Рэйхсфюрар СС

Рэйхсфюрар СС Генрых Гімлер
Пятліца (1942-45)

Рэйхсфюрар СС (ням.: Reichsführer-SS: «Імперскі кіраўнік ахоўных атрадаў») — першапачаткова да 1934 года спецыяльная пасада, а затым і вышэйшае званне ў СС (у 1925—1926 — гэта пасада звалася Оберляйтар СС).

Вызначэнне

«Рэйхсфюрар СС» было званнем і пасадай адначасова. Пасада рэйхсфюрара CC была створана ў 1926 годзе Іозефам Берхтольдам. Папярэднік Берхтольда, Юліус Шрэк, ніколі не зваў сябе «рэйхсфюрарам» (пасада звалася «оберляйтар», гэта значыць «старэйшы кіраўнік»), аднак гэта пасада была прысвоена яму заднім чыслом у пазнейшыя гады.

У 1929 годзе рэйхсфюрарам СС быў прызначаны оберфюрар СС Генрых Гімлер, які стаў зваць сябе з 1934 года менавіта рэйхсфюрарам, замест свайго звычайнага эсэсаўскага звання (1 студзеня 1933 Гімлеру было прысвоена вышэйшае на той час званне ў СА і СС — обергрупенфюрар). Гэта і стала прэцэдэнтам.

У 1934 годзе, пасля Ночы доўгіх нажоў, пасада Гімлера стала афіцыйным званнем. З гэтага моманту званне рэйхсфюрара СС стала вышэйшым званнем у СС і атрымала адпаведнасць званню генерал-фельдмаршала ў нямецкай арміі.

іншыя мовы