Рымскі форум

Рымскі форум, у цэнтры — калоны храма Сатурна, за імі трыўмфальная арка Септымія Севера

Амаль што ў кожным рымскім горадзе існаваў форум, — як цэнтр палітычнага, эканамічнага, культурнага і рэлігійнага жыцця. Самым першым месцам такога прызначэння быў Рымскі Форум (Forum Romanum) — форум у Рыме, які з'яўляецца люстэркам усёй рымскай гісторыі і сёння па праву лічыцца цэнтрам палітычнай улады ў горадзе Рым і ва ўсёй Рымскай Імперыі.

Раней на месце Рымскага Форума ляжала забалочаная даліна непадалёку ад Палатына, якую лацінскія пасельнікі выкарыстоўвалі ў якасці могілак. Масавае засяленне тэрыторыі стала магчымым толькі пачынаючы з 6 стагоддзя да н.э., пасля таго як балота асушылі з дапамогай старажытнарымскай сістэмы каналаў Клаака Максіма (Cloaca Maxima).

Там, дзе сёння рынкі, былі раней тарфяныя балоты, дзіркі, перапоўненыя вадой, уздымаўся прыліў Тыбру. Гэта Лакус Куртый, там дзе зараз на сухім месцы стаіць алтар: зямля там, дзе раней было возера. Там дзе Велабрум суправаджае сёння ў святочным паходзе да Цыркусу, раслі калісьці зараслі вярбовага хмызняку, ды шапацеў чарот
(Авід, Фасты, VI, 401-406)

Прыблізна ў 490 годзе да н.э. у даліне былі ўзведзены два храмы, прысвечаныя багам Сатурну і Кастару. З гэтай нагоды асяроддзе форума хутка ператварылася ў цэнтр маладога горада. Неўзабаве на поўдні ад Рымскага Форума была закладзена другая плошча — Камітый (Comitium). Большая частка рымскай палітыкі рабілася менавіта тут, таму што рэзідэнцыі сената, Курыя (Curia) і Ростра (Rostra) — грамадскія трыбуны аратараў, размяшчаліся ў непасрэднай блізасці адсюль.

У 145 годзе да н.э. цэнтр палітычных падзей Рыму зноў перамясціўся з Камітыя у Форум. Пасля смерці Гая Цэзара Камітый быў канчаткава ліквідаваны, а Форум значна пашыраны за конт стварэння так званага Юліанскага Форума (Forum Iulium). У часы кіравання Аўгуста значна змяніўся і знешні выгляд Форуму. Дзякуючы шырокааб'ёмнаму ужыванню мрамару ў афармленні архітэктурных элементаў плошчы, Рымскі Форум ператварыўся ў незвычайна раскошны архітэктурны комплекс, параўнальны, магчыма, з Акропалем у Афінах.

іншыя мовы
العربية: منتدى روماني
беларуская (тарашкевіца)‎: Рымскі форум
български: Римски форум
bosanski: Rimski forum
català: Fòrum Romà
čeština: Forum Romanum
Deutsch: Forum Romanum
English: Roman Forum
Esperanto: Roma Forumo
español: Foro Romano
galego: Foro Romano
हिन्दी: फोरम
hrvatski: Rimski forum
հայերեն: Հռոմի ֆորում
Bahasa Indonesia: Forum Romawi
íslenska: Forum Romanum
italiano: Foro Romano
한국어: 포룸 로마눔
Lingua Franca Nova: Foro Roman
lietuvių: Romos Forumas
македонски: Римски форум
Bahasa Melayu: Forum Rom
Nederlands: Forum Romanum
occitan: Forum Roman
پنجابی: رومن فورم
português: Fórum Romano
română: Forumul roman
srpskohrvatski / српскохрватски: Rimski forum
Simple English: Roman Forum
slovenčina: Forum Romanum
српски / srpski: Римски форум
svenska: Forum Romanum
Türkçe: Roma Forumu
українська: Римський Форум
Tiếng Việt: Công trường La Mã