Сандра Бацічэлі

Сандра Бацічэлі
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні:Алесандра дзі Марыяна дзі Вані Філіпепі
Дата нараджэння:1 сакавіка 1445
Месца нараджэння:
Дата смерці:17 мая 1510[1] (65 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Род дзейнасці:мастак, дзеяч мастацтваў
Жанр:партрэт
Стыль:адраджэнне
Вядомыя працы:«Вясна»
«Нараджэнне Венеры»
Заступнікі:Ларэнца Медычы
Уплыў на:прэрафаэлітызм
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Сандра Бацічэлі (італ.: Sandro Botticelli, сапраўднае імя Алесандра ды Марыяна ды Вані Філіпепі італ.: Alessandro di Mariano di Vanni Filipepi); 1 сакавіка 1445, Фларэнцыя — 17 мая 1510) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік тасканскай школы жывапісу ранняга Адраджэння.

Вучыўся ў Філіпа Ліпі. Раннія работы вызначаліся яснай прасторавай пабудовай, дакладным малюнкам, увагай да бытавых дэталяў. 3 канца 1470-х г. быў набліжаны да двара Медычы і гуманістычных колаў Фларэнцыі. Творчасць Сандра Батычэлі мае рысы адухоўленасці, арыстакратычнай вытанчанасці. У карцінах «Вясна» (каля 1477—1478), «Нараджэнне Венеры» (каля 1483—1484) і інш. стварыў паэтычна абагульненыя, гарманічныя вобразы, поўныя светлага летуцення. Далікатнасць фігур, лёгкія трапяткія лінейныя рытмы, празрыстасць фарбаў ствараюць атмасферу элегічнага смутку. У партрэтах з выключнай тонкасцю і вастрынёй раскрыў складаныя нюансы ўнутранага стану чалавека. На яго творчасць значна паўплывалі сацыяльныя перамены ў Фларэнцыі ў 1490-я г., што выявілася ў павышаным драматызме і экспрэсіі вобразаў, маралізатарстве і рэлігійнай экзальтацыі («Святы Себасцьян», 1474; «Пакланенне вешчуноў», 1477; «Паклёп», пасля 1495; «Сцэны з жыцця св. Зіновія», каля 1505; фрэскі «Святы Аўгусцін», 1480; серыя фрэсак з жыцця Майсея і Хрыста ў Сіксцінскай капэле Ватыкана, 1481—1482; малюнкі да «Боскай камедыі» Дантэ, 1492—1497).

Галерэя

іншыя мовы
azərbaycanca: Sandro Bottiçelli
беларуская (тарашкевіца)‎: Сандра Батычэльлі
български: Сандро Ботичели
estremeñu: Sandro Botticelli
Bahasa Indonesia: Sandro Botticelli
Lëtzebuergesch: Sandro Botticelli
Lingua Franca Nova: Sandro Botticelli
македонски: Сандро Ботичели
Napulitano: Sandro Botticelli
Nederlands: Sandro Botticelli
norsk nynorsk: Sandro Botticelli
Livvinkarjala: Sandro Botticelli
Piemontèis: Sandro Botticelli
português: Sandro Botticelli
srpskohrvatski / српскохрватски: Sandro Botticelli
Simple English: Sandro Botticelli
slovenčina: Sandro Botticelli
slovenščina: Sandro Botticelli
српски / srpski: Сандро Ботичели
Sranantongo: Sandro Botticelli
українська: Сандро Боттічеллі
oʻzbekcha/ўзбекча: Bottichelli Sandro
Tiếng Việt: Sandro Botticelli
West-Vlams: Sandro Botticelli
粵語: 波提且利