганаровага легіёнаКавалер ордэна мастацтваў і літаратуры

Сайт:sergelifar.org
Commons-logo.svg Серж Ліфар на Вікісховішчы

Серж Ліфaр (фр.: Serge Lifar; сапраўднае імя Сяргей Міхайлавіч Ліфар; афіцыйна 2 красавіка 1904, (насамрэч 1905), Кіеў - 15 снежня 1986, Лазана) — украінскі балетны танцоўшчык, харэограф і балетмайстар, вялікую частку жыцця працаваў у Францыі. Яго лічаць адным з найвялікшых танцоўшчыкаў XX стагоддзя.

Заснавальнік Парыжскага ўніверсітэта харэаграфіі і Універсітэта танца.

Творчасць

Лёсавызначальнай стала сустрэча з Браніславай Ніжынскай, сястрой вядомага ў той час танцоўшчыка Вацлава Ніжынскага. Менавіта яе балетная секцыя і стала для 17-гадовага Сяргея першым крокам да вяршыняў майстэрства.

У 1922 годзе Ніжынская эмігравала ў Парыж, дзе супрацоўнічала са знакамітым «Рускім балетам» Сяргея Дзягілева. Праз год яна запрасіла ў трупу сваіх лепшых вучняў, сярод якіх быў і Ліфар. У Парыжы яго настаўнікамі сталі віртуозны італьянец Энрыка Чэкеці і былы настаўнік Вацлава Ніжынскага Мікалай Легат.

Самаадданая праца, фанатычная любоў да танца хутка зрабілі з сціплага, дапытлівага юнака першага саліста «Рускага балета». Пасля яго трыўмфаў ў ролях блуднага сына ў аднайменным балеце Пракоф 'ева, Апалона і Івана Царэвіча ў «Апалоне Мусагеце» і «Жар-Птушцы» Стравінскага сам Дзягілеў скажа: «Ліфар чакае сваёй трапнай гадзіны, каб стаць новай легендай, самай выдатнай з легенд балета» .

Пераломным у жыцці Ліфара стаў 1929. Да таго часу расійскі балет за мяжой перанёс тры буйныя ўзрушэнні: памерлі Ганна Паўлава і Сяргей Дзягілеў, пакінуў сцэну Ніжынскі. Менавіта тады ярка ўспыхнула зорка Сержа Ліфар.

іншыя мовы
català: Serge Lifar
čeština: Serge Lifar
English: Serge Lifar
español: Serge Lifar
euskara: Serge Lifar
français: Serge Lifar
italiano: Serge Lifar
Nederlands: Serge Lifar
polski: Serge Lifar
português: Serge Lifar
русский: Лифарь, Серж
svenska: Serge Lifar
українська: Серж Лифар