Сарапікі (кантон)

Кантон Сарапікі
ісп.: Cantón de Sarapiquí
Герб
Герб
Краіна

Коста-Рыка

Уваходзіць у

правінцыю Эрэдзія

Адміністрацыйны цэнтр

горад Пуэрта-В'еха

Насельніцтва (2011)

57 147

Шчыльнасць

26,7 чал./км²

Плошча

2 140,54 км²

Вышыня
над узроўнем мора

292 м

Кантон Сарапікі на карце

Афіцыйны сайт

Сарапікі (ісп.: Cantón de Sarapiquí) — кантон у правінцыі Эрэдзія ў Коста-Рыцы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пуэрта-В'еха. Плошча кантона складае 2 140,54 км². Па гэтаму паказчыку ён з’яўляецца аднім з найбуйнейшых кантонаў у краіне. Насельніцтва 57 147 чал.[1]

Назва кантона паходзіць ад ракі Сарапікі, якая цячэ па тэрыторыі кантона і адыграла значную ролю ў гісторыі Коста-Рыкі. На поўначы кантон мяжуе з Нікарагуа, на захадзе — з правінцыяй Алахуэла, на ўсходзе — з правінцыяй Лімон, на поўдні — з кантонам Эрэдзія аднайменнай правінцыі.

Кантон Сарапікі падзяляецца на 5 дыстрыктаў (раёнаў):

  • Курэнья
  • Ла-Вірген
  • Льянурас-дэль-Гаспар
  • Пуэрта-В'еха
  • Харкетас

Кантон Сарапікі быў створаны 18 лістапада 1970 года.