Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Венгрыі

Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Венгрыі
Országgyűlés megnyitása 1848.jpg
Адкрыццё Дзяржаўнага сходу Венгрыі 5 чэрвеня 1848 года
КраінаВенгерскае каралеўства (Аўстрыйская імперыя)
Дата3 сакавіка 18485 верасня 1849
ПрычынаЗалежнасць ад Габсбургаў; феадальныя перажыткі ў аграрнай галіне
Асноўная мэтаАбвяшчэнне незалежнасці дзяржавы; правядзенне ліберальных рэформаў
ВынікПерарастанне рэвалюцыі ва ўзброены канфлікт; умяшанне расійскіх войскаў і здушэнне паўстання
Арганізатары«Маладая Венгрыя»
Рухаючыя сілыЛіберальна настроенае сярэдняе дваранства, інтэлігенцыя
Колькасць удзельнікаўад 10 000 да 190 000
ПраціўнікіFlag of the Habsburg Monarchy.svg Аўстрыйская імперыя
Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Загінулан/д
Параненан/д
Арыштавана1500

Шаблон:Венгерская рэвалюцыя XIX стагоддзя

Рэвалюцыя 1848—1849 гадоў у Венгрыі — дэмакратычная рэвалюцыя ў Венгерскім каралеўстве, якое ўваходзіла ў склад Аўстрыйскай імперыі, адна з еўрапейскіх рэвалюцый 1848—1849 гадоў. Сярод задач рэвалюцыі было ўсталяванне дэмакратычных правоў і свабод, ліквідацыя феадальных перажыткаў, перш за ўсё ў аграрных адносінах, а таксама дасягненне нацыянальнай незалежнасці Венгрыі. Рухаючай сілай рэвалюцыі з'явілася ліберальнае сярэдняе дваранства і гарадская інтэлігенцыя. Падчас рэвалюцыі былі праведзены карэнныя пераўтварэнні сацыяльна-палітычнага ладу Венгрыі, абвешчана незалежнасць ад Габсбургаў і створана дэмакратычная дзяржава. Нягледзячы на значныя поспехі, дасягнутыя рэвалюцыйнай арміяй у вайне за незалежнасць, у 1849 г. рэвалюцыя была падушана дзякуючы дзеянням аўстрыйскай арміі, антывенгерскім паўстанням нацыянальных меншасцей і ўдзелу па просьбе аўстрыйскага двара рускага экспедыцыйнага корпуса Івана Паскевіча.

іншыя мовы
Bahasa Indonesia: Revolusi Hongaria 1848
srpskohrvatski / српскохрватски: Mađarska revolucija 1848.
slovenčina: Uhorská revolúcia