Сент-Кітс

Сент-Кітс
Сент-Кітс і Невіс.svg
17°15′ пн. ш. 62°40′ з. д.HGЯЯO
АрхіпелагМалыя Антыльскія астравы
АкваторыяКарыбскае мора
КраінаFlag of Saint Kitts and Nevis.svg Сент-Кітс і Невіс
Сент-Кітс (Вест-Індыя)
Сент-Кітс
Сент-Кітс
Плошча169 км²
Насельніцтва39 200 чал.
Шчыльнасць насельніцтва231,953 чал./км²
Панарама ўзбярэжжа
Панарама ўзбярэжжа
Commons-logo.svg Сент-Кітс на Вікісховішчы

Сент-Кітс (англ.: Saint Kitts) або Сент-Крыстафер (англ.: Saint Christopher) — востраў у групе Паўночных Падветраных Малых Антыльскіх астравоў. Частка Федэрацыі Сент-Кітс і Невіс. На востраве размешчана сталіца дзяржавы — горад Бастэр. Плошча - 169 км². Насельніцтва - 39 200 чал. (2006 г.)

Геаграфія і прырода

Паўднёва-заходняя частка Сент-Кітс

Востраў Сент-Кітс знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Карыбскага басейна. Уяўляе сабою два кавалкі сушы, выцягнутыя з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, злучаныя перасмыкам (каля 610 м у шырыню). Паўночна-заходняя частка па плошчы значна пераўзыходзіць паўднёва-ўсходнюю. Агульная даўжыня - 31 км, найбольшая шырыня - 9,2 км. На паўднёвым усходзе Сент-Кітс аддзелены вузкім пралівам Нараўс (2,9 км) ад суседняга вострава Невіс.

Востраў уяўляе сабою ланцуг вулканаў. Найбольш старажытны месціцца на паўднёвым усходзе. Ён вывяргаўся прыкладна 2,5 млн. гадоў таму. Перасмык, які злучае 2 часткі вострава, складаецца з 9 старажытных вулканаў, якія моцна пацярпелі ад эрозіі. У выніку пранікнення ў чары іх кальдэр марской вады ўтварыліся салёныя лагуны. Найбольшай з іх з'яўляецца Грэйт-Салт-Понд (англ.: Great Salt Pond, літаральна "Вялікая Салёная сажалка"). Вулканы паўночна-заходняй часткі адносна маладыя (1 - 2 млн гадоў), а таму больш высокія. Гара Ліамуіга - найвышэйшы пункт вострава Сент-Кітс. Гэта стратавулкан вышынёй да 1156 м, маладзейшы за 1 млн гадоў. Геолагі мяркуюць, што апошнія сур'ёзныя вывяржэнні на паўночным захадзе адбыліся больш за 40 тысяч гадоў таму.

Клімат трапічны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература — каля +24–27° C. Дзякуючы сталым вятрам, сапраўды спякотнае надвор'е здараецца рэдка. Горы паўночнага захаду затрымліваюць шмат вільгаці. Тут выпадае да 1524 мм дажджу у год. На ўзбярэжжы — каля 406 мм. На паўднёвым захадзе пераважае пустынны ландшафт з ксерафітнымі хмызнякамі. У гарах растуць папарацевыя і шырокалісцевыя лясы. Бераг атачаюць пясчаныя пляжы і каралавыя рыфы.

Фаўна вострава прадстаўлена пераважна птушкамі, казуркамі, амфібіямі і паўзунамі. Асаблівую цікавасць для эколагаў маюць марскія чарапахі, якія размножваюцца на мясцовых пляжах.

іншыя мовы